21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Адкрытае акцыянернае таварыства «Крынiца»: традыцыi якасцi, памножаныя на час

25.08.2009 22:05 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рыгор ПЯТКЕВIЧ, генеральны дырэктар ААТ «Крынiца: «Наша прадукцыя — вышэйшы клас. Калi ў Беларусi гавораць пра народнае пiва, то гэта пра нас»

Хто пiва п’е — той сто гадоў жыве. Так гаворыць лiтоўская прымаўка. Цi так гэта на самай справе? Увогуле, цi так шмат мы ведаем пра гэты пенiсты напiтак, якi «варыцца» ў свеце ўжо не адну тысячу гадоў.

Вiдавочна, што не, тым больш што «пiўная бiяграфiя» ў нашай краiны — гэта толькi невялiкi кавалачак агульнай гiсторыi пiваварэння. I тым не менш Беларусь сёння, магчыма, i з нацяжкай, але можа лiчыць сябе дзяржавай, якая мае свае традыцыi па прыгатаванню i спажыванню пенiстага напiтку, развiццю культуры пiцця пiва, мае сваю тактыку i стратэгiю па прасоўванню ўласных пiўных брэндаў у шырокiя народныя масы, у тым лiку i за мяжой.

Адным з лiдараў па вытворчасцi баларускага пiва з’яўляецца адкрытае акцыянернае таварыства «Крынiца». Пра сённяшнi дзень гэтага прадпрыемства, яго надзённыя праблемы, планы на будучае i шмат пра што iншае карэспандэнт «Звязды» вядзе гутарку з генеральным дырэктарам ААТ «Крынiца» Рыгорам ПЯТКЕВIЧАМ.

-РЫГОР IОСIФАВIЧ, пiўная галiна лiчыцца такой жа старажытнай, як i тая ж вiнная. Што можна прыдумаць новага ў пiўной справе ў параўнаннi, напрыклад, з гiсторыяй сярэднiх вякоў цi з больш познiм часам?

— Зразумеў да чаго хiлiце. Праўда, напачатку хацелася б адказаць на ваша рытарычнае пытанне з падтэкстам дня сённяшняга для нашага прадпрыемства не як яго кiраўнiк, а з фiласофскай пазiцыi. Па-першае, як вы ведаеце, удасканальванню няма межаў — з гэтым крылатым выразам нiхто не паспрачаецца. Па-другое, прыгатаванне пiва, пачынаючы са старажытных часоў i заканчваючы пачаткам XXI стагоддзя, застаецца справай надзвычай тонкай, нягледзячы на быццам бы аналагiчную рэцэптуру ўсiх без выключэння пiвавараў свету.

— Гэта значыць, размова можа весцiся выключна пра якасць соладу, хмелю, дражджэй i вады?

— Вы маеце рацыю, акрэслiўшы галоўныя кампаненты пры вырабе пiва ў цяперашнiх умовах. Хоць, наколькi я памятаю, такi пiўны «набор», з якога гатуецца пенны напiтак, быў прыняты ў Баварыi яшчэ ў 1516 годзе ў якасцi «закона аб чысцiнi» прыгатавання пiва. Увогуле працэс вытворчасцi пiва не прыцярпеў сур’ёзных змен з часоў антычнасцi — яно варылася на аснове прарошчанага зерня, звычайна ячменю, з дабаўленнем вады, дражджэй i хмелю, якi, праўда, стаў неабходным кампанентам для прыгатавання пiва толькi ў XI стагоддзi. У тых жа iнкаў дакалумбавай Амерыкi пенiсты напiтак гатаваўся на аснове кукурузнага зерня i соладу.

— Гiсторыя сведчыць, што ў старажытным Вавiлоне пiва варылi выключна жанчыны.

— Гэта амаль дзве тысячы гадоў да нашай эры. Прыкладна ў гэты ж перыяд, калi працягваць тэму далёкага мiнулага, цар Хамурапi ўвёў стандартызацыю правiлаў прыгатавання i прадаж пiва. Ведаеце, гiсторыя пiваварэння надзвычай багатая i цiкавая — пра яе можна гаварыць вельмi доўга. Хоць зараз мы жывём у iншым вымярэннi, у нас iншыя густы i норавы, мы па-iншаму адносiмся да пiва, якое ў агульным алкагольным радзе, пагадзiцеся, займае сваё пачэснае месца. Дадам толькi, што пры прыгатаваннi пiва, акрамя дасканаласцi рэцэпта, трэба яшчэ ўкласцi душу. Толькi тады яно будзе вытрыманым i надзвычай смачным.

— Рыгор Iосiфавiч, вы так цудоўна правялi гiстарычны экскурс, што ў мяне не ўзнiкае сумненняў наконт адпаведнасцi ўсiм еўрапейскiм стандартам пiва пад гандлёвай маркай «Крынiца».

— Без анiякага сумнення скажу, што наша пiва — гэта вышэйшы клас. I калi ў Беларусi гавораць пра народнае пiва — то гэта пра нас. Гэта не выхваленне, а звычайныя патрыятычныя ноткi ў гонар пенiстага напiтку з назвай «Крынiца». Дарэчы, наша прадпрыемства, якое па працоўнаму стажу не з’яўляецца старэйшым у краiне, ужо працяглы час займае лiдзiруючыя пазiцыi ў Беларусi, закрываючы рынак прыкладна на 30 працэнтаў. Магутнасцi завода разлiчаны на выпуск 15 мiльёнаў дэкалiтраў пенiстага напiтку. Прыемна, што практычна ўсе яны задзейнiчаны.

— Трэба меркаваць, што попыт на вашу прадукцыю вельмi ў многiм залежыць ад сезона?

— Канешне, цёплымi веснавымi дзянькамi альбо спякотным летам рэалiзацыя пiва ў рознiчным гандлi, а таксама ў кафэ i барах пры даступнасцi цаны iдзе на ўра, чаго не скажаш пра зiмовы перыяд цi проста ў халодную пару года. Тым не менш, пагадзiцеся, што нiякi тэмпературны рэжым не прымусiць чалавека выпiць бутэльку альбо бакал-другi пiва, калi яно, мякка кажучы, нiзкай якасцi.

— Згодзен з вамi. Тым не менш рынак Беларусi напоўнены рознымi гатункамi пенiстага напiтку пад самымi рознымi гандлёвымi маркамi i з самымi разнастайнымi цэнамi, у тым лiку i неайчынных вытворцаў.

— Гэта добра, калi iснуе канкурэнцыя, якая прымушае пiвавараў удасканальваць сваю прадукцыю, шукаць новыя шляхi збыту праз пашырэнне дылерскай сеткi цi праз нейкiя маркетынгавыя хады. Тым не менш мне хацелася б зазначыць, што барацьба за заваяванне месца пад сонцам далёка не заўсёды з’яўляецца сапраўднай канкурэнтнай. Вельмi часта даводзiцца сутыкацца з тым, што пiва вытворчасцi Расii цi Украiны каштуе менш, чым беларускае. А гэта ўжо нонсэнс.

— Канкурэнты дэмпiнгуюць, наўмысна знiжаюць цэны, каб утрымаць пастаяннага пакупнiка?

— Абсалюна так. Пры гэтым, як паказвае практыка, праз тыдзень-другi цэннiк на iмпартнае пiва значна вырасце i будзе адпавядаць рэальнаму кошту. Але ж чалавек паспее ўжо прывыкнуць да раскручанай маркi пiва. Мы ж не можам сабе дазволiць працаваць у мiнус, таму вымушаны шукаць выйсце праз высокую якасць, нейкiя неардынарныя хады ў вельмi жорсткай канкурэнтнай барацьбе.

— Рыгор Iосiфавiч, трэба меркаваць, што адзін з такiх хадоў — выпуск нямецкага пiва «Кальтэнберг».

— Так. Наша прадпрыемства ў маi гэтага года пачало выпуск элiтнага баварскага пiва «Кальтэнберг Пiлс» па лiцэнзiйнаму пагадненню з кампанiяй «Кёнiг Лудвiг Iнтэрнэшнл ГмбХ@Ко.КГ». Думаю, што сапраўдныя гурманы пiва паспелi ўжо ацанiць цудоўна збалансаваны пiльснер, звараны з адборных гатункаў духмянага хмелю, якiя прыдаюць яму характэрны гаркаваты смак. Праўда, хацелася б адразу дадаць, што з выпускам каралеўскага пiва «Кальтэнберг» канвеер ААТ «Крынiца» не збавiў абаротаў па разлiву сапраўдных «крынiчных» марак пiва па-ранейшаму вельмi высокай якасцi — «Александрыя», «Крынiца» ў фiрменных шкляных i ПЭТ-бутэльках, а таксама ў алюмiнiевых банках.

— Зараз ходзiць шмат размоў наконт абмежавання рэкламы пiва на тэлевiзiйных экранах, у сродках масавай iнфармацыi. Пазiцыя генеральнага дырэктара ААТ «Крынiца» наконт магчымага «закручвання гаек» для айчынных пiвавараў?..

— Як вы думаеце?! Канешне, я не супраць, каб упарадкаваць рэкламную пiўную хвалю на блакiтных экранах i ў iншых носьбiтах iнфармацыi. Галоўнае, каб не перагнуць палку. Бо мы ж працуем на айчыннага спажыўца, выкарыстоўваем у сваёй большасцi беларускую сыравiну для прыгатавання высакаякаснага пенiстага напiтку, удзельнiчаючы такiм чынам у праграме iмпартазамяшчэння. Урэшце мы спраўна плацiм у дзяржказну падаткi, даём работу многiм жыхарам Мiнска i шматлiкiх рэгiёнаў рэспублiкi. Але ж без рэкламы нельга, тым больш што ў нас ёсць i заўсёды было i, упэўнены, будзе што паказаць, не чырванеючы пры гэтым за сваю прадукцыю нават на самых сур’ёзных мiжнародных выставах i кiрмашах. Канешне, трэба абмяжоўваць эфiр, каб не трапляць са сваёй рэкламай на экран, напрыклад, у час дзiцячай «Калыханкi», i ўсё ж старацца паказаць сваю прадукцыю ў самым выгадным свеце цi знайсцi арыгiнальны спосаб прывабiць да сябе пакупнiкоў.

— Цяперашняя гульня ААТ «Крынiца» са сваiмi пакупнiкамi пад назвай «Естественный отбор естественно «Криница» таму пацвярджэнне?

— Лiчыце, што так. Тым больш што гэтай рэкламнай акцыяй мы стараемся падкрэслiць, што ў нас у краiне выпускаецца шмат гатункаў пiва з гандлёвай маркай «Крынiца», яшчэ раз адзначыць беларусаў i — каму пашанцуе — аддзячыць iх цудоўнымi прызамi.

— Рыгор Iосiфавiч, мяркую, што тэма карысцi i шкоды пры ўжываннi пiва была спрадвечнай i да гэтага часу носiць чыста рытарычны характар?

— З вамi можна i пагадзiцца, i не пагадзiцца, бо такiя спрэчкi наконт пiць цi не пiць пiва, на мой погляд, не маюць сцвярджальнага адказу. Iх можна разглядаць у такой жа фiласофскай плоскасцi, калi вучоныя спрачаюцца, што на свет з’явiлася першым — яйка цi курыца. Хоць, як мне здаецца, пiва ва ўсе часы было карысным напiткам для ўсiх ўзростаў.

— Магчыма, трэба зноў зрабiць невялiкi гiстрычны экс-курс?

— Я не супраць. Давайце пачнём з таго, што ва ўсiх лячэбных установах свету ў XVIII стагоддзi i ў першай палове XIX стагоддзя ўсе лекi падавалiся толькi з пiвам. Лiчылася, што такiм чынам медыкаменты лепш засвойваюцца. Як пiвавару са стажам мне давялося чуць, што пiва прадухiляе ўтварэнне маршчын, выпрацоўвае абарону супраць хваробы Альцгеймера. Калi ўжо закранаць старажытнасць, то паўтаруся сцвярджэннем аднаго з егiпецкiх летапiсцаў, што пiва разам з цыбуляй i хлебам уваходзiла ў асноўны набор прадуктаў старажытных егiпцян. Дзённая норма будаўнiкоў пiрамiд складалася з трох хлябоў, трох жбаноў пiва i некалькiх пучкоў часнаку i цыбулi. Заканчваючы тэму старажытнасцi мне хацелася б дадаць, што ў свой час уладальнiцай егiпецкай пiваварнi была непараўнальная царыца Неферцiцi, якая валодала тэхналогiяй прыгатавання пенiстага напiтку.

— Вiдавочна, што вучоныя iмкнуцца разгадаць сакрэты прыгатавання пiва таго часу.

— Магчыма. Як бы там нi было, я не стаў бы заклiкаць усiх людзей да пагалоўнага ўжывання пiва, пачынаючы з заўтрашняга дня. Хтосьцi любiць вiно, хтосьцi аддае перавагу больш моцным напоям, камусьцi не дазваляе здороўе.

— Дарэчы, заснавальнiк фармацэўтыкi Парацэльс казаў, што пэўнае рэчыва можа быць i ядам, i лекамi — усё залежыць ад дозы, узросту i полу, i ад таго, хто прымае гэтае рэчыва.

— Вось мы i падвялi рысу пад рытарычным пытаннем пiць цi не пiць пiва. Тое, што аднаму прыносiць карысць, другому можа нашкодзiць. Так што сваю меру кожны павiнен вызначыць сам цi параiцца з доктарам.

— Тым не менш, калi ў чалавека няма абмежаванняў ва ўжываннi пiва i ён выбраў «Крынiцу», то...

— ...ён зрабiў правiльны выбар. Адкрытае акцыянернае таварыства «Крынiца» — гэта сучасны пiваварны завод з поўнасцю аўтаматызаванымi працэсамi кiравання вытворчасцю. Гэта па-сапраўднаму магутнае, высокаразвiтае прадпрыемства, з канвеера якога сыходзiць шырокi асартымент высакаякаснага пiва.

Увогуле брэнд «Крынiца» ўвасабляе сабой пiва новай еўрапейскай якасцi. Пры гэтым прадпрыемства працягвае дынамiчна развiвацца. Бо работа над удасканаленнем якасцi, мадэрнiзацыяй вытворчасцi i асваеннем навiнак iдзе пастаянна.


ГЭТА ЦIКАВА ВЕДАЦЬ

У старажытнай Еўропе (IV—VII стст. да н.э) былi вядомы тры спосабы прыгатавання пiва:

1. з выкарыстаннем закiсшага цеста;

2. з соладу хлебных злакаў;

3. з сумесi соладу з непрарошчанымi зярнятамi (у пачатку XX ст. такая разнавiднасць пiва яшчэ захоўвалася ў Галандыi).

Пiва варылi, прыпраўляючы яго дубовай карой, лiсцямi дрэў, горкiмi карэннямi, лугавымi травамi для араматызацыi. Выкарыстоўвалiся, у прыватнасцi, размарын, шалфей, лаванда, багун, кветкi вераску, палын, ягады лаўру i плюшчу.

У Чэхii i iншых краiнах у далёкiя часы якасцi пiва ўдзялялася шмат увагi. Уладальнiк пiваварнi павiнен быў вылiць вядро пiва на дубовую лаўку, на якую адразу ўсаджвалiся члены мясцовага магiстрата, адзетыя ў скураныя штаны. Калi за пэўны час iх штаны прылiпалi да лаўкi, то пiва магло паступаць у продаж.

У алмазных копях малавядомай афрыканскай краiны Сьера-Леоне каштоўныя камянi даследуюцца ў пiве. Вучоныя сцвярджаюць, што вiзуальныя якасцi гэтых камянёў становяцца вiдавочнымi менавiта ў пiўным асяроддзi.

Пiва ў адрозненне ад iншых алкагольных напояў прыблiзна на 92 працэнты складаецца з вады i таму радыкальна наталяе смагу i прадухiляе абязводжванне арганiзма, якое звычайна адбываецца пад уплывам алкаголю.


ПАЛIТЫКА ААТ «КРЫНIЦА» Ў ВОБЛАСЦI ЯКАСЦI (вытрымкі)

ДЭВIЗ: якасць сёння — гэта гарантыя i залог дабрабыту на заўтра

МЭТА ДЗЕЙНАСЦI ААТ «КРЫНIЦА:

Забяспечыць лiдзiруючае становiшча на рынку Рэспублiкi Беларусь на аснове высокай якасцi выпускаемай прадукцыi, прывабнай упакоўкi, здольнасцi задаволiць усе патрабаваннi спажыўца i iмкненне пераўзысцi яго чаканнi.

ДЛЯ ДАСЯГНЕННЯ ПАСТАЎЛЕНАЙ МЭТЫ НЕАБХОДНА:

 аб’яднаць усiх супрацоўнiкаў арганiзацыi на чале з генеральным дырэктарам у адзiную каманду, звязаную агульнай задачай па забеспячэнню функцыянавання i пастаяннага паляпшэння Сiстэмы менеджменту якасцi ў адпаведнасцi з патрабаваннямi СТБ ISO 9001-2001;

 павялiчыць аб’ёмы выпуску i рэалiзацыi прадукцыi;

 удасканальваць вытворчасць, укараняць на прадпрыемстве прагрэсiўныя тэхналогii i абсталяванне;

 забяспечыць стабiльнасць высокай якасцi выпускаемай прадукцыi i павялiчыць тэрмiн захоўвання пiва;

 удасканальваць работу з пастаўшчыкамi i спажыўцамi на аснове ўзаемавыгаднага супрацоўнiцтва, прымнажаць iх жаданне быць нашымi партнёрамi;

 павышаць прафесiйнае майстэрства персаналу i ствараць умовы для высакаякаснай працы, праяўлення асабiстых здольнасцяў i iнiцыятывы кожнага работнiка арганiзацыi;

 асвойваць новыя рынкi збыту з выкарыстаннем перадавых метадаў менеджменту i маркетынгу.

ПIЎНЫ РЭЦЭПТ АД «КРЫНIЦЫ»

РАКI Ў ПIВЕ

ракi — 10 шт.

морква — 1 шт.

цыбуля — 1 шт.

кроп — 1 пучок

пятрушка — 0,5 пучка

соль — 1 ст. лыжка

лаўровы лiст

Прамытых ракаў пакласцi ў каструлю, дабавiць нарэзаныя моркву i цыбулю, зелянiну пятрушкi, укроп, лаўровы лiст, соль, залiць 2 шклянкамi пiва i варыць 10 хвiлiн. Падаваць ракаў на стол у каструлi разам з адварам цi перакласцi ў глыбокую мiску i залiць адварам разам з карэннямi.

Матэрыялы рэкламна-iнфармацыйнай старонкi падрыхтаваў Уладзiмір ЗДАНОВIЧ, фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рыгор ПЯТКЕВIЧ, генеральны дырэктар ААТ «Крынiца: «Наша прадукцыя — вышэйшы клас. Калi ў Беларусi гавораць пра народнае пiва, то гэта пра нас»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика