Суперпрызы ад «Звязды» — па ўсёй краiне
Учора, як i было заяўлена ва ўмовах правядзення гульнi, у сценах рэдакцыi прайшоў розыгрыш прызоў сярод падпiсчыкаў газеты «Звязда» па вынiках падпiскi на 4-ы квартал 2006 года.
Вяршыцелямi лёсаў звяздоўцаў па традыцыi былi незалежныя члены журы — нашы падпiсчыкi i супрацоўнiкi паштовай сувязi. На гэты раз гасцямi рэдакцыi сталi пенсiянер з Мiнска Iван Журовiч (на здымку злева), майстар ЗП «Будаўнiча-мантажнае ўпраўленне «Тэлефонбуд» Васiль Масько i вядучы iнжынер групы па арганiзацыi падпiскi вытворчасцi «Мiнская пошта» Галiна Кiрына. З iх лёгкай рукi сярод без малога двух тысяч дасланых купонаў сваiх гаспадароў знайшлi ўсе падарункi, у тым лiку i суперпрызы — каляровы тэлевiзар «Вiцязь» i 2-камерны халадзiльнiк «Атлант». Падрабязнасцi розыгрышу — у наступным нумары, якi выйдзе ў пятнiцу, 6 кастрычнiка. Зазначым толькi, што геаграфiя распаўсюджвання прызоў, у тым лiку i галоўных, надзвычай шырокая — яны размеркавалiся па ўсёй краiне.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора, як i было заяўлена ва ўмовах правядзення гульнi, у сценах рэдакцыi прайшоў розыгрыш прызоў сярод падпiсчыкаў газеты «Звязда» па вынiках падпiск
|
|