21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Даходы беларускiх пенсiянераў падраўнялiся

25.08.2009 22:04 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб «папулярнасцi» пенсiйнай тэмы сведчыць толькi адзiн факт — пенсii атрымлiвае практычна кожны чацвёрты грамадзянiн нашай краiны. Мiж тым, наколькi значным аказаўся рост пенсiйных выплат за апошнiя гады, як ён паўплываў на ўзровень жыцця пенсiянераў, нарэшце, колькi з iх i чаму працягвае працаваць? Аб гэтым — наша гутарка з дырэктарам Навукова-даследчага iнстытута працы Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны, кандыдатам эканамiчных навук, экспертам «Звязды» Святланай Васiльеўнай ШАЎЧЭНКА.

— Згодна з ацэнкамi ААН, Беларусь адносiцца да катэгорыi «пажылых» краiн свету. Тым не менш давайце ўдакладнiм: цi адбываецца ў нас рост колькасцi пенсiянераў?

— У Беларусi назiраецца паступовы рост долi насельнiцтва ў пенсiйным узросце. Калi ў 1990 годзе пенсiянерамi з’яўлялiся 23 працэнты грамадзян краiны, то летась — ужо 26,5 працэнта. Пры гэтым чакаецца, што да 2025 года ўдзельная вага асоб ва ўзросце, якi перавышае працаздольны, выйдзе на адзнаку 30 працэнтаў.

Разам з тым нельга не заўважыць, што колькасць пенсiянераў у абсалютных лiчбах, наадварот, скарачаецца. З 1997 па 2006 год iх стала менш на 55,9 тыс. чалавек. I, дарэчы, скарачэнне аказалася характэрным для ўсiх рэгiёнаў, за выключэннем сталiцы.

— Як вядома, у Беларусi дзейнiчае так званая «салiдарная» сiстэма — выплата пенсiй робiцца за кошт адлiчэнняў працуючых грамадзян. У сувязi з гэтым, як паўплывала скарачэнне колькасцi пенсiянераў на стан пенсiйнай сiстэмы ў цэлым?

— Сапраўды, пенсiянераў у краiне стала менш. Аднак, на жаль, таксама скарацiлася колькасць працуючых грамадзян. I пры гэтым вельмi iстотна. Летась агульны паказчык занятасцi ў эканомiцы склаў толькi 84 працэнты ад узроўню 1990 года. У вынiку калi да пераходу Беларусi на рынкавыя адносiны на кожных 100 працуючых грамадзян краiны прыпадала па 46, то зараз — па 60 пенсiянераў.

Адначасова на стан пенсiйнай сiстэмы ўплывае сiтуацыя з плацяжамi ў Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва. Сёння эканомiка Беларусi знаходзiцца на ўздыме: павялiчваецца валавы ўнутраны прадукт, павышаецца рэнтабельнасць рэалiзаванай прадукцыi, работ, паслуг, скарачаецца колькасць стратных прадпрыемстваў, растуць заробкi. Гэта аказвае спрыяльны ўплыў на фiнансавы стан Фонду, вядзе да скарачэння даўгоў па страхавых узносах. Таму калi, да прыкладу, на 1 студзеня 2004 года Фонд меў «запас» у 16,9 працэнта ад сумы, неабходнай для выплат пенсiй за месяц, то на 1 лiпеня сёлета — ужо 192,3 працэнта. Аднак сцвярджаць, што сiтуацыя стала цалкам стабiльнай, усё ж не выпадае. Бо зноў-такi, сума пратэрмiнаванай запазычанасцi суб’ектаў гаспадарання па адлiчэннях на сацыяльнае страхаванне застаецца значнай — на 1 лiпеня яна складала 109,1 млрд рублёў. А, па-другое, у краiне зноў-такi застаецца неспрыяльнай дынамiка суадносiнаў колькасцi працуючых i пенсiянераў.

(Заканчэнне ў наступным нумары.)



— Статыстыка сведчыць, што сёння Беларусь мае самы высокi ўзровень сярэднiх пенсiй у СНД. Тым не менш, наколькi за апошнiя гады ўдалося вырашыць цi не галоўную праблему — скарачэнне колькасцi малазабяспечаных пенсiянераў?

— З 2000 па 2005 год сярэднi памер пенсiй, з улiкам росту цэн на тавары i паслугi, павялiчыўся ўдвая, яго суадносiны з бюджэтам пражытачнага мiнiмуму пенсiянера — з 116 да 151 працэнта, а суадносiны з мiнiмальным спажывецкiм бюджэтам — з 67 да 98 працэнтаў. Пры гэтым амаль утрая скарацiлася ўдзельная вага асоб, што атрымлiваюць пенсiю, нiжэйшую за бюджэт пражытачнага мiнiмуму пенсiянераў. Хоць нельга не заўважыць, што такi малюнак атрымаўся ў цэлым па краiне. I ўзровень выплат у дадзеным выпадку шмат залежаць ад таго, якi канкрэтна вiд пенсii атрымлiвае той цi iншы чалавек. У прыватнасцi, паводле даных на канец мiнулага года, сярэдняя пенсiя па ўзросту ў Беларусi складала 221,4 тыс., пенсiя па выслузе гадоў — 288,9 тыс., а вось сацыяльная пенсiя — усяго 99,6 тыс. рублёў. I, да слова, апошняя лiчба адпавядала толькi 71,1 працэнта ад бюджэту пражытачнага мiнiмуму пенсiянера. Паказчыкi мiнiмальных i сацыяльных пенсiй пакрысе павышаюцца, але ўсё яшчэ застаюцца нязначнымi. На адзнаку бюджэту пражытачнага мiнiмуму пенсiянера выйшла толькi мiнiмальная пенсiя па ўзросту. I прычым адбылося гэта ўжо сёлета.

— Па сваёй сутнасцi пенсiя — гэта «кампенсацыя» заробку, якi чалавек страцiў у вынiку непрацаздольнасцi. Наколькi «вартай» атрымлiваецца такая замена?

— Гэта яшчэ адна вельмi сур’ёзная праблема. У цэлым суадносiны памiж сярэдняй пенсiяй i сярэдняй зарплатай у краiне складаюць 43 працэнты. Аднак калi ў нiзкааплатных пенсiянераў памер пенсii можа нават перавышаць памер ранейшай зарплаты, то ў высокааплатных пенсii часцяком аказваюцца ў 3—4 разы нiжэйшыя за мiнулыя заробкi. У вынiку асноўны даход большасцi пенсiянераў падроўнiваецца i вагаецца ад 1 бюджэту пражытачнага мiнiмуму да 2 мiнiмальных спажывецкiх бюджэтаў. Без улiку прадстаўнiкоў сiлавых структур (а, паводле даных статыстыкi, летась сярэднiя пенсiйныя выплаты па Мiнiстэрству абароны склалi 481,2 тыс., па Мiнiстэрству ўнутраных спраў — 423,6 тыс., Мiнiстэрству па надзвычайных сiтуацыях — 437,9 тыс. рублёў) планку ў 2 мiнiмальныя спажывецкiя бюджэты ў маi гэтага года пераадолеў толькi 1 працэнт пенсiянераў. Сапраўды, у маi 2005 года выплаты ў 2 i больш бюджэту пражытачнага мiнiмуму атрымлiвалi 0,5 працэнта пенсiянераў, а ў маi 2000 года такiя пенсiянеры адсутнiчалi ўвогуле. Тым не менш даводзiцца канстатаваць: колькасць адносна «багатых» пенсiянераў вельмi нязначная. Што, дарэчы, становiцца асноўнай прычынай жадання як мага больш не страчваць зарплату.

Летась у краiне працягваў працаваць кожны пяты пенсiянер. I, у прыватнасцi, ва ўзросце ад 55 да 60 гадоў (у тым лiку тут маюцца на ўвазе так званыя «датэрмiноўшчыкi») працавалi 53 працэнты мужчын i 48 працэнтаў жанчын, ва ўзросце 60—65 гадоў — 41 i 29 працэнтаў, ва ўзросце ад 65 да 70 гадоў — 27 i 14 працэнтаў i нават ва ўзросце звыш 70 гадоў — 9 i 4 працэнты адпаведна. Дарэчы, каля 20 працэнтаў работнiкаў у пасляпенсiйным узросце былi занятыя ў прамысловасцi, 18 працэнтаў — у адукацыi, 12 працэнтаў — у ахове здароўя, 10 працэнтаў — у сельскай гаспадарцы, больш за 7 працэнтаў — у гандлi i грамадскiм харчаваннi, каля 6 працэнтаў — у будаўнiцтве i жыллёва-камунальнай гаспадарцы.

