21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Унiкальныя тэхналогii вызначаюць перспектыву развiцця вытворчага аб’яднання «Беларуськалiй»

25.08.2009 22:04 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поспех любой справы шмат у чым залежыць ад упэўненасцi ў вынiку, веры ва ўласныя сiлы. Аднак, бадай, цi не самае галоўнае — уменне бачыць перспектыву i паступальна ўвасабляць яе ў жыццё. Толькi ў такiм выпадку можна разлiчваць на тое, што справа будзе развiвацца дынамiчна i прыносiць станоўчы эфект. Па сутнасцi, будучыня ствараецца ўжо сёння i калi «згубiць» патрэбны час для ўкаранення найноўшых распрацовак, то страцiцца шанц на перспектыву. Ва ўмовах рынку можна лёгка сысцi з заваяваных за доўгiя гады карпатлiвай працы пазiцый i з лiдара ператварыцца ў «аўтсайдара». Такое правiла добра разумеюць на шэрагу айчынных прадпрыемстваў. Пацвярджэннем таму з’яўляецца iнтэнсiўнае развiццё рэальнага сектара беларускай эканомiкi. Гэта сапраўдная прыкмета дня сённяшняга.



Працаваць на перспектыву — такога прынцыпу заўсёды прытрымлiваюцца i на рэспублiканскiм унiтарным прадпрыемстве «Вытворчае аб’яднанне «Беларуськалiй». Яму належыць асобае месца як у нафтахiмiчнай галiне Беларусi, так i ва ўсёй айчыннай эканомiцы. Нездарма праграма развiцця «Беларуськалiю» разглядалася i была зацверджана ўрадам нашай краiны. Дакументам вызначана перспектыва аднаго з буйнейшых, стратэгiчных беларускiх прадпрыемстваў на блiжэйшыя гады. Гэта калектыўная праца навукоўцаў i практыкаў. Каб даведацца пра дзень сённяшнi i пра перспектывы развiцця прадпрыемства, мы накiравалiся непасрэдна ў сталiцу беларускiх шахцёраў — горад Салiгорск.

Пункт адлiку

На патрэбы аграпрамысловага комплексу Савецкага Саюза працавалi тры прадпрыемствы — акрамя ўласна «Беларуськалiю» яшчэ «Сiльвiнiт» i «Уралкалiй». Прычым на долю першага прыпадала палова агульнай вытворчасцi калiйных угнаенняў. У асноўным прадукцыя накiроўвалася на ўнутраны рынак, патрэба якога, зразумела, была вялiкая. Пэўную частку (20—30 працэнтаў) адгружалi за мяжу. У постсавецкiя часы гэтая схема змянiлася.

— Мы дакладна разумелi, што такi аб’ём угнаенняў, якi выпускала прадпрыемства, айчынны сельскагаспадарчы спажывец проста не «пацягне». Па розных прычынах, у першую чаргу эканамiчных, — заўважае галоўны iнжынер вытворчага аб’яднання «Беларуськалiй» Валерый Кiрыенка (дарэчы, Валерый Мiхайлавiч — адзiн з аўтараў работы «Распрацоўка i ўкараненне рэсурсазберагальных тэхналогiй здабычы i перапрацоўкi сiльвiнiтавых руд на РУП «ВА «Беларуськалiй», што павышаюць канкурэнтаздольнасць калiйных угнаенняў на сусветных рынках», якая вылучана на суiсканне Дзяржаўнай прэмii Рэспублiкi Беларусь 2006 года ў галiне навукi i тэхнiкi), — неабходна было тэрмiнова выходзiць на сусветны рынак. Адной з галоўных умоў для гэтага з’яўляецца канкурэнтаздольнасць прадукцыi. Вось над чым неабходна было ў першую чаргу працаваць. Давялося выкройваць кожную капейчыну i накiроўваць сродкi на выкананне мерапрыемстваў па паляпшэнню якасных параметраў прадукцыi. Пасля распаду Савецкага Саюза аб’яднанне «Беларуськалiй» апынулася ў надзвычай складаных умовах. Рэзка скарацiлiся вытворчыя магутнасцi. Паўстала пытанне аб аднаўленнi ў патрэбных памерах руднай базы. Дарэчы, будаўнiцтва новага руднiка планавалася яшчэ напрыканцы 1990-х гадоў, але тым праектам не наканавана было ажыццявiцца. Мiж тым, вытворчае аб’яднанне «Беларуськалiй» з гонарам вытрымала ўсе выпрабаваннi складаных постсавецкiх часоў. Мы здолелi захаваць высокапрафесiйны калектыў (у першую чаргу моцны iнжынерна-тэхнiчны патэнцыял).

Ужо ў сярэдзiне 1990-х гадоў на «Беларуськалii» пачалi сур’ёзна задумвацца над тым, каб прадоўжыць тэрмiны эксплуатацыi руднiкоў, якiя iснавалi на той час. Справа ў тым, што першапачаткова гэтая «мяжа» была вызначана ў 40 гадоў. I першае рудаўпраўленне ўжо гэтую адзнаку перайшло, а другое — ушчыльную да яе наблiзiлася. Якiм чынам магчыма павялiчыць тэрмiны экплуатацыi i без перашкод атрымлiваць сыравiну для вытворчасцi прадукцыi? Над вырашэннем гэтага пытання i працавалi разам з навукоўцамi спецыялiсты «Беларуськалiю». I атрымалi станоўчы вынiк.

— Пачынаючы з 1999 года стала магчыма значныя сродкi накiроўваць на мадэрнiзацыю абсталявання, на навуку, прымяненне больш прагрэсiўных сiстэм адпрацоўкi шахтных палёў, — адзначае Валерый Кiрыенка. — Такiя намаганнi не былi марнымi, яны ўжо сёння прыносяць адчувальную аддачу. Вытворчае аб’яднанне «Беларуськалiй» не згубiла тэмпаў развiцця — зараз мы працуем практычна на тых жа праектных магутнасцях, што былi закладзены яшчэ ў савецкiя часы. Плануецца, што на новым Чырвонаслабодскiм руднiку (якi плануецца ўвесцi ў эксплуатацыю ў 2009 годзе) будуць прымяняцца больш дасканалыя метады распрацоўкi запасаў. Паралельна з гэтым адпаведныя ўчасткi адкрываюцца i на руднiках, якiя зараз працуюць.

Перспектыўная схема

Старобiнскае радовiшча мае шэраг асаблiвасцяў, якiя ўскладняюць яго распрацоўку. Справа ў тым, што якасць сiльвiнiтавай руды тут не з лепшых. Напрыклад, у канадцаў нерастваральнага астатку ў рудзе ўвогуле няма, у Расii гэтая лiчба складае 1—1,5 працэнта, а ў нас у сярэднiм — 10—15. Адчувальная рознiца, хiба не так? Таму беларускiя вытворцы вымушаны на флатацыйных фабрыках трымаць пяць стадый абясшламлiвання. Каб належным чынам выпусцiць прадукцыю належнай якасцi. Гэта, зразумела, прыводзiць да дадатковых затрат.

— Канадцы, калi прыязджалi на «Беларуськалiй», вельмi здзiўлялiся, як можна з такой руды атрымаць канкурэнтаздольны прадукт, — узгадвае Валерый Кiрыенка. — А мы гэта зрабiлi i забяспечваем належную якасць. Дзякуючы новым схемам, мы навучылiся працаваць з гэтай рудой, абагачаць яе i атрымлiваць прадукцыю патрэбнага ўзроўню. Сутнасць такiх схем у тым, каб яшчэ перад тым, калi руда пойдзе на абагачэнне, забраць частку нерастваральнага астатку i падрыхтаваць для флатацыi больш якасную сыравiну. Гэта прынцыпова новая для нас тэхналогiя. Абагачэнне руды праводзiцца ў цяжкiм асяроддзi, што дазваляе павысiць прадукцыйнасць секцый. Раней лiчылася, што калi ўтрыманне нерастваральнага астатку перавышае 10—15 працэнтаў, то такую руду варта адносiць да забалансавых, непрыдатных для выкарыстання. У вынiку ўкаранення сучасных тэхналогiй, прымянення рэагентных рэжымаў мы асвоiлi перапрацоўку такой руды. У прыватнасцi, зараз яна выкарыстоўваецца на першым рудаўпраўленнi. Па Чырвонаслабодскаму руднiку плануецца адпрацоўваць другi калiйны гарызонт, дзе цудоўныя запасы, аднак там утрыманне нерастваральнага астатку перавышае 20 працэнтаў. Пакуль тэхналогii абагачэння такой руды няма, аднак я ўпэўнены, што да належнага тэрмiну яна будзе на ўзбраеннi.

Таксама распрацавана i новая перспектыўная схема селекцыйнай выемкi. Выбiраюцца толькi прадукцыйныя пласты. Такiм чынам зноў-такi павышаецца якасць. Адпаведная схема дазволiла выкарыстоўваць запасы першага калiйнага гарызонту, якi лiчыўся забалансавым i яго адпрацоўка ўвогуле не планавалася. Мы дасягнулi здабывання карыснага кампанента з руднiкоў на ўзроўнi 65—70 працэнтаў (да прыкладу, у Канадзе такi паказчык складае 50 працэнтаў).

Навука плюс вытворчасць

Супрацоўнiцтва спецыялiстаў «Беларуськалiю» з навукоўцамi самае шчыльнае. Сумесная дзейнасць прыносiць практычны плён, чаму ёсць канкрэтныя прыклады.

