21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Уладзiмiр СТОЛЯР, старшыня Ганцавiцкага райвыканкама: «Палешукi поля ўжо не шукаюць»

25.08.2009 22:05 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сымон СВIСТУНОВIЧ

Наведаць раён, у якiм чытаюць i любяць «Звязду», заўсёды прыемна. Ганцаўшчына якраз i з’яўляецца такiм раёнам. Са старшынёй райвыканкама давялося сустрэцца, калi на Палессi дакопвалі бульбу.

— Уладзiмiр Мiхайлавiч, сёлета дажджы, вiдавочна, асаблiва моцна даймалi Ганцаўшчыну? Вады ў вас заўсёды хапала.

— А я так не сказаў бы, бо такое надвор’е для нас — з’ява звычайная. Да гэтага мы прывыклi i калi для другiх рэгiёнаў зацяжныя дажджы падчас уборкi былi непрыемным сюрпрызам, то для нас не. У гэтым годзе многiя зведалi, што такое стыхiя. Вядома ж, i Ганцаўшчына панесла страты, прыкладна пяць тысяч тон хлеба мы недабралi. Ва ўсякiм разе, да стыхiйных бедстваў нашы людзi маральна падрыхтаваныя.

— Ганцавiцкi раён спрадвеку быў бедным, i беспрацоў’е тут у параўнаннi з iншымi раёнамi даволi высокае, а цi ёсць шанц змянiць сiтуацыю да лепшага?

— Сапраўды, у раёне няма буйных прадпрыемстваў, бадай што толькi ААТ «Модуль» тут стаiць асобна. Прадпрыемства вырабляе трубы ацяплення i працуе нармальна — iдзе ў нагу з часам. На жаль, горадаўтваральных прадпрыемстваў у Ганцавiчах няма i гэта стварае пэўныя праблемы з тым жа працаўладкаваннем. Праўда, беспрацоўе ўжо знiзiлася да пяцi працэнтаў. Са жнiвом раён справiўся сам i ўжо не стратны, але яшчэ i прыбытку не дае — па нулях.

— Напэўна, i людзi жывуць беднавата — усё ж узаемазвязана?

— А наконт беднасцi насельнiцтва, то тут яшчэ трэба падумаць. Напрыклад, колькасць уласных аўтамашын за апошнiя 2 гады ў раёне вырасла на 25 працэнтаў. I яшчэ. Людзi нашы не чакаюць манны нябеснай, а самi будуюцца. Вось беспрацоўны ездзiць на аўтамабiлi, узводзiць дом, то хто ён у такiм выпадку — бедны!? Хто працуе, круцiцца, той i жыве. А ва ўсе часы былi гультаi, п’янiцы цi людзi хворыя i беднасць з iмi крочыла ў нагу. Усiх багатымi, як i шчаслiвымi, не зробiш.

— Уладзiмiр Мiхайлавiч, i ўсё ж, чым жыве сёння паляшук? Напэўна, «круцiцца» яму даволi цяжка?

— Круцiцца — гэта, найперш, думаць. I ў раёне не ўсё проста. Вось раённы Дом культуры быў закрыты, а цяпер ён працуе. Паклалi грошы на дыяпазiтыў i атрымалi 200 млн рублёў — вось i знайшлiся сродкi. Гэтаксама i ў людзей.

Сёння паляшук не шукае поля. Яму патрэбныя грошы, i гэта нармальна, бо чалавек пачынае думаць, дзе знайсцi iх.

— I iдзе на балота ў журавiны, як хадзiлi яго прадзеды...

— Дарэчы, журавiны сёлета ўрадзiлi, хоць на балоце вады многа. Але не ўсё так i адназначна. Напрыклад, чалавек вырошчвае клубнiцы — клопату з iмi многа, а каштуюць усяго паўтары тысячы за кiлаграм. А тут за чарнiцы пачалi плацiць па пяць тысяч. Вядома ж, гэта распешчвае чалавека. Ён ужо гаворыць: «За такiя грошы я рабiць не буду. Пайду ў лес i зараблю ўдвая больш». Трэба прызнаць, што сёння ўсё круцiцца вакол мегаполiсаў. Там вялiкiя грошы, i людзi iмкнуцца туды — едуць на заробкi ў Мiнск цi Маскву. Палешукi хочуць жыць цывiлiзавана. Вось вядзецца падключэнне газу да дамоў i кацельняў: газ у горадзе — вялiкая справа.

— У вас паразуменне з людзьмi ёсць? Для кожнага кiраўнiка гэта важна.

— Стараюся знайсцi яго. Напрыклад, на механiзатарах ляжыць вялiкая адказнасць, але яны ўсё разумеюць i не скардзяцца. Падтрымка ёсць у iнтэлiгенцыi — у людзей адукаваных. Яны ўсё разумеюць. З адукаваным чалавекам заўсёды можна вырашаць праблемы. Сёння адчуваецца кадравы голад, i гэта кепска. Хацелася б, каб моладзь не ўцякала з родных мясцiн, а вярталася пасля вучобы. Каб у кожнага чалавека была настальгiя па радзiме i ён з любоўю адносiўся да яе.

Ганцавiцкi раён.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наведаць раён, у якiм чытаюць i любяць «Звязду», заўсёды прыемна. Ганцаўшчына якраз i з’яўляецца такiм раёнам. Са старшынёй райвыканкама давялося суст
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика