21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Таццяна КАРБАНОВIЧ: «Бульбай мы будзем забяспечаны. Галоўнае на сёння — не дапусцiць закладкi прадук

25.08.2009 22:04 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей РАСОЛЬКА

Актуальная праблема

Паводле даных Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання, сёлета ў гаспадарках усiх катэгорый валавы збор бульбы чакаецца на ўзроўнi 8000 тысяч тон. Запланаваныя аб’ёмы дазволяць цалкам забяспечыць у асартыменце патрэбы гандлю, грамадскага харчавання i перапрацоўчай прамысловасцi краiны, а таксама мець свабодныя рэсурсы. Разам з тым, як мы ўжо адзначалi раней са спасылкай на спецыялiстаў, сёлетняя ўборка бульбы мае свае асаблiвасцi, «прадыктаваныя» ўмовамi надвор’я жнiўня—пачатку верасня. У працяг гэтай актуальнай тэмы — наша сённяшняя гутарка з начальнiкам аддзела па вытворчасцi i гандлю плодаагароднiннай прадукцыяй i бульбай Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання, кандыдатам бiялагiчных навук Таццянай КАРБАНОВIЧ.

— Згодна з аператыўнай iнфармацыяй, па стану на 3 кастрычнiка ў цэлым па Беларусi ўжо ўбрана 28,9 тысячы гектараў бульбы, што складае 62,1 працэнта да плошчы, якую трэба ўбраць. Да прыкладу, летась на тую ж дату гэтыя паказчыкi складалi адпаведна 32,1 тысячы гектараў i 72,6 працэнта, — пачала Таццяна Мiхайлаўна. — Ужо накапана 501,7 тысячы тон «другога хлеба» (летась было 490,3 тысячы тон). Сярэдняя ўраджайнасць бульбы па краiне складае 173,5 цэнтнера з гектара — супраць 152,6 цэнтнера з гектара летась. На сёння самая вялiкая ўраджайнасць у Магiлёўскай вобласцi — 226,8 цэнтнера з гектара (летась на тую ж дату было 171,5 цэнтнера з гектара). Далей iдуць Гродзенская — 181,5 цэнтнера з гектара (196,9 цэнтнера) i Брэсцкая — 177,9 цэнтнера з гектара (158,6 цэнтнера) вобласцi. У астатнiх абласцей паказчыкi пакуль больш сцiплыя: у Мiнскай — 171,6 цэнтнера з гектара (139,5 цэнтнера), у Гомельскай — 161,2 цэнтнера з гектара (159,7 цэнтнера), у Вiцебскай вобласцi — 140,6 цэнтнера з гектара (103,2 цэнтнера).

Як вядзецца закладка бульбы на мiжсезонны перыяд? Па стану на 26 верасня (апошнiя аператыўныя звесткi) у цэлым па краiне ўжо закладзена 28,5 тысячы тон бульбы, або 37 працэнтаў ад задання.

— Разам з тым маюцца факты пастаўкi асобнымi сельскагаспадарчымi арганiзацыямi на плодаагароднiнныя камбiнаты Мiнска бульбы нiзкай якасцi, — заўважыла Таццяна Карбановiч. — Зараз для сталiцы пастаўку бульбы вядуць сельскагаспадарчыя арганiзацыi ўсiх абласцей Беларусi, за выключэннем Вiцебскай. Па стану на 27 верасня камбiнаты горада заклалi на працяглае захоўванне 12 425 тон бульбы, або 44 працэнты ад задання.

У чым, уласна, заключаецца праблема? Рабочая група па праверцы якасцi прадукцыi (спецыялiсты Мiнсельгасхарча, Мiнскага аблсельгасхарча, Мiнгарвыканкама) па вынiках наведванняў плодаагароднiнных камбiнатаў выявiла, што дастаўка бульбы ажыццяўляецца ў асноўным з дапамогай прыцягнутага транспарту. Умовы на камбiнатах не дазваляюць праводзiць прыёмку прадукцыi строга ў адпаведнасцi з патрабаваннямi тэхнiчных нарматыўных прававых актаў, яна вядзецца з парушэннем тэхналогii. Разгрузачна-сартыравальная тэхнiка, што выкарыстоўваецца на камбiнатах, маральна састарэла. Пры выгрузцы выкарыстоўваюцца механiчныя сродкi (вiлы, рыдлёўкi i iнш.), пры гэтым вялiкi працэнт клубняў траўмiруецца. Акрамя таго, на камбiнатах пераважае неэфектыўны (навальны) спосаб захоўвання бульбы, што знiжае якасць бульбы, прызначанай для працяглага захоўвання, не забяспечана яе вентыляцыя.