— Пэўны час таму мы сутыкнулiся з газадынамiчнымi з’явамi, — кажа Валерый Кiрыенка. — Дзякуючы ўкараненню навуковых распрацовак iнстытута «Белгорхiмпрам», мы ў першую чаргу гарантавалi надзейную бяспеку правядзення работ. Дарэчы, бяспека — цi асноўная ўмова нашай дзейнасцi. Над яе забеспячэннем мы ўвесь час сур’ёзна працуем — i па падтрыманню рудных выпрацовак, па газадынамiчных з’явах i г.д. Праводзяцца работы па ўкараненню мiжнароднага стандарту ISО 18000 у галiне аховы працы i тэхнiкi бяспекi. Дарэчы, i наша адзiная сiстэма аховы працы i прамысловай бяспекi, па якой зараз працуем, адпавядае мiжнародным патрабаванням. Таму я ўпэўнены ў тым, што сертыфiкацыя па новаму стандарту пройдзе без перашкод.

Яшчэ адзiн з яскравых прыкладаў плённага супрацоўнiцтва з навукай — вырашэнне пэўных праблем, якiя ўзнiклi пры супрацоўнiцтве з бразiльскiмi спажыўцамi. Гэты рынак адзiн з самых перспектыўных — аб’ём паставак (разам з адгрузкай у ЗША) складае каля 1 мiльёна тон калiйных угнаенняў у год. У Бразiлii iснуе попыт на грануляваную прадукцыю, паколькi там прымяняецца механiчнае перамешванне ўгнаенняў перад iх унясеннем у глебу. Неабходна было ўкаранiць тэхналогiю, якая дазваляла б вытрымлiваць неабходныя параметры — не толькi, каб гранулы былi патрэбнай формы i не паглыналi вiльгацi, а i каб растваралiся пасля ўнясення ў глебу. Сумеснымi намаганнямi ўдалося дасягнуць пажаданага вынiку. Рынак мы не толькi ўтрымалi, а i знайшлi там новых партнёраў — першую партыю адгрузiлi ў Венесуэлу (раней яна традыцыйна калiйныя ўгнаеннi ў Германii закупляла).

Як бачым на гэтых асобных прыкладах, навуковыя распрацоўкi дазваляюць вырашаць самыя складаныя праблемы. Таму гэтаму пытанню ўдзяляецца вялiкая ўвага. Так, сёлета на навуку запланавана выдаткаваць амаль 7 мiльярдаў рублёў. Гэта апраўданыя ўкладаннi.

Галоўнымi задачамi Праграмы развiцця вытворчага аб’яднання «Беларуськалiй» вызначаны папаўненне, пашырэнне руднай базы i паступовае павелiчэнне аб’ёму выпуску калiйных угнаенняў да 9 мiльёнаў тон у год (зараз — 8 млн тон). Яшчэ адзiн з прыярытэтных накiрункаў — мадэрнiзацыя абсталявання. Знос асноўных фондаў зараз складае 85 працэнтаў. Яго плануецца зменшыць да 56. У асноўным за кошт айчыннага абсталявання.

— Iмпартазамяшчэнне — надзвычай перспектыўны шлях, — упэўнены Валерый Кiрыенка. — Гэта сапраўды дзяржаўны падыход, забеспячэнне занятасцi насельнiцтва. Калi ў 2001 годзе мы набылi абсталявання айчыннай вытворчасцi на 3 мiльёны долараў, у 2005-м — ужо больш чым на 50 млн долараў, то сёлета, як чакаецца, — на суму каля 70 млн. Тут узаемная карысць. I нам выгадна — i сэрвiснае абслугоўванне, i магчымасць давядзення абсталявання да належных параметраў (у чым, дарэчы, самы актыўны ўдзел бяруць нашы спецыялiсты). Айчынныя прадпрыемствы асвоiлi выпуск камбайнаў, поўнасцю могуць выпускаць i механiзаваны комплекс. Сёлета за кошт набыцця менавiта айчыннага абсталявання аб’яднанне зэканомiць каля 12 мiльёнаў долараў. Гэта адчувальны эфект.

Як бачым, дынамiчнае развiццё «Беларуськалiю» — вынiк паўсядзённай, сур’ёзнай працы. Працы на перспектыву. Таму «расклад на заўтра» вядомага беларускага прадпрыемства выглядае даволi аптымiстычна.

Захар БУРАК,

Вiктар ПАЗНЯКОЎ.

Фота Уладзiмiра ТРУХАНА.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Поспех любой справы шмат у чым залежыць ад упэўненасцi ў вынiку, веры ва ўласныя сiлы. Аднак, бадай, цi не самае галоўнае — уменне бачыць перспектыву
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика