У Баранавiцкiм раёне затрыманы браканьер, на расцяжцы якога ў лесе падарвалася дзяўчына
Супрацоўнiкi Баранавiцкай мiлiцыi ў ходзе праведзеных аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў затрымалi браканьера, на расцяжцы якога, устаноўленай у лесе, падарвалася 22-гадовая дзяўчына. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiла старшы iнспектар Баранавiцкага ГАУС Наталля Сiдзельнiк.
Здарэнне адбылося недалёка ад вёскi Малая Своратва, калi дзяўчына разам са сваiм хлопцам збiрала ў лесе грыбы. Як было ўстаноўлена, спрацавала самаробнае ўзрыўное прыстасаванне — расцяжка, якая дзейнiчае па прынцыпу самастрэлу пры дакрананнi. У вынiку выбуху дзяўчына атрымала цяжкiя раненнi. Дзякуючы самавалоданню i граматным дзеянням хлопца, якi вынес сваю сяброўку з лесу на руках, яна была своечасова дастаўлена ў бальнiцу машынай хуткай дапамогi. Цяпер яе стан паляпшаецца. Расследаванне па гэтаму факту праводзiць Баранавiцкае РАУС. Узбуджана крымiнальная справа па артыкулу «прычыненне цяжкiх цялесных пашкоджанняў па неасцярожнасцi». Як устанавiлi супрацоўнiкi мiлiцыi, затрыманы мясцовы жыхар, 1937 года нараджэння, у мiнулым — паляўнiчы. Ён прызнаўся ў зробленым. Паводле iнфармацыi, якая маецца, прыкладна каля 15 апошнiх гадоў ён займаўся падобным браканьерскiм промыслам, звязаным з вырабам самаробных узрыўных прыстасаванняў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнiкi Баранавiцкай мiлiцыi ў ходзе праведзеных аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў затрымалi браканьера, на расцяжцы якога, устаноўленай у лесе
|
|