21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Па аб’ектыўных прычынах

25.08.2009 22:04 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр ПУКШАНСКI

ВЫСВЯТЛЯЕМ ПЫТАННЕ

У вiцебскi карпункт нашай газеты звярнулася маладая чытачка з Ушацкага раёна, якая была абураная тым, што ў вёсцы Градзянец закрываецца дзiцячы садок. «Навошта так рабiць?! — вельмi эмацыянальна пыталася яна. — Калi за садок адказвалi ў сельскiм Савеце, ён быў адным з самых лепшых, а як перадалi ў раённую сiстэму адукацыi, дык вырашылi яго закрыць?! А нас — бацькоў — пры гэтым чыноўнiкi прасiлi не скардзiцца нiкуды i нiкому. Маўляў, усё роўна нiчога вы не зменiце!»

Журналiст папрасiў кiраўнiкоў упраўлення адукацыi Вiцебскага аблвыканкама разабрацца ў сiтуацыi. Прыемна, што ў адрозненне ад афiцыйных прадстаўнiкоў некаторых адмiнiстрацый, iнстанцый, адказныя асобы з гэтага ўпраўлення не запатрабавалi нiякiх пiсьмовых запытаў на рэдакцыйных бланках i г.д. Проста прынялi журналiсцкi лiст i паабяцалi вельмi ўважлiва разабрацца ў праблеме.

У вынiку ва ўпраўленнi адукацыi Вiцебскага аблвыканкама было паўторна разгледжана пытанне аб закрыццi Градзянецкага дзiцячага садка № 25. Ушацкi раённы цэнтр гiгiены i эпiдэмiялогii i Дзяржаўны пажарны нагляд высветлiлi, наколькi стан памяшканняў дзiцячага садка № 25 адпавядае санiтарным нормам i патрабаванням пажарнага нагляду.

Устаноўлена, што ў будынку адсутнiчае гарачая вада, у многiх пакоях падлога прагнiла. У памяшканнях харчблоку i прыбiральнях адсутнiчае плiтка. Словам, неабходны капiтальны рамонт.

Электраправодка ў памяшканнях дзiцячага садка — са старой, непрыгоднай iзаляцыяй. У кацельнi печ эксплуатавалася са шматлiкiмi трэшчынамi.

У вынiку i было прынятае рашэнне аб забароне эксплуатацыi дзiцячай дашкольнай установы № 25 вёскi Градзянец Ушацкага сельскага Савета. Кiраўнiкi абласнога ўпраўлення адукацыi лiчаць, што закрыццё садка — аб’ектыўнае рашэнне.

Як паведамiў першы намеснiк начальнiка ўпраўлення адукацыi Леанiд Сцяпанаў, цяпер 13 дзяцей з гэтага садка наведваюць дашкольныя ўстановы гарадскога пасёлка Ушачы, месцы ў якiх былi прадстаўлены па жаданню i выбару бацькоў. Чытачка таксама скардзiлася, што некаторых хлопчыкаў i дзяўчынак планавалi перавесцi ў Арэхаўскi дзiцячы садок. Але гэты факт не пацвердзiўся.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У вiцебскi карпункт нашай газеты звярнулася маладая чытачка з Ушацкага раёна, якая была абураная тым, што ў вёсцы Градзянец закрываецца дзiцячы садок
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика