«Нiчога, акрамя штангi, не бачыў»
Iрына ПРЫМАК
Ведай нашых! Першы медалёвы поспех на чэмпiянаце свету па цяжкай атлетыцы ў Дамiнiканскай Рэспублiцы звязаны з 24-гадовым беларусам Андрэем Рыбаковым, якi заваяваў тры ўзнагароды. У вагавай катэгорыi да 85 кг ён здабыў «малое» «золата» як у падняццi штангi (180 кг), так i ў штуршку (203 кг), а таксама па суме дваяборства (383 кг).Карэспандэнту «Звязды» ўдалося дазванiцца да нашага чэмпiёна ў Дамiнiканскую Рэспублiку. — Андрэй, вiншую з перамогай. Цi верылi напярэдаднi, што заваюеце «золата»? — Дзякуй! Я, шчыра кажучы, думаў толькi, што буду ў тройцы, а атрымалася — не толькi ў прызёрах аказаўся, а стаў першым. Улiчваючы рознiцу ў часе ў 7 гадзiн, было не так лёгка перамагчы, ды i клiмат тут вельмi вiльготны. — У Дамiнiканскай Рэспублiцы спадабалася? — Я не паспеў агледзецца, бо канцэнтраваўся на чэмпiянаце. Нiякiх краявiдаў нават не заўважаў. Толькi штангу. — Як будзеце адзначаць свой поспех? — Пакуль iду загараць, а галоўнае пасля напружаных спаборнiцтваў — добра адпачыць. — Дзякуй за гутарку!
«Твае паспяховыя выступленнi ў гэтым годзе прадаўжаюць слаўныя традыцыi беларускай цяжкай атлетыкi. Самааддача, нацэленасць на вынiк i воля да перамогi — вось што вызначае сапраўднага спартсмена», — гаворыцца ў тэлеграме.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першы медалёвы поспех на чэмпiянаце свету па цяжкай атлетыцы ў Дамiнiканскай Рэспублiцы звязаны з 24-гадовым беларусам Андрэем Рыбаковым
|
|