За кожнага iншаземца — 500 долараў
Барыс ПРАКОПЧЫК
Падрабязнасцi Такое ўзнагароджанне гарантавалася за паслугi па перапраўцы нелегальных мiгрантаў праз дзяржаўную мяжуПаводле iнфармацыi прэс-службы УКДБ па Гродзенскай вобласцi, арганiзацыя незаконнай мiграцыi па-ранейшаму застаецца адным з высокадаходных вiдаў злачынных дзеянняў i ўяўляе сабой добра адладжаны механiзм з высокiм узроўнем канспiрацыi. Нядаўна суд Гродзенскага раёна пакараў чарговую злачынную групоўку, у якой арудавалi грамадзяне Азербайджана, Беларусi i Расii. Восенню мiнулага года ў поле зроку супрацоўнiкаў дзяржбяспекi трапiў азербайджанец Рамазан Гянджаеў, якi спрабаваў наладзiць «цёплыя» адносiны з беларускiмi пагранiчнiкамi. Аказалася, што ён рабiў гэта зусiм не дзеля знаёмства з прыгожымi краявiдамi i багатай гiсторыяй памежжа, а для арганiзацыi канала незаконнай перапраўкi выхадцаў з краiн паўднёва-ўсходняй Азii ў Заходнюю Еўропу. За кожнага перапраўленага праз мяжу iншаземца гарантавалася ўзнагароджанне ў памеры 500 долараў ЗША. Неўзабаве было ўстаноўлена, што кампаньёнам Гянджаева з’яўляўся расiянiн Андрэй Пярвой. Згодна з iх планам, групы мiгрантаў павiнны былi фармiравацца ў Расii, дастаўляцца аўтатранспартам у Беларусь, размяшчацца ў памежжы i затым перапраўляцца праз дзяржаўную мяжу. Канешне, не праз афiцыйныя пункты пропуску. Падборам iншаземцаў, забеспячэннем iх незаконнага ўезду на тэрыторыю нашай краiны, а таксама фiнансаваннем усiх удзельнiкаў злачыннай групоўкi займаўся Андрэй Пярвой. Абавязкi па сустрэчы нелегалаў на расiйска-беларускай мяжы (Мсцiслаўскi раён Магiлёўскай вобласцi) i iх дастаўцы ў пагранзону ў Гродзенскi раён былi ўскладзены на жыхароў Вiцебскай вобласцi Генадзя Шастака i Уладзiмiра Альшанiкава, з якiмi Рамазан Гянджаеў раней адбываў пакаранне ў адной папраўчай калонii. Самому ж Гянджаеву адводзiлася роля арганiзатара «акна» на беларуска-польскай мяжы. Ён жа выбраў i ўчастак для перамяшчэння нелегальных мiгрантаў — паблiзу вёскi Галынка Гродзенскага раёна. Нягледзячы на тое, што ўсе дзеяннi членаў гэтай групоўкi былi ўзгоднены, Пярвой баяўся падману з боку кампаньёнаў i таму даручыў дастаўку грошай у Беларусь свайму суайчыннiку. За паслугi пагранiчнiка павiнны былi разлiчыцца пасля прыбыцця мiгрантаў у Варшаву, з Шастаком i Альшанiкавым — пасля завяршэння ўсёй аперацыi. Здавалася б, усё прадумалi, аднак з гэтымi планамi, зразумела, не пагадзiлiся супрацоўнiкi УКДБ па Гродзенскай вобласцi, ваеннай контрразведкi i 16-га пагранатрада, якія затрымалі першую ж партыю з пяцi нелегалаў разам з iх «дабрадзеямi». Пакаранне ўдзельнiкаў мiжнароднай злачыннай групоўкi — ад 3 гадоў 6 месяцаў да 5 гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волi з канфiскацыяй маёмасцi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такое ўзнагароджанне гарантавалася за паслугi па перапраўцы нелегальных мiгрантаў праз дзяржаўную мяжу
|
|