— У сувязi з гэтым, 3 кастрычнiка мiнiстр сельскай гаспадаркi i харчавання падпiсаў пiсьмо на адрас Мiнгандлю, аблвыканкамаў i Мiнскага гарвыканкама з рэкамендацыямi па закладцы якаснай плодаагароднiннай прадукцыi на мiжсезонны перыяд, — гаворыць Таццяна Карбановiч. — Так, рэкамендавана структурам, якiя забяспечваюць закладку прадукцыi на працяглае захоўванне, накiроўваць адказных спецыялiстаў у сельгасарганiзацыi для ўдзелу ў падрыхтоўцы партый бульбы i плодаагароднiннай прадукцыi. Некалi такая практыка ўжо iснавала, але апошнiм часам кантраляваць якасць прадукцыi некаторыя работнiкi пачалi, можна сказаць, з кабiнетаў у горадзе. Калi ласка, выязджайце на месцы, правярайце якасць там, нiхто нiякiх перашкод вам чынiць не будзе. Аблвыканкамам i Мiнгарвыканкаму таксама рэкамендавана знайсцi фiнансавыя сродкi на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнiчнай базы плодаагароднiнных камбiнатаў з мэтай замены ўстарэлага абсталявання. Дарэчы, гэтым жа пiсьмом сельскагаспадарчым арганiзацыям нагадваецца аб неабходнасцi завяршыць уборку бульбы ў тэрмiн не пазней за 15 кастрычнiка. Пры неабходнасцi iм даецца магчымасць прыцягваць дадатковыя тэхнiчныя i людскiя рэсурсы для ўборкi i дапрацоўкi ўраджаю.

Многiх чытачоў, безумоўна, працягвае цiкавiць пытанне цаны на бульбу сёлетняга года. Згодна з данымi Мiнгандлю, у апошняй дэкадзе верасня рознiчная цана ў арганiзацыях гандлю складала 400—720 рублёў за кiлаграм «другога хлеба». Журналiст «Звязды» ў мiнулыя пятнiцу i выхадныя днi пацiкавiўся цэнамi на бульбу ў некалькiх пунктах горада. Як вядома, зараз продаж клубняў вядзецца вельмi актыўна ў многiх месцах — пачынаючы ад двароў у спальных мiкрараёнах i мiнi-рынкаў да кiрмашоў па продажу сельскагаспадарчай прадукцыi, якiя толькi распачалiся ў горадзе. У прынцыпе, цана паўсюдна была практычна аднолькавай — 650 рублёў, радзей — 600 рублёў за кiлаграм. Зрэдку можна было сустрэць бульбу i па 500 рублёў, але дробную, часцей — па 700—800 рублёў за кiлаграм (велiзарныя «булкi», вырашчаныя, паводле слоў прадаўцоў, па галандскай тэхналогii).

Пагаварыў больш падрабязна з адным прадаўцом са Стаўбцоўскага раёна, якi прывёз бульбу ў горад на мiкрааўтобусе. Цана ў яго была як i ў iншых — 650 рублёў. «Гэта той мiнiмум, да якога я магу скiнуць цану. Тым больш што лiтаральна напярэдаднi набыў сучасныя электронныя вагi коштам каля 500 тысяч рублёў». На пытанне ж, як будзе захоўвацца яго ўраджай, лаканiчна заўважыў: «А хто ж вам скажа? Бульба амаль месяц ляжала ў вадзе».

Дарэчы, цяпер практычна паўсюдна прадаўцы прапануюць i дастаўку набытай у iх бульбы, як правiла, бясплатна, але толькi да пад’езда. Зразумела, два-тры дзесяткi кiлаграмаў вам нiхто не павязе, але некалькi мяхоў могуць прывезцi або адразу пасля пакупкi, або скажам, на працягу дня. Балазе, зараз амаль у кожнага ёсць мабiльны тэлефон, таму заказ у прынцыпе можна зрабiць нават з дому. Хоць галоўную праблему — як будзе сёлета захоўвацца бульба — па iм, на жаль, не вырашыш...

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле даных Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання, сёлета ў гаспадарках усiх катэгорый валавы збор бульбы чакаецца на ўзроўнi 8000 тысяч тон
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика