21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сярод памiлаваных Прэзiдэнтам абсалютная большасць — жанчыны

25.08.2009 22:05 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ПРОТАС

У 2006 годзе Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка памiлаваў каля 150 асуджаных. Сярод iх 122 жанчыны, большасць з якiх маюць непаўналетнiх дзяцей. Такая накiраванасць дзяржаўных рашэнняў у пэўнай меры тлумачыцца асаблiвым значэннем для краiны 2006 года, як Года Мацi, але ў цэлым абумоўлена тым, што Прэзiдэнт пастаянна надае асобую ўвагу жанчыне-мацi, умацаванню асноў мацярынства i дзяцiнства ў нашай краiне. Пра гэта паведамiлi «Звяздзе» ў прэс-службе беларускага лiдара.

Як вядома, выключнае паўнамоцтва кiраўнiка нашай дзяржавы ажыццяўляць памiлаванне замацавана Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь. Выкарыстанне памiлавання засноўваецца на строга iндывiдуальным падыходзе. Улiчваюцца ўсе абставiны, асоба асуджанага, цяжкасць i наступствы злачынства, гатоўнасць чалавека да законапаслухмянага ладу жыцця, меркаваннi адмiнiстрацыi выпраўленчай установы i грамадскасцi... Як падкрэслiлi ў прэс-службе Прэзiдэнта, у аснове калектыўна выпрацаванага меркавання Камiсii па пытаннях памiлавання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь i прымаемых кiраўнiком дзяржавы рашэнняў, ляжыць нераўнадушнае стаўленне да лёсу кожнага асобнага чалавека, якi адбывае крымiнальнае пакаранне. У той жа час памiлаванне — гэта не ўсёдараванне i не бяспамяцтва ў адносiнах да здзейсненага.

Актыўныя дзяржаўныя меры па памiлаванню асуджаных, якiя рэалiзуюцца ў Беларусi, сведчаць пра тое, што забяспечваючы належны правапарадак у грамадстве, дзяржава на справе паслядоўна ажыццяўляе прынцып гуманiзму ў вобласцi крымiнальна-прававой палiтыкi. Грамадзяне, якiя раскаялiся ў здзейсненых злачынствах i iмкнуцца стаць паўнацэннымi членамi грамадства, у праве разлiчваць на давер i падтрымку дзяржавы.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У 2006 годзе Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка памiлаваў каля 150 асуджаных. Сярод iх 122 жанчыны, большасць з якiх маюць непаўналетнiх дзяцей
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика