На каву да Мiрных
Iрына ПРЫМАК
Максiм Мiрны разам з бацькам вырашылi наладзiць сямейны бiзнэс i першым крокам стане адкрыццё ў Мiнску ўласнага бара-рэстарана па вулiцы Iнтэрнацыянальнай. Дарэчы, афiцыйная цырымонiя яго адкрыцця запланавана на 2 кастрычнiка.
— Нiякага шуму рабiць не жадаем, — расказаў нам бацька тэнiсiста Мiкалай Мiкалаевiч. — Таму спецыяльна збiраць спартыўных «зорак», сяброў не плануем. Прыйдуць, канешне ж, Валодзя Валчкоў i Вольга Барабаншчыкава. Частаваць гасцей будзем салодкiм: нашых дзяўчат рабiць цудоўныя тарты, пiрожныя i дэсерты навучыў лiтоўскi кандытар. Прапануем i каву. Дарэчы, наш рэстаран i называецца «Сofee Inn», а значыць, у iм будзе шмат добрай кавы. У прыватнасцi, сыну падабаецца капучына, а я з задавальненнем смакую нашы супы (iх сем вiдаў), стэйкi, рабрынкi, стравы з марскiх прадуктаў. Рэстаран разлiчаны прыкладна на 40 клiентаў. Iнтэр’ер памяшкання класiчны, колеру кавы з малаком. Гаспадары пакуль не плануюць называць стравы ў тэнiснай тэматыцы. «Няхай нашы клiенты самi вырашаць, цi трэба гэта, — тлумачыць Мiкалай Мiкалаевiч i дадае: — хутчэй за ўсё, мы зробiм для наведвальнiкаў VIP-карткi, каб пазбегнуць дрэннай клiентуры. Мяркую, кошт страў будзе прымальны для нашых гасцей.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Максiм Мiрны разам з бацькам вырашылi наладзiць сямейны бiзнэс i першым крокам стане адкрыццё ў Мiнску ўласнага бара-рэстарана па вулiцы Iнтэрнацыянал
|
|