21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Як дзецi «паглынаюць» жыллёвы крэдыт?

25.08.2009 22:05 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана БАРЫСЕНКА

У хуткiм часе шматдзетная сям’я атрымае магчымасць самой вырашаць, хто будзе займацца выхаваннем дзяцей у адзiн свабодны i аплатны дзень на тыднi — мацi цi бацька.

Паводле слоў кансультанта галоўнага ўпраўлення палiтыкi занятасцi i народанасельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь Аляксандры ЛIСОЎСКАЙ, у гэты Год Мацi i надалей у полi зроку дзяржавы — не толькi шматдзетная сям’я. Так, працуючыя i непрацуючыя да цяжарнасцi жанчыны пачалi ўжо атрымлiваць аднолькавую дапамогу на дзяцей ва ўзросце да трох гадоў — 65 працэнтаў бюджэту пражытачнага мiнiмуму, што складае на сёння 110 240 рублёў. У далейшым гэты памер плануецца павялiчыць да 80 працэнтаў, а да 2010 года давесцi ўласна да памеру БПМ.

Што ж датычыцца менавiта шматдзетных сем’яў, дакладная колькасць якiх складае зараз 89,4 тысячы, то пры нараджэннi трэцяга i наступных дзяцей такой сям’i выплачваецца аднаразовая дапамога ў памеры трох БПМ — 508 тысяч рублёў. Для шматдзетных бацькоў удвая знiжаецца аплата за знаходжанне дзяцей у дашкольных установах, а таксама за карыстанне падручнiкамi i вучэбнымi дапаможнiкамi. Некаторым дзецям з такiх сем’яў у дашкольных установах забяспечваецца бясплатнае харчаванне або льгота пры яго аплаце.

Два гады таму шматдзетныя сем’i, якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, атрымалi права на пазачарговае ўключэнне ў спiсы для атрымання льготных крэдытаў на будаўнiцтва, рэканструкцыю цi набыццё жылля, а таксама фiнансавую дапамогу ў iх пагашэннi. Апошняя залежыць ад колькасцi непаўналетнiх дзяцей. Калi iх трое, пагашаецца 30 працэнтаў ад сумы запазычанасцi, чацвёра — 50 працэнтаў, пяцёра i больш — 100.

У блiжэйшыя два гады дзяржава плануе падтрымаць i тыя маладыя сем’i, якiя пры будаўнiцтве, рэканструкцыi цi набыццi жылля карыстаюцца няльготным крэдытам. Пагашэнне крэдыту на 20 БПМ атрымае сям’я, дзе нарадзiлася цi ўжо выхоўваецца адно дзiця, на 40 БПМ — з двума дзецьмi, 50 БПМ — з трыма.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У хуткiм часе шматдзетная сям’я атрымае магчымасць самой вырашаць, хто будзе займацца выхаваннем дзяцей у адзiн свабодны i аплатны дзень на тыднi — ма
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика