21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аблава на таксiстаў-нелегалаў

25.08.2009 22:05 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкола ДЗЯБЁЛА

З учарашняга дня ў Мiнску пачало дзейнiчаць спецпадраздзяленне ДАI па барацьбе з вадзiцелямi, якiя незаконна займаюцца перавозкай пасажыраў

Таксiсты — людзi цярплiвыя i не любяць скардзiцца на сваю цяжкую долю. Сама праца загартоўвае, робiць iх стойкiмi да прыродных катаклiзмаў i жыццёвых нягод. Аднак апошнiм часам сталiчных таксiстаў настолькi дапяклi «ценявыя калегi», што яны вымушаны былi шукаць паратунку ў мiнiстра ўнутраных спраў Беларусi Уладзiмiра Навумава. Да гонару кiраўнiка МУС ён не адмахнуўся ад праблемы лакальнага характару i правёў днямi спецыяльную нараду з прадстаўнiкамi зацiкаўленых бакоў, падчас якой былi зроблены першыя крокi на шляху выцяснення «ценевiкоў» з рынку перавозкi пасажыраў.


НАВАЛА НЕЛЕГАЛАЎ

Ахвочых да «падтаксоўкi» ў Мiнску вельмi шмат. Паводле слоў Уладзiмiра Навумава, нават некаторыя вартавыя правапарадку ў вольны ад службы час займалiся гэтым бiзнэсам. Як паведамiў старшыня праўлення асацыяцыi «Сталiчнае таксi» Iгар Верхавец, на сёння ў Мiнску незаконнай перавозкай пасажыраў займаюцца каля 3 тысяч чалавек. Гэтыя людзi не маюць адпаведных лiцэнзiй, не плацяць падаткi. Таму штогод бюджэт нясе страты на суму прыкладна 3 мiльёны еўра. Нелегалы адбiраюць хлеб i ў сваiх «лiцэнзаваных» калег, якiя, дарэчы, сумленна напаўняюць дзяржаўную скарбонку. Паводле слоў генеральнага дырэктара ААТ «Легаўтатранс» Уладзiмiра Серага, сёлета прадпрыемства заплацiла падаткаў на 2,3 мiльярда рублёў, а страты ад нядобрасумленнай канкурэнцыi «ценевiкоў» склалi 300 мiльёнаў рублёў. Церпяць ад незаконных таксiстаў i пасажыры. Бо нелегалаў нiхто не кантралюе i таму яны нярэдка садзяцца за руль нападпiтку, завышаюць тарыфы на свае паслугi, пра што сведчаць скаргi не толькi шэраговых грамадзян. Паводле слоў Iгара Верхаўца, разабрацца з «ценевiкамi» i прыняць меры прасiў нават дэпутат Палаты прадстаўнiкоў, якi сутыкнуўся з хамствам таксiстаў-нелегалаў на чыгуначным вакзале. Мiж iншым, гэтае месца знаходзiцца «пад акупацыяй» прыкладна 300—500 «ценевых таксiстаў». Для легальных перавозчыкаў сюды ўезд забаронены. З чужымi нелегалы жорстка распраўляюцца. Iгар Верхавец паведамiў, што таксiсту службы «007» «ценевiкi» зламалi нагу толькi за тое, што ён спрабаваў узяць пасажыра на вакзале.

Увогуле, паводле слоў прадстаўнiкоў таксаматорных прадпрыемстваў, усе «хлебныя месцы» ў сталiцы ( пляцоўкi побач з вакзаламi, папулярнымi рэстаранамi, буйнымi гатэлямi) заняты менавiта нелегаламi.

«ТАКСАМАФIЯ» БЕССМЯРОТНАЯ?

«Куды ж глядзяць мiлiцыя i кантралюючыя органы?» — задаюць пытанне законныя таксiсты.

Начальнiк сталiчнай Дзяржаўтаiнспекцыi Васiль Бульбянкоў паведамiў, што за 9 месяцаў супрацоўнiкi ДАI правялi 70 рэйдаў, накiраваных на выяўленне таксiстаў-нелегалаў. Было выяўлена 208 фактаў незаконных перавозак пасажыраў, арыштавана 64 транспартныя сродкi. Больш за 2 тысячы вадзiцеляў, якiя прыпаркоўвалiся на пляцоўках стаянкi таксi, былi прыцягнуты да адмiнiстрацыйнай адказнасцi. «Даiшнiкi», дарэчы, таксама церпяць ад нелегалаў. Не так даўно мiлiцыянеру падчас рэйду «ценевiкi» зламалi палец, пашкодзiлi аўтамабiль.

Паводле слоў Васiля Бульбянкова, былi выпадкi, калi аднаго i таго ж таксiста-нелегала затрымлiвалi i штрафавалi па 7 разоў за суткi. Аднак з «ценевiкоў» усё як з гусi вада. Яны проста «мiгруюць» з адной стаянкi таксi да другой.

Прадстаўнiк Мiнiстэрства па падатках i зборах Алег Урублеўскi таксама адзначыў, што i супрацоўнiкi гэтай дзяржаўнай установы рэгулярна праводзяць у сталiцы рэйды па месцах дыслакацыi нелегальных таксiстаў. Злоўленыя за руку «ценевiкi» звычайна абмяжоўваюцца штрафам. Суды не вельмi ахвотна i аператыўна прымаюць рашэннi аб канфiскацыi транспартных сродкаў. Хоць, на думку супрацоўнiкаў мiлiцыi i кантралюючых органаў, менавiта пагроза канфiскацыi аўтамабiля магла б спынiць навалу таксiстаў-нелегалаў. Былi i больш радыкальныя прапановы. Прадстаўнiк Камiтэта дзяржкантролю, напрыклад, выказаў меркаванне аб мэтазгоднасцi прыцягваць да крымiнальнай адказнасцi асоб, якiя ўпарта не хочуць адмаўляцца ад незаконнага «таксавання». Тым больш што падобныя парушальнiкi закона добра вядомыя супрацоўнiкам праваахоўных i кантралюючых органаў, у своеасаблiвым рэестры зараз налiчваецца каля 500 такiх вадзiцеляў.

Праўда, для прымянення такiх суровых санкцый трэба ўнесцi змены ў заканадаўства.

ПЛАНАВАЕ НАСТУПЛЕННЕ

Зрэшты, устанаўленне больш жорсткай адказнасцi за нелiцэнзаванае «таксаванне» — не панацэя ад усiх бед легальных перавозчыкаў пасажыраў. У законапаслухмяных таксiстаў шмат дробных праблем, якiя iстотна перашкаджаюць iм працаваць. Напрыклад, таксiсты паскардзiлiся на пераслед з боку асобных мiлiцыянераў, на адсутнасць належнай колькасцi зручных для пасажыраў i самiх таксiстаў пляцовак i нават на наўмыснае знiшчэнне канкурэнтамi спецыяльных знакаў «стаянка таксi». Мiнiстр унутраных спраў заявiў, што ўдзельнiкам нарады трэба падрыхтаваць зварот да кiраўнiка дзяржавы i мэра сталiцы з просьбай прыняць неабходныя захады да вырашэння праблем легальных таксiстаў i выцяснення з гэтага сегменту рынку «ценевiкоў». Уладзiмiр Навумаў таксама прапанаваў стварыць своеасаблiвы штаб, якi да 1 лiстапада павiнен распрацаваць план сумесных дзеянняў па барацьбе з нелегальнымi таксiстамi ў Мiнску. Законапаслухмяныя таксiсты пагадзiлiся i выказалi гатоўнасць не толькi ўнесцi прапановы, але i стварыць уласныя дружыны па навядзенню парадку на рынку перавозак пасажыраў.

Наступная нарада па гэтай праблеме, як паведамiў Уладзiмiр Навумаў, адбудзецца 30 снежня. Але гэта не азначае, што да згаданага тэрмiну з таксiстамi-нелегаламi заключана «перамiр’е». Наадварот, паводле загада кiраўнiка МУС, з 19 кастрычнiка ў Мiнску пачалi дзейнiчаць спецыялiзаваныя падраздзяленнi ДАI па барацьбе з незаконнымi перавозкамi пасажыраў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З учарашняга дня ў Мiнску пачало дзейнiчаць спецпадраздзяленне ДАI па барацьбе з вадзiцелямi, якiя незаконна займаюцца перавозкай пасажыраў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика