«Пярэварацень» — на нарах
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Да 10 гадоў пазбаўлення волi з канфiскацыяй маёмасцi асуджаны супрацоўнiк папраўчай калонii № 14.
Як паведамiлi «Звяздзе» ў прэс-службе сталiчнага ўпраўлення Камiтэта дзяржбяспекi, «пярэварацень у пагонах» трапiў у поле зроку чэкiстаў яшчэ летась. Падчас следства высветлiлася, што супрацоўнiк калонii сiстэматычна прадастаўляў асуджаным службовы тэлефон для размоў з асобамi, якiя знаходзiлiся на волi. Вядома ж, гэтыя паслугi сувязi былi небясплатнымi. Больш за тое, супрацоўнiк калонii пранёс за калючы дрот марыхуану i перадаў наркотык аднаму са зняволеных. У абмен «зэк» абяцаў яму сотавы тэлефон. Аднак радасць «пярэваратня» ад гэтай здзелкi была нядоўгай. Чэкiсты вывелi яго на чыстую ваду, а суд прызначыў даволi суровае пакаранне.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да 10 гадоў пазбаўлення волi з канфiскацыяй маёмасцi асуджаны супрацоўнiк папраўчай калонii № 14 |
|