Гарачыя танцы на мiнскiм лёдзе
Iрына ПРЫМАК
У Расii вельмi папулярны такi праект, як танцы на лёдзе. Беларускiя гледачы маглi бачыць яго па каналах «РТР» (у нядзелю) i «АНТ» (у суботу) з удзелам вядомых акцёраў, спевакоў, тэлевядучых i фiгурыстаў. Некаторых, нарэшце, удзельнiкаў шоу можна будзе пабачыць i ў Мiнску.
Упершыню ў Беларусь прыедзе «Лядовая сiмфонiя» Iльi Авербуха i Iрыны Лабачовай — пары як на лёдзе, так i ў жыццi (яны муж i жонка). За сваю спартыўную кар’еру яны паспелi выйграць i чэмпiянат свету (неаднойчы), i Еўропы, былi i сярэбранымi прызёрамi Алiмпiйскiх гульняў. Пасля таго, як танцоры вырашылi больш не спаборнiчаць у турнiрах, свае канькi на палiцу не паклалі. Iлья Авербух знайшоў своеасаблiвую альтэрнатыву для спартсменаў, якiя завяршылi сваю спартыўную кар’еру: стварыў шоу «Лядовая сiмфонiя». «Гэта iдэя ў мяне нарадзiлася вясной 2002 года, — узгадаў Iлья. — Эксперымент спадабаўся i спартсменам, i публiцы. Пасля развiтання са спортам да нас далучылiся лепшыя расiйскiя фiгурысты Таццяна Наўка i Раман Кастамараў, Алена Беражная i Антон Сiхарулiдзэ, Марыя Пятрова i Аляксей Цiханаў i г.д.» Дарэчы, менавiта гэтыя пары зараз удзельнiчаюць у тэлепраграме «Зоркi на лёдзе», а iх галоўным трэнерам з’яўляецца Iлья Авербух (яго жонка выступае ў пары з Валерыем Сюткiным). Жадаючыя пабачыць расiйскiх майстроў канька на свае вочы, а расiйская школа фiгурнага катання лiчыцца мацнейшай у свеце, могуць зрабiць гэта 14 кастрычнiка ў сталiчным Палацы спорту а 18-й гадзiне. Арганiзатары паабяцалi, што шоу будзе гарачым, так што нiхто не замерзне.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Расii вельмi папулярны такi праект, як танцы на лёдзе. Беларускiя гледачы маглi бачыць яго па каналах «РТР» (у нядзелю) i «АНТ» (у суботу) з удзелам
|
|