21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Цiкавае становiшча» з палёгкай

25.08.2009 22:05 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ

Твае правы

Як сведчыць статыстыка, за студзень—жнiвень сёлета ў Беларусi нарадзiлася 63,3 тысячы дзяцей, што больш чым на 3,6 тысячы перавысiла паказчык за аналагiчны перыяд мiнулага года. Мiж тым, даводзiцца канстатаваць — пераважная большасць цяперашнiх i будучых маладых мацi маюць месца працы. I менавiта «працоўныя нюансы» нярэдка становяцца падставай для iх зваротаў у рэдакцыю «Звязды». Такiм чынам, цi мае права цяжарная жанчына адмовiцца ад камандзiроўкi, цi можна выходзiць на работу раней, чым дзiцяцi споўнiцца 3 гады, i як у гэтым выпадку будзе рабiцца выплата дзiцячых дапамог — з гэтымi i iншымi пытаннямi мы паспрабуем разабрацца з дапамогай начальнiка юрыдычнага ўпраўлення Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Iнэсы Мечыславаўны ЧЫСЦЯКОВАЙ.

Ноч, выхадны, камандзiроўкi

Не сакрэт, што працаўладкавацца жанчыне амаль заўсёды цяжэй. А тым больш — жанчыне цяжарнай. Аднак апошнюю праблему, хутчэй за ўсё, варта лiчыць суб’ектыўнай. Прынамсi, з пункту гледжання заканадаўства нiякiх праблем тут быць не павiнна.

— Артыкул 16 Працоўнага кодэкса вызначае, што наймальнiку забаронена неабгрунтаваная адмова ў заключэннi працоўнай дамовы з цяжарнымi жанчынамi, жанчынамi, якiя маюць дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў, або з адзiнокiмi мацi, што выхоўваюць дзiця ва ўзросце да 14 гадоў цi дзiця-iнвалiда ва ўзросце да 18 гадоў, — падкрэслiвае Iнэса Чысцякова. — Пры гэтым калi такiм жанчынам адмова ўсё ж даецца, наймальнiк павiнен даць яе пiсьмовае абгрунтаванне. А ў сваю чаргу гэта можа стаць падставай для звароту ў суд.

Зрэшты, практыка сведчыць, што праблемы з працаўладкаваннем з’яўляюцца далёка не галоўнымi. Нашмат часцей пытаннi ўзнiкаюць з iншым. Жанчына ўжо працуе, аднак з-за пагаршэння самаадчування падчас цяжарнасцi не можа выконваць свае звычайныя абавязкi ў поўнай меры.

— У такой сiтуацыi жанчына можа прынесцi медыцынскае заключэнне i на яго падставе патрабаваць знiжэння нормаў выпрацоўкi цi нормаў абслугоўвання. Або, як варыянт, можа патрабаваць пераводу на iншую работу, дзе няма шкодных вытворчых фактараў, з захаваннем сярэдняга заробку па ранейшаму месцу, — раiць Iнэса Чысцякова. — I больш за тое: па просьбе цяжарнай жанчыны наймальнiк абавязаны вызначыць для яе няпоўны працоўны час — скарочаны працоўны дзень цi тыдзень. Такая просьба «замацоўваецца» загадам. Пры гэтым аплата ў дадзеным выпадку павiнна рабiцца прапарцыянальна адпрацаванаму часу.

Таксама варта мець на ўвазе, што жанчыны могуць патрабаваць прадастаўлення працоўнага водпуску за першы год работы раней чым за шэсць месяцаў занятасцi ў наймальнiка — перад водпускам па цяжарнасцi i родах або пасля яго. Да таго ж, пры наступленнi водпуску па цяжарнасцi i родах працоўны водпуск можа быць перанесены.

I яшчэ. У сувязi з магчымым пагаршэннем здароўя ў цяжарных жанчын ёсць i iншыя «прывiлеi». Згодна з Працоўным кодэксам, жанчыну, што чакае дзiця, забаронена прыцягваць да работ у начны час (з 22 гадзiн вечара да 6 гадзiн ранку), да звышурочных работ, работ у выхадныя i святочныя днi. Апроч таго, такiя жанчыны маюць поўнае права адмаўляцца ад паездак у службовую камандзiроўку. Прычым без якiх-небудзь наступстваў для сябе.

