Праз мяжу — без праблем
Мiкалай ЛIТВIНАЎ
У блiжэйшыя 2—3 гады мяркуецца стварыць сiстэму кантролю, якая забяспечвае перамяшчэнне цераз мяжу большай колькасцi людзей, транспартных сродкаў i тавараў. Як паведамiлi ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага камiтэта пагранiчных войскаў, для гэтага будзе развiвацца сiстэма так званых «чырвонага» i «зялёнага» каналаў.
Апошнi выкарыстоўваецца фiзiчнымi асобамi, якiя не маюць камерцыйных мэтаў, што дазваляе iм значна скарацiць час перасячэння дзяржаўнай мяжы. У гэтым выпадку ажыццяўляецца толькi пагранiчны кантроль, а мытны — выбарачна. Плануецца правесцi глабальную камп’ютарызацыю i аснашчэнне пунктаў пропуску найноўшай тэхнiкай. Зараз пачынаецца распрацоўка перспектыўных узораў сродкаў праверкi, якiя ў тым лiку дазваляюць кантраляваць бiяметрычныя параметры дакументаў. Для асоб, якiя перасякаюць мяжу, паступова мяркуецца ўкаранiць прынцып «адзiн пункт пропуску — адзiн прыпынак».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У блiжэйшыя 2—3 гады мяркуецца стварыць сiстэму кантролю, якая забяспечвае перамяшчэнне цераз мяжу большай колькасцi людзей, транспартных сродкаў i та
|
|