Парад сапраўднага кіно
Раман КОСЦIН
З 19 па 22 кастрычнiка ў сталiцы зноў праходзіць эксклюзiўны паказ фiльмаў праекта «КIНОфармат 4х4». Як i раней карцiны паказваюцца на працягу чатырох дзён у кiнатэатрах «Аўрора», «Мiр», «Перамога» i «Цэнтральны».
Сусветная прэм’ера новай мела- драмы «Пекла» адбылася на Мiжнародным кiнафестывалi ў Таронта. Карцiна створана кiнамайстрамi Францыi, Iталii, Бельгii i Японii. Паставiў яе рэжысёр Дэнiс Тановiч. Хвалюючая гiсторыя трох сясцёр i iх мацi. Шмат гадоў таму мацi дзяўчынак загадала мужу, якi вярнуўся з турмы, iсцi прэч, i ён адразу ж выходзiць у акно пятага паверха. Мiнулае не адпускае жанчын, i жыццё ў кожнай з iх складваецца не вельмi шчаслiва. З’яўленне загадкавага тыпа, якi пачынае заляцацца да сярэдняй сястры, зменiць iх жыццё i прымусiць усiх у рэшце рэшт сабрацца разам i высветлiць, што ж менавiта адбылося з iмi шмат гадоў таму... Запамiнальныя вобразы ствараюць у фiльме Эмануэль Беар, Карын Вiяр, Мары Жылен, Гiём Кане, Жак Гамблен, Кароль Буке, Жак Перэн. Новая кiнадрама «Вежы-блiзняты» знакамiтага Олiвера Стоуна знята ў ЗША. Як можна здагадацца, яна зроблена па слядах падзей 11 верасня 2001 года. ...Два патрульныя палiцэйскiя займалiся 11 верасня 2001 года звычайнай работай — ганялi прастытутак i бамжоў, сачылi за парадкам. Калi два магутныя ўдары скаланулi зямлю, яны атрымалi загад эвакуiраваць людзей з вежаў-блiзнятаў. У ролях: Нiкалас Кейдж, Майкл Пенья, Мэгi Джэленхол, Марыя Бело, Нiк Дамiчы, Уiльям Манотэр, Нiкалас Туртура. «Чытаючы думкi» — рэжысёрскi дэбют Грэгары Рыда. Ён жа напiсаў i сцэнарый фiльма. Псiхолаг-крымiналiст Салi Роу павiнна вырашыць, цi дастаткова сабрана доказаў, каб абвiнавацiць у забойстве 17-гадовага Алекса Бенета, якi стрэлам абарваў жыццё аднакласнiка Найджэла. Салi давядзецца нялёгка: «круты» бацька Алекса «цiсне» на следства з усiх сiл. Але, як неўзабаве высвятляецца, справа не толькi ў бацьку хлопчыка: нават загiнулы Найджэл аказвае на Алекса дзiўнае гiпнатычнае ўздзеянне. У фiльме здымалiся Тонi Колет, Эдзi Рэдмейн, Том Старыдж i iнш. «Такешыз» — кiнадрама культавага рэжысёра Такешы Кiтана, якi добра знаёмы гледачам. Ён жа выконвае ў новай кiнастужцы i дзве галоўныя ролi. Бiт Такешы жыве насычаным i перыядычна сюррэалiстычным жыццём зоркi шоу-бiзнэсу. Але аднойчы ён сустракае свайго двайнiка — бландзiна Кiтана, сарамлiвага касiра невялiкага магазiнчыка, а па сумяшчальнiцтву нiкому не вядомага акцёра, якi чакае свайго шанцу стаць папулярным. Пасля таго, як iх шляхi перасеклiся, Кiтана пачынае думаць, што становiцца Бiтам.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 19 па 22 кастрычнiка ў сталiцы зноў праходзіць эксклюзiўны паказ фiльмаў праекта «КIНОфармат 4х4». Як i раней карцiны паказваюцца на працягу чатырох
|
|