Зважай на кiлаграмы

Вядома, што значная частка жанчын занята на фiзiчных работах. Мiж тым, таксама зразумела — перанос цяжкасцяў можа не лепшым чынам адбiцца на здароўi. I асаблiва — на здароўi цяжарных.

У той жа час, паводле слоў Iнэ-сы Чысцяковай, на гэты конт iснуюць пэўныя гранiчныя нормы. Яны вызначаны пастановай Мiнiстэрства працы ад 20 лiстапада 1997 года. Так, пастанова прадугледжвае, што гранiчна дапушчальная маса грузу, якi можа падымаць i перасоўваць жанчына пры чаргаваннi з iншай работай (не больш чым 2 разы на працягу гадзiны), складае 10 кiлаграмаў, максiмальная «планка» пад’ёму i перасоўвання цяжкасцяў пастаянна на працягу змены адпавядае 7 кiлаграмам. Пры гэтым сумарная маса грузаў, якiя дапускаецца перасоўваць на працягу кожнай гадзіны працоўнай змены па паверхнi, не павiнна перавышаць 350, а з падлогi — 175 кiлаграмаў.

Плюс да таго, трэба мець на ўвазе, што пры перасоўваннi грузаў на цялежках цi ў кантэйнерах, прыкладаемае намаганне не павiнна перавышаць 10 кiлаграмаў. Нарэшце, адлегласць, на якую перасоўваецца груз уручную, не можа быць большай за 5 метраў, вышыня пад’ёму грузу з падлогi абмяжоўваецца 1 метрам, а пад’ёму з рабочай паверхнi (да прыкладу, са стала) — 50 сантыметрамi.

Адразу. Частку нельга

Асобная гаворка — аплата бальнiчнага па цяжарнасцi i родах. Працягласць такога бальнiчнага складае 70 каляндарных дзён да i 56 каляндарных дзён — пасля нараджэння дзiцяцi. Цi павiнны аплачвацца гэты бальнiчны адразу? Або, магчыма, тут не выключаецца варыянт выплат часткамi?

— Паколькi бальнiчны прадастаўляецца адначасова на перыяд да i пасля родаў, то яго аплата павiнна рабiцца адразу — як правiла, адначасова з наступнай зарплатай, — тлумачыць Iнэса Чысцякова. — Адпаведна, разбiваць грошы на часткi ў дадзеным выпадку нельга. I калi наймальнiк iдзе на такi крок, яго дзеяннi можна абскардзiць у камiсii па працоўных спрэчках або ў судзе.

Перавод — толькi са згоды

Працоўны кодэкс вызначае, што на час знаходжання жанчыны ў водпуску па догляду дзiцяцi ва ўзросце да 3 гадоў за ёй захоўваецца ранейшая пасада. А ў асобных выпадках, калi гэта прадугледжана працоўным заканадаўствам цi калектыўным дагаворам, захоўваецца нават зарплата. Такiм чынам, перавесцi жанчыну на iншую пасаду пасля заканчэння водпуску можна толькi пры адной умове — яе асабiстай згоды.

— Зразумела, што на пасаду, якую часова пакiдае жанчына ў сувязi з нараджэннем дзiцяцi, можна ўзяць новага работнiка, гэта — поўнае права наймальнiка, — кажа Iнэса Чысцякова. — Разам з тым работнiк «на замену», як правiла, прымаецца па тэрмiноваму працоўнаму дагавору. I калi выходзiць «асноўны» работнiк, дзеянне тэрмiновага працоўнага дагавора павiнна спыняцца.

