21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дзень мацi — маладое свята

25.08.2009 22:05 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iлона IВАНОВА

Беларуская дзяржава цэнiць працу мацi ў нараджэннi i выхаваннi дзяцей

14 кастрычнiка ў Беларусi адзначаюць Дзень мацi. Урачыстасцi з гэтай нагоды прайшлi i ў Магiлёўскай вобласцi. Учора ў аблвыканкаме адбыўся злёт мацi, на якi з’ехалася больш за сотню жанчын з усёй вобласцi. Прыгожых, святочна ўбраных жанчын сустракалi на злёце вiншаваннямi i кветкамi. У кожнай з iх — свае гiсторыя, вопыт, парады i пажаданнi да Дня мацi.

Шматдзетнасць вымагае няспыннай працы

Валянцiна Чабанава, выкладчыца фармакалогii Магiлёўскага медыцынскага вучылiшча — мацi чатырох дзяцей i адна з нямногiх жанчын, якая нарадзiла тройню! Ураджэнка Брэстчыны, пасля заканчэння медыцынскага iнстытута вырашыла стаць выкладчыцай у медвучылiшчы: гаворыць, што на гэта рашэнне паўплывалi моцныя гены бацькоў, якiя былi настаўнiкамi. Валянцiна прыехала ў Магiлёў, выйшла замуж i нарадзiла дачку Кацярыну, якой цяпер 21 год.

Яна заўсёды хацела другое дзiця. Але ўзнiклi праблемы, i давялося Валянцiне палову цяжарнасцi праляжаць у ложку. Але яна, цяжарнасць, была поўная нечаканасцяў: на тэрмiне ў два месяцы жанчына даведалася ад медыкаў, што будзе мець дваiх дзяцей, i, нарэшце, яшчэ праз два месяцы выявiлi тройню — маўляў, аднаго першым разам не заўважылi! «Мне было страшна! — прызнаецца сёння Чабанава. — Столькi дзяцей — гэта вялiкая адказнасць».

Нарадзiлiся дзве дзяўчынкi-блiзняткi Iрына i Таiсiя i хлопчык Генадзь. Iм цяпер па 18 гадоў, яны — выпускнiкi гiмназii, але мацi дасюль памятае iх дакладную вагу пры нараджэннi — ад 2 кiлаграмаў i больш.

— Я з iмi нармальна спраўлялася, — адказвае Валянцiна на пытанне пра клопаты. — Вось толькi вялiкiх iльгот тады не было. Дзяржава ў 1988 годзе плацiла мне толькi на працягу першага года 20 рублёў. I памятаю, як у пачатку 90-х мне давялося даведацца, што шматдзетная сям’я не ўваходзiць у льготную катэгорыю. Цяжка было матэрыяльна, i давялося ў многiм абмяжоўваць свае патрэбы.

Цяпер сiтуацыя з падтрымкай дзяржавы шматдзетных сем’яў iншая. Шкада толькi, смяецца Валянцiна, што дзецi ўжо павырасталi. А сённяшняя падтрымка мацi, лiчыць яна, ужо дала зрухi — жанчыны нараджаюць дзяцей i з гэтага iм нават удаецца вырашыць свае матэрыяльныя праблемы.

— Я лiчу, што другое дзiця абавязкова павiнна быць, а вось больш — як дазваляюць здароўе i матэрыяльны стан сям’i, — раiць Валянцiна Чабанава. — I на шматдзетнасць жанчыне трэба вырашацца толькi тады, калi добрыя адносiны ў сям’i, з мужам.

Валянцiна, калi шчыра сказаць, нiколi не была на бальнiчным, i прызнае, што недадала дзецям сваёй увагi, бо вымушана была прападаць на працы, каб больш зарабляць. Таму на Дзень мацi, яна мяркуе, жанчынам была б прыемная не толькi маральная, але i матэрыяльная падтрымка дзяржавы.

— Я жадаю жанчынам цярплiвасцi i мацярынскага шчасця ў дзецях, — гаворыць Чабанава. — Каб дзецi разумелi мацi i адзiн аднаго. А я цяпер чакаю ўнукаў i хачу аддаць iм усё, што, можа, недадала сваiм дзецям. I дачакаюся!

Вучыць дабрынi

— Дзень мацi — гэта маладое свята нашай краiны, — лiчыць Любоў Святлова. — Свята паволi прыжываецца, але хочацца, каб яно стала не толькi афiцыйным, але i сямейным. Ну, можа, выхадным днём аб’явiць яго для жанчын-мацi! Тады б была нагода i для сямейнай вячэры з матчынымi пiрагамi.

Любоў — настаўнiца матэматыкi ў школе вёскi Рэчкi Магiлёўскага раёна i гаспадыня аграсядзiбы ў вёсцы Сафiеўка. У яе адна дачка, але i тая дасталася вельмi цяжка. Каб на свет з’явiлася Жэнька, якая цяпер вельмi сiмпатычная вучанiца школы мастацтваў, Любовi давялося перажыць аперацыю. «Яе нараджэнне — цуд!» — гаворыць шчаслiвая мацi.

— Я мяркую, што ў добрых бацькоў павiнна быць шмат дзяцей, — мяркуе Любоў. — Гэта не сакрэт, што нярэдка шмат дзяцей ёсць у тых сем’ях, дзе бацькi п’юць, i дзецi нараджаюцца, так бы мовiць, спантанна. У добрых сем’ях плануюць бюджэт i ўвогуле будучае, i пакуль маюць аднаго, максiмум двух дзяцей. Таму што i выхаванне, i адукацыя малых каштуе шмат. Так што гэтыя сем’i маюць патрэбу ў матэрыяльнай падтрымцы. Усё наперадзе.

Любоў — настаўнiца i мацi, i дае каштоўную параду бацькам: любiць сваё дзiця такiм, якое яно ёсць. Мы хочам дамагчыся ад дзяцей дасягненняў i каб у iх атрымалася тое, што не ўдалося нам, але трэба ўлiчваць i iх жаданнi i патрэбы. Iншыя немалаважныя правiлы: выхоўваць сваiм станоўчым прыкладам i абавязкова песцiць, пакуль яшчэ можна. I яшчэ — вучыць дабрынi: дзiця можа не стаць багатым i знакамiтым, але Чалавекам — абавязкова.

— Я перш за ўсё жадаю жанчынам у Дзень мацi здароўя, — сказала Любоў. — Няхай у iх будуць сiлы спраўляцца з гаспадаркай, бо як нi круцi, а ўсе хатнiя клопаты i стварэнне камфорту — гэта жаноцкая доля. I, канешне, жадаю аптымiзму. Без яго нiчога не атрымаецца!

«Гадаваць чацвярых лягчэй, чым аднаго!»

На магiлёўскiм злёце, прысвечаным Дню мацi, выступiў намеснiк старшынi Магiлёўскага аблвыканкама Анатоль Глаз. Ён расказаў пра павышэнне прэстыжу мацi ў Беларусi i ўвагi дзяржавы да праблем мацярынства i дзяцiнства. Цяпер большасць беларускiх сем’яў мае аднаго цi дваiх дзяцей, а трэба, каб было мiнiмум тры. Сёння дзяржава высока ацэньвае працу мацi i дапамагае iм.

На злёце двум жыхаркам Бялынiцкага раёна ўрачыста ўручылi ордэн Мацi.

40-гадовая Таццяна Харытонава працуе ў райцэнтры паштальёнам. У яе пяцёра дзяцей: ад 10 да 21 гадоў. Яна гаворыць, што цяжкавата гадаваць шмат дзяцей, але выручае свая гаспадарка. Сума, якая прыкладаецца да ордэна (сёння яна складае 848 тысяч рублёў), будзе дарэчы ў сям’i Харытонавых.

— Я сама вырасла ў вялiкай сям’i, i ў мяне так жа атрымалася, — тлумачыць сцiплая жанчына. — Ну а муж — толькi за дзяцей! А што яму ўрэшце заставалася рабiць?..

Зоi Краўцовай — толькi 36 гадоў, а ў яе ўжо пяць дзяцей! Яна жыве ў вёсцы Лебядзянка i працуе на кухнi ў мясцовай школе. У яе — 4 дзяўчынкi i 1 хлопчык. Хлопчык — самы малодшы, 1-класнiк. I Зоя шчыра прызнаецца, што нараджала, пакуль не «атрымаўся» хлопчык, бо бацька-ляснiк вельмi хацеў спадчыннiка.

Жывой i самай непасрэднай агiтацыяй за нараджэнне дзяцей стала ўдзельнiца магiлёўскага злёту Святлана Бубнова. Яна прыйшла ў канферэнц-залу разам з 3-месячнай Анечкай. Святлана — выкладчыца аднаго з магiлёўскiх ВНУ, i цяпер яна мацi чацвярых дзяцей. Яна з мiлай усмешкай запэўнiвала, што спраўляцца з чацвярымi дзецьмi больш лёгка, чым з адным. Старэйшыя дзецi даглядаюць малодшых, а ўсiм iм заўсёды знойдуцца i харчы, i адзенне. Таму сямейства Бубновых жадае ўсiм жанчынам у Дзень мацi мець паболей дзяцей i атрымлiваць ад iх толькi радасць.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларуская дзяржава цэнiць працу мацi ў нараджэннi i выхаваннi дзяцей
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика