Вайскоўцы, цыгане i пiражкi
Вiкторыя ЦЕЛЯШУК
Запрашальнiк I ўсё гэта на сольным канцэрце гурта «Тяни-Толкай», якi адбудзецца сёння, 17 кастрычнiка, у сталiчнай КЗ «Мiнск». Гурт прэзентуе новыя кампазiцыi з будучага альбома «Як доўга я цябе шукаў», выхад якога плануецца праз месяц.Падчас канцэрта, сцвярджаюць музыканты, на сцэне пабываюць больш як 50 чалавек — ад узорна-паказальнага аркестра Узброеных Сiл Беларусi да цыганскага шоу «Алюр», разам з якiм Павел Клышэўскi выканае песню «Танцуй, танцуй, прыгажуня-цыганка». Акрамя таго, разам са сваiм добрым сябрам, аўтарам i выканаўцам Яўгенам Кандыбовiчам «Тяни-Толкай» прэзентуюць песню «Пiражкi». Аляксей Хлястоў падпяе хлопцам «Акiян тайгi», а Алена Грышанава — «You can`t stop this dance».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
I ўсё гэта на сольным канцэрце гурта «Тяни-Толкай», якi адбудзецца сёння, 17 кастрычнiка, у сталiчнай КЗ «Мiнск»
|
|