Пяць гадоў. I выключэннi

Цяперашняе заканадаўства патрабуе працягу цi заключэння кантрактаў з жанчынамi прынамсi да таго моманту, калi iх дзiцяцi не споўнiцца 5 гадоў. Разам з тым, зазначаюць у мiнiстэрстве, у агульным правiле могуць быць свае выключэннi. Да прыкладу, спынiць кантракт датэрмiнова цалкам магчыма ў выпадку, калi маладая мацi працуе ў арганiзацыi, якая спынiла iснаванне, з прычыны сiстэматычнага невыканання працоўных абавязкаў, парушэнняў працоўнай дысцыплiны, крадзяжу маёмасцi наймальнiка. Апроч таго, не выключаецца магчымасць скасавання кантракта ў сувязi са скарачэннем штату.

— Калi наймальнiк вымушаны правесцi скарачэнне штатаў (i ў тым лiку пасады, на якой працуе жанчына, што мае дзiця ва ўзросце больш чым 3 гады), ён можа гэта зрабiць, — заўважае Iнэса Чысцякова. — Аднак у такiм разе наймальнiк павiнен строга прытрымлiвацца патрабаванняў заканадаўства — у прыватнасцi, матываваць сваё рашэнне, папярэдзiць жанчыну аб мяркуемым вызваленнi не пазней чым за два месяцы або замянiць папярэджанне выплатай двух сярэднямесячных заробкаў, праiнфармаваць службу занятасцi, урэшце, прапанаваць жанчыне iншае месца. Вядома, калi ў гэтай арганiзацыi застаюцца вакансii.

Дапамога з варыянтамi

Не менш «папулярнае» пытанне — цi можа жанчына, якая знаходзiцца ў водпуску, выйсцi на работу раней, чым яе дзiцяцi споўнiцца 3 гады? Адказ тут адназначны — можа. Прычым зноў-такi ёй павiнна быць прапанавана ранейшая пасада. Хоць у дадзеным выпадку калi-нiкалi ўсё ж узнiкаюць пэўныя нюансы.

— Ёсць шмат прыкладаў, калi жанчына iдзе ў водпуск з пасады, якая мае на ўвазе неабходнасць работы ў начны час, — узгадвае Iнэса Чысцякова. — I тут узнiкае даволi няпростая сiтуацыя. Справа ў тым, што наша заканадаўства забараняе жанчынам, якiя выходзяць на работу да таго, як спаўняецца 3 гады яе дзiцяцi, працаваць у начную змену — з 22 да 6 гадзiн. Прычым гэта забарона катэгарычная, i пiсьмовая просьба самой жанчыны дазволiць начную работу тут не выйсце. Наймальнiку давядзецца шукаць iншыя варыянты, да прыкладу, пайсцi на змяненне рэжыму працы.

Мiж тым, у сувязi з датэрмiновым выхадам з водпуску па догляду дзiцяцi нярэдка ўзнiкае i iншая тэма — цi захоўваецца ў такiм разе права на атрыманне «дзiцячай» дапамогi? Аднак адказ тут залежыць ад канкрэтнай сiтуацыi. Скажам, калi жанчына выходзiць з водпуску на поўны працоўны час, яе водпуск па сутнасцi перапыняецца. А выплата дзiцячай дапамогi робiцца ў памеры 50 працэнтаў.

У выпадку ж выхаду на работу на ўмовах няпоўнага працоўнага часу магчымыя два варыянты. Першы. Калi жанчына не iдзе на перапыненне водпуску па догляду дзiцяцi i выконвае не больш за палову месячнай нормы, яна будзе атрымлiваць дзiцячую дапамогу ў поўным памеры. Аднак час работы ў такiм рэжыме не дасць права на атрыманне працоўнага водпуску. I другi. Калi жанчына пiша заяву з просьбай перапынiць водпуск па догляду дзiцяцi i ўстанавiць ёй няпоўны працоўны час, карыстацца працоўным водпускам яна зможа. Але памер дзiцячай дапамогi зменшыцца напалову.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як сведчыць статыстыка, за студзень—жнiвень сёлета ў Беларусi нарадзiлася 63,3 тысячы дзяцей, што больш чым на 3,6 тысячы перавысiла паказчык за анала
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика