21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хроніка апошніх падзей

25.08.2009 22:05 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пастаўкi нафты скарацiлiся з-за рамонтных работ?

Пастаўкi нафты ў Беларусь скарацiлiся на 30 працэнтаў. Па прадпiсанню Ростэхнагляду кампанiя «Транснафта» панiзiла цiск на беларускiм накiрунку нафтаправода «Дружба». У «Транснафце» патлумачылi, што такое рашэнне звязана з працягам абследавання дэфектаў нафтаправода.

Паводле iнфармацыi кампанii, зрэзаны кастрычнiцкi графiк пастаўкi не толькi Мазырскаму i Наваполацкаму НПЗ, але i ўсiм расiйскiм нафтавiкам, якiя працуюць на гэтым накiрунку. Як паведамлялася раней, у Суражскiм раёне Бранскай вобласцi з-за аварыi на Унеча-Полацкiм участку нафтаправода «Дружба» забруджванню падверглiся звыш 10 квадратных кiламетраў глебы. Тады Распрыроднагляд i Растэхнагляд прадпiсалi знiзiць цiск у трубаправодзе, i нафта перастала паступаць у Лiтву. Другая ўцечка здарылася 18 верасня на ўчастку Унеча—Мазыр.

ПАЖАР НА ЗАВОДЕ MAZEIKIU NAFTA Ў ЛIТВЕ НАНЁС ШМАТМIЛЬЁННЫ ЎРОН

У чацвер у 14.30 па мясцовым часе на лiтоўскiм нафтаперапрацоўчым заводзе Mazeikiu Nafta ўзнiк пажар, якi працягваўся пяць з паловай гадзiн. Нават пасля таго як тушэнне было завершана, пажарныя, каб пазбегнуць паўторнага ўзгарання, пэўны час працягвалi займацца ахаладжэннем канструкцый, якiя нагрэлiся.

Прэм’ер-мiнiстр Лiтвы Гедымiнас Кiркiлас заявiў, што ў вынiку пажару заводу нанесены шматмiльённы ўрон. Паводле папярэдняй iнфармацыi, пажар мог пачацца з-за разлiву нафтапрадуктаў у камеры вакуумнай дыстыляцыi.

НАЧАЛЬНIК БРЫТАНСКАГА ГЕНШАТАБА ЗАЯВIЎ АБ НЕАБХОДНАСЦI ПАКIНУЦЬ IРАК

Генерал Рычард Данат, у прыватнасцi, сказаў, што знаходжанне войскаў у Iраку негатыўна адбiваецца на бяспецы Вялiкабрытанii. На думку генерала, брытанскiя войскi варта вывесцi з Iрака ў блiжэйшы час.

Данат адзначыў: «Мы ў мусульманскай краiне, i адносiны мусульман да iншаземцаў у iх краiне абсалютна ясныя. Iншаземца могуць запрасiць у краiну, але нас дакладна сюды нiхто нiколi не запрашаў».

РАТ «ЕЭС РАСII» МАЕ НАМЕР ЗIМОЙ МIНIМIЗАВАЦЬ ЭКСПАРТ ЭЛЕКТРАЭНЕРГII Ў БЕЛАРУСЬ

РАТ «ЕЭС Расii» ў зiмовы максiмум скароцiць экспарт электраэнергii ў Беларусь, а таксама ва Украiну, на Каўказ i ў краiны Балтыi. Аб гэтым, як паведамляюць iнфармагенцтвы, заявiў на прэс-канферэнцыi ў Астане па вынiках 30-га пасяджэння Электраэнергетычнага савета СНД старшыня праўлення РАТ «ЕЭС Расii» Анатоль Чубайс.

«Цяпер у Расii ў цэлым вельмi складаная сiтуацыя па дэфiцыту магутнасцяў...» — адзначыў пры гэтым кiраўнiк РАТ «ЕЭС Расii». Кар. БЕЛТА.

ЭРА ПАВОДАК I ТРАПIЧНЫХ ЛIЎНЯЎ?

Вучоныя шведскага Дзяржаўнага геатэхнiчнага iнстытута настойваюць на неадкладным правядзеннi праграмы «мiнiмальнай абароны» ад глабальнага пацяплення.

Даследаваннi, праведзеныя супрацоўнiкамi iнстытута па заданню шведскага ўрада, паказалi, што ў блiжэйшае дзесяцiгоддзе паводкi i апоўзнi сатруць з твару зямлi раёны краiны з буйнейшымi прамысловымi цэнтрамi. У зоне павышанай рызыкi аказаўся другi па велiчынi горад Швецыi Гетэборг. Адметна, што высновы скандынаўскiх вучоных прымянiмыя i да iншых рэгiёнаў планеты. Напрыклад, да Мурманскай вобласцi Расii i Карэлii. Iх прыродныя ўмовы iдэнтычныя скандынаўскiм. Атрымлiваецца, што ў зоне патэнцыяльнай катастрофы знаходзiцца некалькi буйных гарадоў, вялiкая колькасць ваенных баз i высокатаксiчных вытворчасцяў.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пастаўкi нафты скарацiлiся з-за рамонтных работ?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика