21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хто першы ў спорце, той апошнi ў хваробе

25.08.2009 22:04 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя ЗАХАРАВА, Алена ДАЎЖАНОК

Студгарадок

Вобраз праграмiста, iнжнынера i ўсякага iншага «тэхнара» як сутулага акулярыка з мускуламi трэцякласнiка даўно i трывала замацаваўся ў анекдотах. У рэальнасцi сiтуацыя зусiм iншая — што выдатна даказвае на ўласным прыкладзе адна з вядучых тэхнiчных ВНУ краiны, Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт iнфарматыкi i радыёэлектронiкi.

Сучаснае i высакакласнае абсталяванне — гэта, натуральна, важна для арганiзацыi вучэбнага працэсу. Аднак не менш важна, каб студэнты, якiм з прычыны спецыфiкi адукацыi даводзiцца шмат часу праводзiць за камп’ютарам, выходзiлi са сцен ВНУ прафесiяналамi «ў тонусе», поўнымi сiл i здароўя для далейшай працы. Тое самае датычыцца i выкладчыкаў. Мабыць, таму нават у выхадныя днi не часта даводзiцца бачыць спартыўныя пляцоўкi БДУIР пустымi, а 15 каманд унiверсiтэта, якiя рэгулярна ўдзельнiчаюць у рэспублiканскай унiверсiядзе, на працягу двух гадоў займаюць цвёрдае трэцяе месца.

Увогуле «фiзкультурнай укамплектаванасцi» ВНУ можна толькi пазайздросцiць. 8 спартыўных залаў, басейн з сярэбранай (а не хлорнай) сiстэмай ачысткi вады i ў дадатак уласны вялiкi стадыён. Дарэчы, апошнi спартыўны аб’ект лiтаральна днямi быў урачыста адкрыты пасля капрамонту i рэканструкцыi — у прысутнасцi студэнтаў усiх факультэтаў, рэктара БДУIР Мiхаiла Батуры, намеснiка старшынi Мiнгарвыканкама Мiхаiла Цiцянкова, кiраўнiка адмiнiстрацыi Савецкага раёна г. Мiнска Валерыя Пiнчука, легенды беларускага спорту, намеснiка старшынi НАК (а таксама прафесара БДУIР) Аляксандра Мядзведзя i iншых ганаровых гасцей.

— Цяпер на футбольным полi цудоўнае штучнае пакрыццё, i бегавыя дарожкi таксама маюць зносаўстойлiвае сучаснае пракрыццё — гэта найлепшая «фiшка» стадыёна, — з гонарам расказвае прарэктар БДУIР па вучэбнай рабоце Аляксандр ХМЫЛЬ. — Заўважу, з моманту заснавання Мiнскага радыётэхнiчнага iнстытута, якi быў папярэднiкам БДУIР, гэта першы такi маштабны рамонт. Давялося прыцягнуць вялiкiя бюджэтныя сродкi i пазабюджэтнае фiнансаванне ўнiверсiтэта. Затое зараз стадыён набыў новы выгляд, прывабны для студэнтаў i, спадзяюся, цалкам запатрабаваны ў нашых спартсменаў. Ужо ёсць прапанова праводзiць рэгулярныя сустрэчы-спаборнiцтвы па розных вiдах спорту памiж студэнтамi i выкладчыкамi.

Адноўлены стадыён традыцыйна змяшчае бегавыя дарожкi, турнікі, пляцоўкi для футбола, валейбола i баскетбола. Узiмку, як заўжды, тут будуць пракладзены сцежкi для лыжнiкаў i абсталяваны каток (пры гэтым пакрыццё поля дасць магчымасць жадаючым нават зiмой гуляць у футбол). Дарэчы, каток лiчыцца цэнтральным у Савецкiм раёне, бо iм i пунктам пракату канькоў карыстаюцца не толькi студэнты i выкладчыкi, але i навучэнцы навакольных школ i iх бацькi.

Паколькi вучэбныя карпусы БДУIР размяшчаюцца ў цэнтры сталiцы, дзе вельмi шчыльная забудова, пашырыць спартыўныя пляцоўкi даволi цяжка. У сувязi з гэтым плануецца выкарыстоўваць тое, што маюць — рэканструяваць дваравыя тэрыторыi, каб абсталяваць зоны для вялiкага тэнiса, мiнi-футбола i г.д.

Думаеце, цi настолькi гэта важная для навучальнай установы справа — узводзiць новыя спартыўныя аб’екты? Мяркуйце самi. 33-я сталiчная палiклiнiка, якая абслугоўвае ўсiх студэнтаў Мiнска, рэгулярна робiць справаздачы аб стане здароўя «грызуноў навукi». Так, на працягу некалькiх гадоў студэнты БДУIР займаюць па захворваемасцi ганаровае апошняе месца!

...Неўзабаве за рамонтам стадыёна пачнецца ў Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта iнфарматыкi i радыёэлектронiкi новы клопат: трэба рамантаваць iнтэрнаты. Дый вучэбныя карпусы за 42 гады iснавання капiтальнага рамонту яшчэ не бачылi. Ужо ёсць рашэнне Мiнгарвыканкама аб узвядзеннi жылога дома для супрацоўнiкаў БДУIР i новага iнтэрната для студэнтаў. «У блiжэйшы час трэба гэтыя праекты рэалiзаваць, каб стварыць для нашых студэнтаў камфортныя ўмовы i для вучобы, i для пражывання, — дзелiцца Аляксандр Хмыль. — Бо, як кажа наш рэктар, мы адна каманда!».


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вобраз праграмiста, iнжнынера i ўсякага iншага «тэхнара» як сутулага акулярыка з мускуламi трэцякласнiка даўно i трывала замацаваўся ў анекдотах. У рэ
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика