21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Помнi, што любiш...

25.08.2009 22:05 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Наталля ТАЛIВIНСКАЯ

Маёй дачцэ ўсяго 2 годзiкi i 6 месяцаў. Днямi адбыўся выпадак, якi я ўвесь час мiжволi ўзгадваю. Мы пераходзiлi дарогу. Раптам яна спынiлася i стала патрабаваць, каб я ўзяла яе на рукi. З-за яе выхадкi мы другую палову дарогi перабягалi на чырвонае святло святлафора. Я раззлавалася i амаль што накрычала на яе: «Бессаромная! Гэта ж прыдумаць — на дарозе маме перашкаджаць!» Узяла яе на рукi i несла моўчкi. Яна ж зрэдку на мяне паглядала такiмi сумнымi вачыма, што мне стала самой сорамна. Дзiця проста хацела на рукi, таму што стамiлася.

— Ну што, не будзеш так больш рабiць? — не вытрымала я.

— Не-е-е,— адказала Саша i апусцiла вочы.

— Не будзем больш сварыцца?

— Будзем любiць!— ужо весела сказала дачка, абдымаючы маю шыю. Сэрца маё сцiснулася.

Дзень мацi — гэта якраз такое свята, калi мы ўспамiнаем, як адзiн аднаго любiм: дзецi — бацькоў, а бацькi — дзецей. Я ўпэўнiлася ў гэтым, калi напярэдаднi вырашыла спытаць выпадковых людзей, якiя траплялiся мне на вочы, аб iх мацi...

Мiкола МАЛЕЦ, 7 гадоў.

— Мая мама харошая, добрая i справядлiвая... Аднойчы я на накопленыя грошы купiў тры гваздзiкi i падарыў ёй. Яна вельмi здзiвiлася.

Калi я ў Мiколы спытала, на якое свята ён матулi падарыў кветкi, той пачырванеўшы адказаў: «Проста так...»

Iгар НIКIЦЕНКА, 15 гадоў, вучань 9 класа школы № 209:

— Мая мама, Святлана Уладзiмiраўна, маладая i добрая. Нас у сям’i двое дзяцей, i яна нас вельмi любiць. Матуля заўсёды стараецца што-небудзь для нас зрабiць.

Некалi ў нас дома жыў хамяк. Тады мне было дзевяць гадоў i я са зламанай рукой сядзеў дома. У той дзень хамяк падавiўся пiлавiннем. О, што я толькi не рабiў! Я нават з пiпеткi паiў яго, але ён усё роўна не мог дыхаць. Ён памёр. Я пазванiў маме на працу ўвесь у слязах. Яна хутка прыехала (з работы адпрасiлася дзеля мяне!). Дома яна мяне шкадавала i суцяшала. А потым мы разам хадзiлi ў поле — хаваць нашага гадаванца. Яна нiколi не была абыякавай да маiх пачуццяў. Я яе вельмi ЛЮБЛЮ!

Святлана СТАРАВОЙЦЕНКА, 26 гадоў, вядучы спецыялiст аддзела страхавання Белдзяржстраха:

— Мая мама, Галiна Iванаўна, вельмi простая i блiзкая. Яна першая, хто даведваецца пра мае перажываннi i здарэннi ў жыццi. Пакуль я сама не стала мамай, я не заўважала яе працу. У нас заўсёды быў прыгатаваны абед, заўсёды — чыстая i адпрасаваная вопратка, усё гэта яна рабiла неяк непрыкметна.

Памятаю адзiн выпадак. Калi мне было гадоў пяць, мы з сям’ёй паехалi на летнiк. Там я назбiрала розных каменьчыкаў i смаўжоў. Дома расклала iх на палiцу для кнiг, якую зрабiў тата. Прайшло некалькi дзён, а я ўсё любавалася сваёй калекцыяй. Аднойчы, калi прыйшла з садка, то ўбачыла, што маiх каштоўнасцяў няма. Я прыбегла да мамы i спытала яе, куды яны падзявалiся. Па яе твару я здагадалася, што яна iх проста выкiнула. Я расплакалася. Мама папрасiла прабачэння, але я нiяк не магла супакоiцца. Тады яна мяне абняла i таксама заплакала. Чамусьцi гэта гiсторыя вельмi кранае маё сэрца. Зараз мама, як i раней, адчувае душой усё тое, што дарагое для мяне. Я ёй вельмi за гэта ўдзячная.

Аляксандр КАНДРАЦЕНКА, 28 гадоў, вадзiцель маршрутнага таксi:

— Мая матуля Зоя Андрэеўна вельмi гаваркая жанчына. Яна папросту, нават у тралейбусе, можа разгаварыць суседа. Але маёй матулi было цяжка ў жыццi. Яна адна выхоўвала траiх дзяцей.

Самы прыемны ўспамiн з майго дзяцiнства? Я тады быў вельмi хворы. Ноччу я ляжаў у гарачцы i час ад часу трызнiў. А яна схiлялася да мяне i гладзiла па галоўцы. I мне рабiлася лягчэй — я зноў засынаў. Я нават зараз памятаю дотык яе далонi!

Зоя РАДЗIВIЛ, 50 гадоў, дырэктар цырульнi ў мiкрараёне Малiнаўка горада Мiнска:

— Гэта было яшчэ ў 1964 годзе. Мы жылi ў вёсцы. Мая мацi, Марыя Уладзiмiраўна, збiрала мяне ў першы клас. Вось як зараз помню: белыя калготкi, белы ажурны фартушок, i матуля заплятае мне косы з белымi бантамi. Але ў школу мяне павёз тата, бо маме стала дрэнна. На лiнейцы я адразу ж закахалася ў нейкага хлопца. У мяне было столькi эмоцый i я так хацела аб гэтым расказаць маме. Але калi я прыехала са школы, матулi не аказалася дома. Яе паклалi ў бальнiцу. Як я плакала! Мне было так адзiнока. А зараз я хачу папрасiць у сваёй любiмай матулi прабачэння за маю нецярплiвасць i раздражненне. Прабач мяне калi ласка!

Прасiлi прабачэння ўсе, з кiм я размаўляла: малыя — за свае шкоды, дарослыя — за няўдзячнасць, за спажывецкiя адносiны. За тое, што не знаходзяць час, каб сказаць простыя цёплыя словы, пасядзець побач моўчкi, прыгадаць нешта агульнае, светлае... I як важна паспець гэта зрабiць!

Алена Андрэеўна ВАШЧАНКА, 84 гады, пенсiянерка:

— Я страцiла сваю мацi, Ганну Іосіфаўну, вельмi даўно, адразу пасля вайны. Яна моцна хварэла. У вайну мы з ёй перажылi разам можа самы драматычны момант у жыццi.

Нас пасадзiлi ў турму за сувязь з партызанамi. Чатыры днi мы там прасядзелi. На нас з мамай ужо будавалi шыбенiцу — адну на дваiх... Збiралiся павесiць... Нас уратаваў толькi цуд — начальнiк палiцыi i следчы ў нейкi момант самi вырашылi збегчы ў партызаны. Нас адпусцiлi. Маму вынеслi на руках — яна не магла iсцi сама. Мне сказалi, што трэба тэрмiнова з’ехаць куды-небудзь далей, я паехала да родных на Гродзеншчыну.

Дадому вярнулася адразу пасля вайны. Мамачка таксама дачакалася гэтага моманту — i пайшла... Ёй было толькi 55 гадоў. Але яна столькi паспела ў жыццi: выхавала 11 дзяцей. Бацька мой быў удаўцом з шасцю дзецьмi на руках. Яна за яго пайшла — i нарадзiла яшчэ пецярых. Яна ўсё жыццё працавала ў калгасе, была простая вясковая жанчына...

Усе гэтыя гiсторыi зусiм розныя, у кожнай з яе герояў асаблiвы лёс. Але нешта галоўнае iх аб’ядноўвае: любоў да мацi, дзякуючы якой мы наогул здольны кагосьцi палюбiць. I гэта пачуццё: чыстае, бескарыслiвае напаўняе чалавека зноў, як толькi на свет нараджаецца дзiця.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Маёй дачцэ ўсяго 2 годзiкi i 6 месяцаў. Днямi адбыўся выпадак, якi я ўвесь час мiжволi ўзгадваю. Мы пераходзiлi дарогу. Раптам яна спынiлася i стала п
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика