21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сябры, цудоўны наш «Саюз»?

25.08.2009 22:05 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя ЗАХАРАВА

Выхад у свет

Ёсць выканаўцы, якiя пяюць жыўцом i бясплатна...

У беларускiх «зорак» з’явiлася цудоўная магчымасць збiрацца на свае артыстычныя мiжсабойчыкi часцей. Нават дзве магчымасцi. Па-першае, модны ў мiнулым сезоне сталiчны клуб закрыўся на рамонт — затое ў самым цэнтры адкрыўся новы, яшчэ больш модны i рознапланавы (рэстаран, казiно, спартыўны таталiзатар i некалькi вялiкiх экранаў). Па-другое, пачаўся выпуск новага музычнага зборнiка, якi, улiчваючы пладавiтасць беларускiх прадзюсараў, можна рабiць хоць штомесяц — «Беларускi музычны САЮЗ».

Назва падаецца падазрона знаёмай. «Узнiкаюць асацыяцыi з расiйскай серыяй зборнiкаў «Саюз», — прычапiлiся настырныя журналiсты да складальнiкаў — прадзюсара Уладзiмiра Кубышкiна i дырэктара «AIST Company» Вiктара Рудзя. На гэта першы адказаў, што ў папулярызацыi i раскрутцы беларускiх артыстаў усе законныя сродкi дапушчальныя, а другi аджартаваўся, маўляў, у такiм выпадку брэнды «Саюз-Вiктан» i «Саюз-Апалон» — таксама плагiят...

Зрэшты, бог з ёй, з назвай — галоўнае не вокладка, а змест. Зноў жа здаецца, што ўсю сабраную кампанiю ўжо даводзiлася чуць, i не аднойчы, паасобку i ўсiх разам. На гэта прадзюсары заўважылi, што нiякiя iхнiя асабiстыя перавагi ролi не iгралi. Крытэрыяў адбору было ўсяго два: актыўная ратацыя песнi на радыё гэтым летам i восенню i бясплатная перадача артыстам сваёй кампазiцыi ў зборнiк. Калi з першым пунктам у святле 75 працэнтаў беларускай музыкi на FM-станцыях праблем практычна нi ў каго з артыстаў няма, то другi выклiкаў спрэчкi. «Вы зразумейце, — даводзiў на прэзентацыi Уладзiмiр Кубышкiн, — гэта акцыя не проста некамерцыйная, а стратная! Бо выпуск падобных зборнiкаў накiраваны на папулярызацыю беларускай музыкi i развiццё шоу-бiзнэсу. Некаторыя артысты не разумелi, што ўдзел у зборнiку — гэта раскрутка для iх жа, i патрабавалi за песню 100 долараў — умоўна кажучы, бюджэт усяго зборнiка». Iмёны гэтых скнар не называлiся, хоць актыўныя перашэптваннi наконт кандыдатур у артыстычным асяроддзi i хадзiлi.

Бяссрэбранiкаў, гатовых працаваць за перспектыву, на першы раз набралася больш за 20 артыстаў i калектываў. Прычым вiдавочным быў падзел удзельнiкаў на некалькi вялiкiх катэгорый: «кубышкiнскiя» (Аня Шаркунова, «Черника», Дзмiтрый Карпiнчык), «алейнiкаўскiя» («Топлес», Про100 Марыя, Саша Нэма), «елiсеенкаўскiя» (Леся Кодуш i Слава Нагорны, «Ванiльнае неба», Дзiма Калдун часоў удзелу ў студыi Гран-пры) i ўсе астатнiя (толькi на падобных зборнiках могуць сустрэцца, напрыклад, Палiна Смолава i «J_MOPC»).

Нягледзячы на ўсю стратнасць зборнiка (нават пры тыражы ў тысячу асобнiкаў добра, калi ён будзе распрададзены за паўгода), Вiктар Рудзь запэўнiў, што «працяг будзе». «Думаю, наша кампанiя не абанкроцiцца, калi выпусцiць 2, 3 i больш такiх зборнiкаў», — аптымiстычна заявiў ён. Дый жадаючыя трапiць на пласцiнку ўжо ёсць.

А вось жадаючых выканаць патрабаванне клуба, дзе адбывалася прэзентацыя «Беларускага музычнага саюза», аказалася значна менш, чым удзельнiкаў зборнiка. (Адмiнiстрацыя прапанавала зрабiць усё па-чэснаму i спяваць жыўцом. — Аўт.). У некаторых былi на тое аб’ектыўныя прычыны: скажам, Пётр Ялфiмаў зараз у Малдавii, Дзiма Калдун на гастролях з «Фабрыкай зорак», Про100 Марыя жыве i працуе ў Маскве, а Corriana ўсё яшчэ хварэе i беражэ голас. Палiна Смолава, вiдавочна, знаходзiлася «ў растрапаных пачуццях» i на сцэну катэгарычна не iшла, адседжваючыся за ўласным столiкам. Частка артыстаў проста не прыехала. Давялося адказваць за ўсiх асобным героям — Веры Карэтнiкавай, Дзiму Карпiнчыку ды Анi Шаркуновай, Вiктару Пшанiчнаму. Апошняму жывы гук настолькi спадабаўся, што ён нясмела папрасiўся праспяваць яшчэ адну песню. «Ды колькi заўгодна», — лiтасцiва дазволiў вядучы.

Прадзюсар i кампазiтар Макс Алейнiкаў дэфiлiраваў па зале пад ручку з прыгожай брунеткай, надзiва сцiпла апранутай для свецкай тусоўкi.

— Знаёмцеся, — шырокiм жэстам прадставiў Макс, — чацвёртая салiстка «Топлес» Таня!

— Чацвёртая? — не зразумелi мы.

— Так, iх цяпер чацвёра. А трэцяй стала Лера, толькi яна зараз з дзяўчатамi выступае ў Салiгорску. Калi дзяўчаты паспеюць, яны пад’едуць.

— А калi iх можна будзе ўбачыць усiх разам?

— Дэбютуем на «Сярэбраным грамафоне».

— А як жа касцюмы, рэпертуар — усё падзелiцца на чацвярых?

— Касцюмы дашыем, не праблема. Старыя хiты абавязкова перапiшам пад новыя галасы, зараз дзяўчаты актыўна рэпецiруюць.

Таня Лукашэнка нясмела прызналася, што вельмi шчаслiвая трапiць у «Топлес» — нягледзячы нават на тое, што дзеля сцэнiчнай кар’еры давялося кiнуць толькi-толькi знойдзеную працу i перайсцi вучыцца на завочнае аддзяленне. «Рэпетыцыi займаюць шмат часу. З вакалам у мяне няблага, бо мама спявачка, а вось харэаграфiю трэба падцягнуць. Лера, наадварот, выдатна танчыць, але ёй даводзiцца больш займацца спевамi. Як ладжу з дзяўчатамi? Добра. Яны аказалiся зусiм не «зорнымi», кампанейскiмi. Думаю, што прыжывуся ў гурце — хоць, канешне, умовы кантракта i мяне, i майго маладога чалавека крыху палохаюць», — як на духу выдала Таня. Але тут з’явiўся ўсюдыiсны прадзюсар i, пакуль новая салiстка не выдала журналiстам усiх сакрэтаў, звёў дзяўчыну некуды далей.

Дуэт «Чук i Гек» таксама ў гэты вечар не выходзiў на сцэну. Хлопцы сказалi, што надта занятыя — рыхтуюць да прэзентацыi альбом. Акрамя таго, Паша Сыраежкiн па старой памяцi не развiтваецца з мадэльным бiзнэсам i ў лiстападзе паедзе ў Парыж на паказ эпатажнага мадэльера Эндру Макензi.

Пад канец сярод удзельнiкаў зборнiка была заўважана экс-гiмнастка i, мабыць, спявачка Наталля Пальчэўская. Магчыма, яе мы i ўбачым у складзе наступнага «Саюза». А можа, у рамках працягу акцыi «за жывы гук» нават пачуем, як многiя пафасныя персанажы спяваюць...



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ёсць выканаўцы, якiя пяюць жыўцом i бясплатна...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика