21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Анжэлiка Агурбаш сустракаецца з Тарзанам

25.08.2009 22:04 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК

Свецкiя хронiкi

прынамсi, толькi на здымачнай пляцоўцы

Беларуска-расiйская зорка не перастае здзiўляць публiку. Толькi нядаўна была развянчана «вутка» аб тым, што ў Анжэлiкi загiнуў муж i страцiў зрок сын — аказалася, гэта проста сюжэт новага клiпа спявачкi «Я буду жыць дзеля цябе», якi расiйская прэса прыняла занадта ўсур’ёз. А тут новыя чуткi: у Анжэлiкi раман са знакамiтым Тарзанам (стрыптызёр Сяргей Глушко, муж Наташы Каралёвай. — Аўт.)!

I на гэты раз, супакойвае прэс-служба Анжэлiкi Агурбаш, нiчога страшнага не адбылося. Проста спявачка ўзяла ўдзел у здымках серыяла «Пракляты рай», зробленага па заказу тэлеканала НТБ.

Паводле задумкi рэжысёра Iгара Карабейнiкава, падзеi адбываюцца... у элiтным бардэлi. Гераiня Анжэлiкi Бэла, амаль адзiны станоўчы персанаж з усiх, збiраецца выйсцi замуж за свайго каханага Алiка (яго сыграў акцёр тэатра El Сetera Уладзiмiр Скварцоў). Пры гэтым Бэла знаходзiцца ў шчаслiвым няведаннi наконт сапраўдных iнтарэсаў i заняткаў свайго жанiха. Лiтаральна падчас пакупкi вясельнай сукенкi лепшы сябар жанiха, каварны спакуснiк (Сяргей Глушко) зводзiць Бэлу з-пад носа Алiка... Чым скончыцца гэта эпапея, гледачы даведаюцца ў лiстападзе, калi «Пракляты рай» выйдзе на тэлеэкран. «Гэта фiльм пра жыхароў неба i распуснiкаў, пра тое, як цяжка захаваць сваю чалавечую годнасць ва ўмовах, калi ўсё выстаўляецца на продаж», — так ахарактарызаваў сваё авантурна-прыгоднiцкае «дзiця» рэжысёр Карабейнiкаў.

Дарэчы, першапачаткова шматсерыйная карцiна насiла назву «Без гонару», дый зараз ёсць два варыянты: рабочы «Пiрамiда» i, вiдаць, канчатковы «Пракляты рай».

«На ролю Бэлы прэтэндавала вялiкая колькасць актрыс — здаецца, на кастынгу, куды нас запрасiла адмiнiстратар здымачнай групы, у мяне быў нумар 843», — прыгадвае Анжэлiка Агурбаш. Аднак пашанцавала менавiта спявачцы. Мiж iншым, для яе гэта не дэбют: сваю першую ролю тады яшчэ Лiка Ялiнская атрымала ў 16 гадоў, зняўшыся ў фiльме Аляксандра Яфрэмава «Экзамен для дырэктара», а яшчэ праз два гады была гераiняй беларусьфiльмаўскай кiнастужкi «Не разумею».

Што датычыцца экранных партнёраў Анжэлiкi, тут сiтуацыя даволi забаўная. Справа ў тым, што гадоў пяць таму яшчэ халасты Сяргей Глушко сапраўды запрашаў спявачку на спатканне, але атрымаў адмову. Праўда, на цяперашнiх здымках любоўных эпiзодаў гэта нiяк не адбiлася.

А НАМ ШТО?

Не ва ўсiх беларусаў iдзе канал НТБ, а значыць, i паглядзець серыял «Пракляты рай» змогуць далёка не ўсе. Аднак, улiчваючы, што Анжэлiка Агурбаш па старой памяцi любiць паказваць у Мiнску свае маскоўскiя дасягненнi, сякiх-такiх падрабязнасцяў чакаем у лiстападзе.

ПА-ЗА КАДРАМ

 Шыкоўную вясельную сукенку для спявачкi шылi на заказ, але практычна ўсе астатнiя касцюмы, у якiх з’яўляецца Бэла па ходу фiльма — з гардэроба самой Анжэлiкi.

 Фiнальная сцэна з удзелам Бэлы i Алiка, якой скончыцца серыял, нарадзiлася на здымачнай пляцоўцы амаль выпадкова — у парадку iмправiзацыi, у перапынках памiж эпiзодамi.

 Для сцэны, у якой Алiк робiць Бэле прапанову i дорыць пярсцёнак з брыльянтам, упрыгожанне адмыслова заказвалася ў адным з вядомых ювелiрных салонаў Масквы. Пярсцёнак з брыльянтам у 15 карат цэлы здымачны дзень «суправаджалi» на здымачнай пляцоўцы некалькi ўзброеных ахоўнiкаў.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
прынамсi, толькi на здымачнай пляцоўцы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика