Жанчына ў гармонii са светам
Святлана ЯСКЕВIЧ
Сёлета на раённае свята з нагоды Дня мацi ў Брэсцкiм раёне запрошаны творчыя асобы. Акрамя сваёй асноўнай справы жыцця — выхавання дзяцей — гэтыя жанчыны змаглi атрымаць творчае прызнанне, напрыклад, выдалi паэтычныя зборнiкi, маюць дыпломы розных аглядаў-выстаў народных рамёстваў, выступаюць у знакамiтых калектывах.
Як паведамiла начальнiк упраўлення па працы i сацыяльнай абароне Брэсцкага райвыканкама Iрына Семянюк, на свята ў Чэрненскi Дом культуры прыедуць паэтэсы: Галiна Жорж з Гершонаў, Святлана Будкова са Страдзечы, Вера Пракаповiч з Чэрняў. Таццяна Лук’янюк з Астрамечава прывязе свае цудоўныя вырабы з саломкi, а жыхарка Тамашоўкi Таццяна Дзенiсавец абяцала захапiць з сабой карцiны-вышыванкi, якiя атрымалi прызнанне на многiх культурных форумах. Свята задумана так, каб галоўныя яго героi не толькi адпачывалi, але i самi парадавалi астатнiх сваёй творчасцю. Вечар назвалi «Жанчына ў гармонii са светам». Адны прачытаюць вершы, другiя заспяваюць. Выступiць i актрыса Брэсцкага тэатра драмы i музыкi Алена Савосцiна, мацi чацвярых дзяцей, жыхарка вёскi Мухавец. Асаблiва чакаюць на свяце яго шаноўных гасцей — Герояў Сацыялiстычнай працы Нiну Пятроўну Дудчык i Галiну Фёдараўну Скакун.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета на раённае свята з нагоды Дня мацi ў Брэсцкiм раёне запрошаны творчыя асобы. Акрамя сваёй асноўнай справы жыцця — выхавання дзяцей — гэтыя жанч |
|