Зiма чакаецца больш цёплай, але вельмi снежнай
Надыходзячая зiма чакаецца больш цёплай, але вельмi снежнай. Аб гэтым паведамiў, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, у ходзе прэс-канферэнцыi начальнiк служба гiдраметэаралагiчных прагнозаў Дэпартамента па гiдраметэаралогii Мiнпрыроды Дзмiтрый Рабаў.
Паводле яго слоў, пакуль гэта толькi папярэднi прагноз, заснаваны на тым, што ў гэтым годзе было шмат ападкаў. Толькi ў жнiўнi праз нашу рэспублiку прайшло пяць паўднёвых цыклонаў, якiя прынеслi моцныя дажджы. У некаторых рэгiёнах выпала да чатырохмесячнай нормы ападкаў. Паводле слоў спецыялiста, такога не было за шматгадовую гiсторыю назiранняў. Моцныя ападкi, як i летам, але ў выглядзе снегу могуць паўтарыцца i гэтай зiмой. Дзмiтрый Рабаў адзначыў, што ў блiжэйшыя днi праз тэрыторыю рэспублiкi будуць перамяшчацца цёплыя паветраныя масы. Тэмпература паветра ў начны час павысiцца да плюс 2—8 градусаў, а ўдзень яна складзе ад 5 да 13 градусаў цяпла. Да канца кастрычнiка чакаюцца дажджы, але снегу яшчэ не будзе.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Надыходзячая зiма чакаецца больш цёплай, але вельмi снежнай. Аб гэтым паведамiў, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, у ходзе прэс-канферэнцыi н |
|