Стыпендыі «Прэзiдэнцкага спартыўнага клуба»
Кар. БЕЛТА
Вялiкая група маладых беларускiх спартсменаў 5 кастрычнiка стала стыпендыятамi «Прэзiдэнцкага спартыўнага клуба». Iмянныя пасведчаннi сотнi перспектыўных атлетаў уручыў старшыня клуба Дзмiтрый Лукашэнка.
Паводле яго слоў, фiнансавая дапамога павiнна стаць дадатковым стымулам для павышэння майстэрства нашых таленавiтых спартсменаў. На працягу года будучыя зоркi будуць атрымлiваць матэрыяльную дапамогу, прычым яе памер залежыць ад канкрэтных дасягненняў кожнага стыпендыята — ад 124 да 806 тыс. беларускiх рублёў. Сярод удастоеных стыпендыi прадстаўнiкi 28 вiдаў спорту, у асноўным алiмпiйскiх. Вiншуючы сваiх маладых калег, алiмпiйская чэмпiёнка Юлiя Несцярэнка адзначыла, што цяпер у iх ёсць яшчэ больш магчымасцяў для дасягнення высокiх вынiкаў. Яна лiчыць, што многiя з сённяшнiх стыпендыятаў абавязкова падымуцца на алiмпiйскi п’едэстал у 2008 годзе ў Пекiне. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вялiкая група маладых беларускiх спартсменаў 5 кастрычнiка стала стыпендыятамi «Прэзiдэнцкага спартыўнага клуба». Iмянныя пасведчаннi сотнi перспектыў |
|