Беларусь i Азербайджан маюць намер нарошчваць узаемны тавараабарот
Алiна ГРЫШКЕВIЧ, БЕЛТА
Нефармальная сустрэча прэзiдэнтаў Беларусi i Азербайджана Аляксандра Лукашэнкi i Iльхама Алiева 18 кастрычнiка адбылася ў Нацыянальнай бiблiятэцы нашай краiны. Аб гэтым БЕЛТА паведамiлi ў прэс-службе Прэзiдэнта Беларусi.
Лiдары дзвюх дзяржаў абмеркавалi пытаннi двухбаковага ўзаемадзеяння i яшчэ раз пацвердзiлi ўзаемную зацiкаўленасць ва ўсебаковым пашырэннi кантактаў памiж Беларуссю i Азербайджанам, нарошчваннi ўзаемнага тавараабароту, узмацненнi супрацоўнiцтва ў гуманiтарнай сферы. У ходзе размовы былi таксама закрануты актуальныя мiжнародныя праблемы, пытаннi iнтэграцыйнага будаўнiцтва на постсавецкай прасторы. Прэзiдэнт Азербайджана зрабiў аглядную экскурсiю па бiблiятэцы. Ён наведаў музей кнiгi, карцiнную галерэю, чытальныя залы. З вышынi агляднай пляцоўкi Нацыянальнай бiблiятэкi Iльхам Алiеў палюбаваўся прыгажосцю беларускай сталiцы. Iльхам Алiеў пакiнуў запiс у Кнiзе ганаровых гасцей. Ён выказаў упэўненасць, што Нацыянальная бiблiятэка будзе служыць далейшаму развiццю вялiкага iнтэлектуальнага патэнцыялу Беларусi. У той жа дзень прэзiдэнт Азербайджана вылецеў у Баку.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нефармальная сустрэча прэзiдэнтаў Беларусi i Азербайджана Аляксандра Лукашэнкi i Iльхама Алiева 18 кастрычнiка адбылася ў Нацыянальнай бiблiятэцы наша
|
|