«Залаты лiст» як знак якасцi
Ларыса ЦIМОШЫК
ФЕСТЫВАЛI «Я яшчэ не стамiўся, я веру ў наш фестываль!» — прэзiдэнт кiнафестывалю «Лiстапад» Расцiслаў Янкоўскi быў яўна ўзрушаны, калi гаварыў аб фiльмах, якiя сёлета прыедуць у Беларусь.Напрыклад, шведская карцiна «Як на нябёсах» ужо прайшла праз намiнацыю на «Оскар». Фiльм «Заснуўшае дзiця» сумеснай вытворчасцi Бельгii i Марока мае больш за 30 прызоў мiжнародных кiнафестываляў. Польшчу прадставiць стужка Кшыштафа Краўзэ «Мой Нiкiфар», якая была названа лепшым фiльмам 2005 года ў сваёй краiне. Брытанская карцiна «Вецер, якi хiстае верас» названа адным з лепшых фiльмаў Еўропы. Амерыканскi фiльм «Марыя» быў адзначаны прызам на Венецыянскiм кiнафестывалi... «У Мiнск прыедуць карцiны, якiя ўжо маюць знак якасцi», — падкрэслiў Расцiслаў Iванавiч. Нездарма на гэты знак вельмi падобны восеньскi залаты лiсток, якi стаў сiмвалам Мiнскага мiжнароднага кiнафестывалю «Лiстапад». Такiм чынам, беларуская публiка мае шанц уласна ацанiць якасць фестывальных карцiн. I сваiмi галасамi абраць, так бы мовiць, «эталон якасцi». На яго, дарэчы, будуць прэтэндаваць сёлета два беларускiя фiльмы: «Я помню» рыжэсёра Сяргея Сычова i «Спакуса» — зусiм новая работа Маргарыты Касымавай, прэм’ера якой адбудзецца на фестывалi. Куды рушыць расiйскае кiно, як заўсёды можна будзе паразважаць у лiстападаўскiя днi ў Мiнску. Падставу для гэтага дадуць фiльмы: «Мне балюча» Аляксея Балабанава, «Эйфарыя» Iвана Вырыпаева, рэжысёрскi дэбют Дунi Смiрновай «Сувязь» i «Франц+Палiна», якi зняў пра беларускiя падзеi Мiхаiл Сегал. Акрамя таго, будзе спецыяльная праграма расiйскага кiно ў кiнатэатры «Цэнтральны», прымеркаваная да 10-годдзя Саюзнай дзяржавы. Адкрыецца фестываль 18 лiстапада таксама расiйскiм фiльмам, якi iдзе па-за конкурсам. Наталля Бандарчук, народная артыстка Расii, якая была лаўрэатрам спецыяльнага прыза Прэзiдэнта Беларусi, прадставiла для ўрачыстай мiсii сваю рэжысёрскую работу «Пушкiн: апошняя дуэль». Галоўнай пляцоўкай «Лiстапада» цяпер стане Дом кiно. Але на iншых пляцоўках будуць адбывацца падзеi не менш бурныя: дзiцячы «Лiстападзiк» i ўпершыню будзе цэлая праграма дакументальных фiльмаў. Будуць сустрэчы, выставы, вечарыны. Адна з вечарын памяцi прысвячаецца Вiктару Тураву. Класiку беларускага кiно сёлета споўнiлася б 70 гадоў. Фiльм Турава «Праз могiлкi» ўвайшоў у сотню лепшых у свеце фiльмаў аб вайне. Мастаком на гэтай карцiне працаваў Яўген Iгнацьеў. Выстава яго твораў пад назвай «Часы» адбудзецца ў Музеi гiсторыi беларускага кiно. Сваiх любiць i гасцей паважаць на «Лiстападзе» ўмеюць. Таму да нас ахвотна едуць у госцi артысты i кiнамайстры з суседнiх краiн. Сёлета ў Мiнску будуць паказаны фiльмы з 26 краiн свету, нават з Японii, Палесцiны, Iрана, Венесуэлы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Я яшчэ не стамiўся, я веру ў наш фестываль!» — прэзiдэнт кiнафестывалю «Лiстапад» Расцiслаў Янкоўскi быў яўна ўзрушаны, калi гаварыў аб фiльмах, якiя
|
|