Злачынцу спынiў ПМ
Аляксей ЦIТОЎ
У суботу ў Слуцку каля 11 гадзiн вечара мясцовы жыхар, раней неаднаразова судзiмы, падпалiў магазiн рытуальных паслуг.
Нецвярозы падпальшчык знаходзiўся ля магазiна, калi на месца здарэння прыбыў нарад патрульна-паставой службы мiлiцыi. На аднаго з праваахоўнiкаў з бутэлькай i напаў гэты злачынца: ён ударыў мiлiцыянера бутэлькай па галаве, а калi той упаў, кiнуўся са шкляным асколкам зноў да пацярпелага. Апошнi, абараняючыся, быў вымушаны з баявога ПМ зрабiць адзiн папера- джальны, а потым два прыцэльныя стрэлы. У вынiку нападаючы быў застрэлены, а пацярпелы праваахоўнiк з ЧМТ i рэзанай ранай шчакi змешчаны ў бальнiцу.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У суботу ў Слуцку каля 11 гадзiн вечара мясцовы жыхар, раней неаднаразова судзiмы, падпалiў магазiн рытуальных паслуг |
|