21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У Мiнску распрацоўваецца стратэгiя для СНД

25.08.2009 22:04 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Леанiд ТУГАРЫН

Учора ў Мiнску адкрылася двухдзённая мiжнародная навукова-практычная канферэнцыя па пытаннях далейшага развiцця Садружнасцi Незалежных Дзяржаў.

У рабоце канферэнцыi ўдзельнiчаюць прадстаўнiкi ўсiх нацыянальных акадэмiй краiн СНД, дэпутаты расiйскай Дзярждумы, усяго больш за 120 замежных гасцей.

Намеснiк прэм’ер-мiнiстра Беларусi Андрэй Кабякоў у сваiм выступленнi адзначыў: сам факт правядзення канферэнцыi, iншых мерапрыемстваў па данай тэматыцы ў Мiнску гаворыць аб тым, што Беларусь — актыўны i перакананы прыхiльнiк працэсу iнтэграцыi.

Адным з галоўных вынiкаў дзейнасцi СНД А. Кабякоў назваў захаванне ва ўдзельнiкаў гэтай арганiзацыi iмкнення развiваць супрацоўнiцтва ў яе рамках. Пры ўсiх вядомых i немалых недахопах СНД яна, тым не менш, за 15 гадоў iснавання, садзейнiчала станаўленню ёмiстага ўнутранага рынку. Зараз яго гандлёвы абарот складае штогод прыкладна 140 млрд долараў ЗША. Толькi гандаль нашай краiны з партнёрамi па СНД дасягае больш за 20 млрд долараў ЗША.

А. Кабякоў падкрэслiў, што сёння на рынку СНД у свабодным абарачэннi знаходзiцца тавараў па 12 тысячах пазiцый.

На яго думку, важную ролю ў захаваннi гаспадарчых сувязяў прадпрыемстваў краiн СНД адыгралi яе галiновыя саветы. Дзякуючы СНД былi захаваны i развiты многiя функцыi мiждзяржаўнага супрацоўнiцтва, няхай i ў рэжыме кансультацый.

На канферэнцыi гучалi iншыя станоўчыя прыклады з практыкi СНД. Але ўдзельнiкi сустрэчы засяродзiлiся на шматлiкiх праблемах, «вузкiх» месцах у дзейнасцi арганiзацыi, якую часта i справядлiва крытыкуюць за неэфектыўнасць у выкананнi сваiх рашэнняў. На погляд А. Кабякова, магутным рэзервам СНД з’яўляецца пашырэнне мiжрэгiянальнага супрацоўнiцтва памiж абласцямi i iншымi адмiнiстрацыйнымi тэрытарыяльнымi фармiраваннямi краiн-удзельнiц.

Старшыня выканаўчага камiтэта СНД Уладзiмiр Рушайла, так бы мовiць, кiнуў рэтраспектыўны погляд на 15-гадовую гiсторыю СНД. Яго вывад: на пачатковым этапе iснавання гэта арганiзацыя ў значнай ступенi знiзiла адмоўныя наступствы развалу СССР, аслабiла дэзiнтэграцыйныя працэсы на постсавецкай прасторы. Але потым з-за завышаных чаканняў i няздзейсненых надзей, якiя ўскладвалiся на СНД, яна выклiкала расчараванне i крытыку ў свой адрас. Цяпер жа, лiчыць У. Рушайла, ёсць шанцы надаць арганiзацыi новы подых, якасна ўзмацнiць i радыкальна павысiць эфектыўнасць дзейнасцi СНД. Iнакш не пазбегнуць рэзкага падзення мiжнароднай цiкавасцi да арганiзацыi.

Гэтай восенню Мiнск ператварыўся ў цэнтр па выпрацоўцы палiтыкi для СНД. Хутка, а дакладней 16—17 кастрычнiка ў беларускай сталiцы пройдуць пасяджэннi савета мiнiстраў замежных спраў, савета кiраўнiкоў урадаў i савета кiраўнiкоў дзяржаў. Чакаецца, што ў ходзе юбiлейнага самiта будуць прыняты сур’ёзныя меры па рэфармаванню СНД.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў Мiнску адкрылася двухдзённая мiжнародная навукова-практычная канферэнцыя па пытаннях далейшага развiцця Садружнасцi Незалежных Дзяржаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика