21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Срэбным па шэраму

25.08.2009 22:04 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкола ДЗЯБЁЛА

Круглы стол

Змагацца з нелегальным iмпартам мабiльных тэлефонаў у Беларусi будуць з дапамогай спецыяльнай кантрольнай маркiроўкi апаратаў

Мабiльнiк у нашай краiне не толькi сродак сувязi, але i вельмi выгадны тавар. Штогод беларусы купляюць прыкладна 1,7 мiльёна сотавых тэлефонаў, затрачваючы на iх набыццё 255 мiльёнаў долараў. Праўда, большая частка рынку мабiльнiкаў у нашай краiне знаходзiцца пад кантролем «ценевiкоў», i дзяржава недаатрымлiвае ў выглядзе мытных пошлiн i падаткаў каля 100 мiльёнаў долараў штогод. Да таго ж «шэрыя» мабiльнiкi не заўсёды маюць адпаведныя сертыфiкаты якасцi i нярэдка псуюцца, наносячы матэрыяльны ўрон сваiм уладальнiкам, а падчас i пагражаючы iх здароўю. Словам, у навядзеннi парадку на тэлефонным рынку зацiкаўлена не толькi дзяржава, але i кожны асобна ўзяты грамадзянiн, якi карыстаецца сродкам мабiльнай сувязi. Хоць для большасцi беларусаў пры набыццi мабiльнiка галоўным крытэрыем з’яўляецца зусiм не якасць тэлефона i нават не яго бяспечнасць, а цана. Таму i квiтнеюць «шэрыя» iмпарцёры, якiя прапануюць свой тавар значна танней, чым афiцыйныя пастаўшчыкi. I ўсё ж гэта не азначае, што абарона правоў пакупнiкоў мабiльных тэлефонаў павiнна быць справай толькi самiх грамадзян. Аб тым, як «вывесцi мабiльнiкi з ценю», iшла размова ў Дзяржаўным мытным камiтэце, дзе за «круглым сталом» апроч самiх гаспадароў сабралiся чыноўнiкi Мiнiстэрства па падатках i зборах, Мiнсувязi, Мiнгандлю, а таксама прадстаўнiкi аператараў сотавай сувязi, легальныя iмпарцёры мабiльных тэлефонаў.

Начальнiк упраўлення арганiзацыi барацьбы з кантрабандай i адмiнiстрацыйнымi мытнымi парушэннямi ДМК Андрэй Мiхалькевiч засяродзiў увагу прысутных на вастрынi «мабiльнай праблемы». Паводле яго слоў, толькi адзiн з дзесяцi сотавых тэлефонаў увозіцца ў Беларусь законна, астатнiя па «шэрых» схемах. Прычым размах кантрабанды агромнiсты. Паводле iнфармацыi прадстаўнiка Мiнiстэрства па падатках i зборах Сяргея Калыкiна, у 2004 годзе афiцыйна ў нашай краiне было рэалiзавана 126 тысяч мабiльных тэлефонаў, летась — усяго 66 тысяч. Разам з тым колькасць абанентаў сотавых кампанiй за гэты час павялiчылася на 2,5 мiльёна чалавек. Атрымлiваецца, што пераважная большасць беларусаў карыстаецца паслугамi «шэрых» iмпарцёраў, якiя рэалiзуюць свой тавар на рынках, праз Iнтэрнэт-крамы i магазiны камiсiйнага гандлю. Мытнiкi спрабуюць перакрыць каналы паставак «левых мабiльнiкаў». За мiнулы год было спынена больш за 130 спроб кантрабанды сотавых тэлефонаў i адмысловых аксесуараў агульным коштам 1,1 мiльярда рублёў. Але «мабiльным кантрабандыстам» гэта як слану шрацiнка. Улiчваючы, што асноўная плынь «шэрага» iмпарту цячэ ў Беларусь праз «празрыстую» мяжу з Расiяй, спынiць нашэсце «левых» тэлефонаў сiламi адных толькi мытнiкаў немагчыма. Таму прэзiдэнтам i ўрадам было прынята рашэнне аб маркiроўцы ўвозiмых у нашу краiну мабiльнiкаў. Ужо з 8 снежня гэтага года на ўпакоўку кожнага iмпартуемага тэлефона будзе наклейвацца спецыяльная марка серабрыстага колеру. Апараты, якiя не будуць мець гэтай адзнакi, адразу ж трапяць пад канфiскацыю, а iх гаспадарам давядзецца заплацiць штраф. На першы погляд, гэта i сапраўды дзейсная мера барацьбы з «шэрымi» пастаўшчыкамi. Аднак, як высветлiлася, «срэбная метка» моцна ўдарыць найперш па легальных iмпарцёрах. Прадстаўнiкi 10 кампанiй нават выступiлi падчас «круглага стала» са спецыяльнай заявай на гэты конт. Паводле iх меркавання, «укараненне» маркiроўкi iстотна ўскладнiць жыццё афiцыйным пастаўшчыкам, бо неабходна будзе за мяжой арэндаваць складскiя памяшканнi для захоўвання тэлефонаў i наймаць работнiкаў для наклейвання кантрольных знакаў. Усё гэта пацягне дадатковыя грашовыя выдаткi i павялiчыць тэрмiн дастаўкi тэлефонаў у Беларусь амаль на 2 месяцы. А час, як вядома, таксама — грошы. Такiм чынам, кошт апаратаў, якiя будуць увозiць па такой схеме легальныя iмпарцёры, павялiчыцца дзесьцi на 15 працэнтаў, што зробiць iх зусiм неканкурэнтаздольнымi ў параўнаннi з «шэрымi» тэлефонамi.

Увогуле, афiцыйныя пастаўшчыкi заявiлi, што зусiм не падрыхтаваныя да працэсу маркiроўкi тэлефонаў. Таму можа здарыцца так, што на пачатку снежня iм давядзецца на нейкi час спынiць легальны гандаль мабiльнiкамi. У такiм выпадку зноў жа выйграюць «шэрыя» пастаўшчыкi, пад кантролем якiх апынецца фактычна ўвесь беларускi рынак мабiльных тэлефонаў. Каб гэтага не здарылася, легальныя iмпарцёры выступiлi з прапановай iстотна спрасцiць працэс выдачы розных узгадненняў на ўвоз мабiльнiкаў, стварыць электронную базу даных па ўсiх iмпартуемых у Беларусь апаратах i ўзяць пад больш пiльны кантроль месцы, дзе рэалiзуюцца «шэрыя» тэлефоны.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Змагацца з нелегальным iмпартам мабiльных тэлефонаў у Беларусi будуць з дапамогай спецыяльнай кантрольнай маркiроўкi апаратаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика