ААБ «Беларусбанк» уручыў двухмiльённую картку
Iгар ШЧУЧЭНКА
Шчаслiвай уладальнiцай юбiлейнай пластыкавай карткi банка VISA Electron стала пенсiянерка з Мiнска
Валянцiна Войнiч, якой некалькi дзён таму патэлефанавалi з банка i паведамiлi гэту навiну, параўноўвае свае адчуваннi ў той момант з навагоднiмi: аформiўшы картку для атрымання пенсii, яна атрымала такi прыемны сюрпрыз... Тым больш што i банк з такой нагоды падрыхтаваў Валянцiне Бранiславаўне яшчэ адзiн падарунак — акрамя вiншавальнага сертыфiкату, што ёй уручылi, на карт-рахунак жанчыне ААБ «Беларусбанк» залiчыў... 2 мiльёны беларускiх рублёў. Паводле слоў дырэктара разлiковага цэнтра пластыкавых картак ААБ «Беларусбанк» Анатоля Багавiка, банку спатрэбiлася каля двух гадоў, каб пераадолець рубеж у чарговы мiльён: у кастрычнiку 2004 года была выпушчана мiльённая пластыкавая картка. А наогул банк ужо мае дзесяцiгадовы вопыт працы з «пластыкам» i з’яўляецца ўдзельнiкам мiжнародных плацежных сiстэм MasterCard International i VISA International, а таксама ўнутранай сiстэмы разлiкаў БелКард. Прычым праца з мiжнароднымi плацежнымi сiстэмамi дазваляе клiентам банка атрымлiваць камфортнае абслугоўванне не толькi ў нашай краiне, але i за яе межамi. Як падкрэслiвае Анатоль Багавiк, што датычыцца колькасцi ўстаноўленых у рэспублiцы банкаматаў, то банку ўдалося выйсцi на паказчык, якi прыняты ў мiжнароднай практыцы — 2600 трымальнiкаў картак на адзiн банкамат. На сёння ААБ «Беларусбанк» устаноўлена 664 банкаматы, а ў планах на наступны год — устанавiць яшчэ мiнiмум 70. Што немалаважна, трымальнiкi картак банка могуць без спагнання камiсii здымаць наяўнасць у банкаматах ААТ «Белпрамбудбанк» i Нацыянальнага банка. Акрамя таго, шырокi спектр безнаяўных аперацый з выкарыстаннем пластыкавай карткi дазваляюць праводзiць 525 iнфакiёскаў банка. У 1300 аддзяленнях банка можна зняць наяўныя грашовыя сродкi па картцы, а ў 790 аддзяленнях — аплацiць у безнаяўным парадку з выкарыстаннем карткi камунальныя i iншыя плацяжы. У планах банка — далейшае пашырэнне спектра картачных прадуктаў i прадастаўленне новых паслуг для трымальнiкаў картак. У прыватнасцi, у перспектыве з дапамогай карткi можна будзе набыць чыгуначныя бiлеты, бiлеты на аўтобус. Яшчэ адзiн цiкавы праект — клiент сам зможа прапанаваць банку дызайн карткi, якой будзе карыстацца.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шчаслiвай уладальнiцай юбiлейнай пластыкавай карткi банка VISA Electron стала пенсiянерка з Мiнска
|
|