Кожнаму раёну, прадпрыемству, галiне — фiзклуб
Святлана БАРЫСЕНКА
Фiзкультурна-аздараўленчыя клубы павiнны з’явiцца на ўсiх прадпрыемствах да канца гэтага года, а да канца 2008-га падобнай структурай будзе ганарыцца i кожны раён.
Паводле слоў начальнiка ўпраўлення фiзiчнай культуры Мiнiстэрства спорту i турызму Рэспублiкi Беларусь Паўла НЯПРАХIНА, клубы фiзкультуры i аздараўлення актыўна ствараюцца i на галiновым узроўнi, напрыклад, пры мiнiстэрствах. Падобнае новаўвядзенне лiчыцца незатратным, паколькi патрабуе ўвядзення ўсяго адной штатнай адзiнкi — iнструктара, у абавязкi якога ўваходзiць, прынамсi, пошук магчымасцяў, у тым лiку ўжо iснуючых спартыўных пляцовак i памяшканняў, для правядзення масавых мерапрыемстваў, спаборнiцтваў, заняткаў. Iнструктару раённага клуба давядзецца паставiць фiзкультурную дзейнасць i для сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў, жыхароў аграгарадка i г.д. Такiя структуры дзейнiчаюць ужо ў 24 раёнах рэспублiкi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фiзкультурна-аздараўленчыя клубы павiнны з’явiцца на ўсiх прадпрыемствах да канца гэтага года, а да канца 2008-га падобнай структурай будзе ганарыцца |
|