Дэпутаты прынялi законапраект «Аб процiдзеяннi экстрэмiзму»
Сяргей КАРАЛЕВIЧ
Дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi прынялi ў другiм чытаннi законапраект «Аб процiдзеяннi экстрэмiзму». Як адзначыў член камiсii ПП НС па нацыянальнай бяспецы Уладзiмiр Баршчоў, праект закона мае вялiкую грамадскую значнасць, бо дазваляе папярэджваць правапарушэннi экстрэмiсцкага характару на стадыi iх праяўлення.
Паводле законапраекта, пад вызначэнне экстрэмiсцкай дзейнасцi падпадае дзейнасць палiтычных партый, грамадскiх аб’яднанняў, рэлiгiйных арганiзацый або грамадзян Рэспублiкi Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства па планаванню, падрыхтоўцы або здзяйсненню дзеянняў, накiраваных на гвалтоўнае змяненне канстытуцыйнага ладу i (або) тэрытарыяльнай цэласнасцi краiны, захоп або ўтрыманне дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам, стварэнне незаконных узброенных фармiраванняў, здзяйсненне тэрарыстычнай дзейнасцi, распальванне расавай, нацыянальнай або рэлiгiйнай варожасцi, а таксама сацыяльнай рознi. Да экстрэмiсцкай дзейнасцi таксама будуць адносiцца публiчныя заклiкi да пералiчанай дзейнасцi, яе фiнансаванне або iншае садзейнiчанне ў яе здзяйсненнi, у тым лiку i шляхам прадастаўлення нерухомасцi, навучальнай, палiграфiчнай i iншай матэрыяльна-тэхнiчнай базы, сродкаў электрасувязi, iнфармацыйных паслуг i iншых матэрыяльна-тэхнiчных сродкаў. У якасцi сродкаў барацьбы з экстрэмiсцкiмi праяўленнямi будзе прадугледжвацца вынясенне пiсьмовага папярэджання, афiцыйнага папярэджання аб недапушчальнасцi экстрэмiсцкай дзейнасцi, прыпыненне дзейнасцi арганiзацыi або яе лiквiдацыя. У выпадку прыпынення дзейнасцi арганiзацыi ёй будзе забаронена карыстацца сродкамi масавай iнфармацыi, праводзiць масавыя мерапрыемствы, а таксама здзяйсняць фiнансавую дзейнасць. Законапраектам таксама забараняецца выданне i распаўсюджванне праз сродкi масавай iнфармацыi экстрэмiсцкiх матэрыялаў. Тыя ж арганiзацыi, якiя двойчы ў год выдавалi экстрэмiсцкiя матэрыялы, будуць закрывацца, а грамадзяне, якiя iх распаўсюджвалi, — прыцягвацца да адказнасцi ў адпаведнасцi з заканадаўствам.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi прынялi ў другiм чытаннi законапраект «Аб процiдзеяннi экстрэмiзму» |
|