Асцярожна, маршруткi!
Аляксандр ПУКШАНСКI
Сачыць за выкананнем вадзiцелямi «маршрутак» правiлаў руху i перавозкi пасажыраў у Вiцебску будуць супрацоўнiкi ДАI, пераапанутыя ў цывiльнае адзенне.
У Вiцебску з пачатку года з удзелам маршрутак адбылося ўжо больш за 20 ДТЗ. З дзесяццю прадпрымальнiкамi, якiя абслугоўвалi маршруты, у гарвыканкаме былi скасаваныя адпаведныя дагаворы. Асноўныя парушэннi — перавоз большай колькасцi пасажыраў, чым прадугледжана ў канкрэтным транспартным сродку, праезд на чырвоны колер святлафору i iншыя. Усяго ў абласным цэнтры курсiруюць каля 300 маршрутак. Праезд у сярэднім каштуе 700 рублёў. Безумоўна, маршруткi вельмi аблегчылi работу мясцовага аўтобуснага i трамвайна-тралейбуснага паркаў, але ж галоўнае, каб i яны выконвалi ўсе патрабаваннi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сачыць за выкананнем вадзiцелямi «маршрутак» правiлаў руху i перавозкi пасажыраў у Вiцебску будуць супрацоўнiкi ДАI, пераапанутыя ў цывiльнае адзенне
|
|