На матчы «зламаўся» трэнерСпорт-тайм Тыповая для мiнскага «Дынама» з’ява: клуб пакiнуў галоўны трэнер. Але на гэты раз, спадзяёмся, ненадоўга. Справа ў тым, што Аляксей Пятрушын у час матча мiнулага тура, дзе яго падначаленыя гулялi супраць бабруйскай «Белшыны», настолькi абрадаваўся другому голу сваёй каманды, што наступiў на конус-фiшку, якой агароджана тэхнiчная зона, i пашкодзiў ахiл. У вынiку настаўнiк быў вымушаны адправiцца на аперацыю ў Маскву.Беларускi свiсток судзiў латышоў Нарэшце нага беларускiх арбiтраў ступiла на еўрапейскi газон. Упершыню наша брыгада суддзяў абслугоўвала матч замежнага чэмпiянату: брастаўчанiн Сяргей Шмолiк, мiнчане Дзмiтрый Сямёнаў i Васiль Калiноўскi адпрацавалi на матчы 23-га тура чэмпiянату Латвii «Сконта» — «Вентспiлс» (0:1). Вераломны мяч Колькi не паўтарай, што дрэннаму танцору заўжды нешта перашкаджае, усё роўна спартсмены скардзяцца на розныя прычыны. Так, напрыклад, вядомы нямецкi галкiпер Олiвер Кан, якi абараняе вароты мюнхенскай «Баварыi», абвiнавацiў у пройгрышы сваёй каманды аўтсайдару бундэслiгi «Вольфсбургу» (0:1)... мяч: «Яшчэ нiколi ў маiм жыццi я не гуляў такiм дрэнным мячом. Магчыма, гаспадары яго перакачалi, бо той нагадваў кавалак пластмасы. Такi мяч нязручна адбiваць». Аднак, нягледзячы на паражэнне, Кан перакананы, што «Баварыя» зможа трэцi год запар стаць чэмпiёнам краiны. «Хiмвалакно» ўзяло рэванш На старце другога круга Адкрытага чэмпiянату Беларусi па хакею з шайбай магiлёўскае «Хiмвалакно» адпомсцiла за суботняе паражэнне мiнскаму «Керамiну» (4:0) i зноў узначалiла турнiрную таблiцу з 23 ачкамi ў актыве. Вынiкi астатнiх матчаў: «Юнацтва» (Мiнск) — «Дынама» (Мiнск) — 2:2, «Нёман» (Гродна) — «Брэст» — 3:2, «Вiцебск» — «Хiмiк-СКА» (Наваполацк) — 3:3, «Сокал» (Кiеў) — «Гомель» — 2:4. Рысь на каньках Упершыню ў Гомелi адбудзецца мiжнародны турнiр па фiгурнаму катанню «Залатая рысь». З 13 па 15 кастрычнiка спаборнiчаць будуць прадстаўнiкi 12 краiн свету, як блiзкага, так i далёкага замежжа. У праграме — адзiночнае катанне (мужчынскае i жаночае) i танцы на лёдзе. У рамках мерапрыемства мясцовая жаночая каманда па сiнхроннаму катанню «Глорыя» будзе змагацца з расiйскай дружынай «Радуга» (Перм).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тыповая для мiнскага «Дынама» з’ява: клуб пакiнуў галоўны трэнер. Але на гэты раз, спадзяёмся, ненадоўга
|
|