— Такiм чынам, пенсiя — даход не адзiны?

— Для асоб пажылога ўзросту пенсiя была i застанецца галоўным даходам. Паводле даных выбарачнага абследавання хатнiх гаспадарак, што было праведзена Мiнiстэрствам статыстыкi i аналiзу ў II квартале сёлета, на гэту крынiцу прыпадала 73,2 працэнта ад агульнай колькасцi паступленняў у сям’ю пенсiянераў. Аднак варта казаць, што пенсiя — крынiца на самай справе не адзiная. Так, у сярэднiм 11,7 працэнта ўсiх рэсурсаў сям’i пенсiянераў фармiравалася за кошт той жа зарплаты, 8,1 працэнта — за кошт даходаў ад прысядзiбнай гаспадаркi, 2,9 працэнта — за кошт продажу сельгаспрадукцыi, 2,2 працэнта — за кошт сацыяльных iльгот i датацый, 0,8 працэнта — за кошт матэрыяльнай дапамогi ад сваякоў, 0,3 працэнта — за кошт дапамог, а таксама за кошт даходаў ад прадпрымальнiцкай дзейнасцi, нарэшце, 0,1 працэнта — за кошт паступленняў ад продажу нерухомасцi цi ад здачы нерухомасцi ўнаём.

— Мiж тым, цi не менш важны паказчык узроўню жыцця - колькасць i «якасць» расходаў. На што трацяць свае грошы беларускiя пенсiянеры?

— Паводле вынiкаў выбарачнага абследавання хатнiх гаспадарак, з 2000 па 2005 год даходы сярэдняй сям’i пенсiянераў павялiчылiся ў 2,4 раза. I прыкладна на столькi ж узраслi расходы. Асноўным артыкулам апошнiх па-ранейшаму застаюцца прадукты харчавання. Прычым з 2000 года затраты на iх набыццё павялiчылiся ў 1,9 раза. А вось доля сродкаў, якiя выдаткоўвае сям’я пенсiянераў на харчаванне, наадварот, знiзiлася — з 74,1 да 57,2 працэнта.

Менш прыемнае назiранне — рост долi расходаў на жыллёва-камунальныя паслугi (з 2,9 да 9,2 працэнта), на транспарт i сувязь (з 3,3 да 5,9 працэнта). Аднак з iншага боку нельга не заўважыць, што адначасова сем’i пенсiянераў могуць сабе дазволiць выдзяляць крыху большую частку ўласных рэсурсаў на адзенне, абутак i тканiны (з 2000 года ўдзельная вага гэтага артыкула павялiчылася з 3,8 да 4 працэнтаў), прадметы асабiстай гiгiены (з 1,1 да 1,4 працэнта), тавары культурна-бытавога прызначэння i мэблю (з 3,3 да 5,1 працэнта), адукацыю i культуру (з 0,4 да 1,3 працэнта). Нарэшце, нельга не заўважыць, што з пачатку дзесяцiгоддзя змянiлася структура харчавання пенсiянераў. На iх стале стала менш хлеба, бульбы i цукру, затое больш — мяса, рыбы i садавiны. Гэта таксама станоўчая з’ява. Хоць няма сумненняў: каб падтрымаць цяперашнiя тэндэнцыi, важна павялiчваць тэмпы росту даходаў пенсiянераў. I ў першую чаргу гаворка iдзе аб тэмпах росту пенсiй.

Гутарыў Сяргей ГРЫБ.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб «папулярнасцi» пенсiйнай тэмы сведчыць толькi адзiн факт — пенсii атрымлiвае практычна кожны чацвёрты грамадзянiн нашай краiны
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика