Убачыць тое, што схавана
Ларыса ЦIМОШЫК
У Нацыянальным мастацкiм музеi хутка можна будзе ўбачыць больш, чым раней. Вядома, што ўсю сваю калекцыю музей паказаць сёння не можа: мастацкiх твораў у сховiшчах шмат, выставачнай плошчы на ўсё не хапае i на вочы публiцы прадстаўлена каля трох працэнтаў гэтага багацця. Сiтуацыю дазволiць крыху выправiць дадатковая прастора, якая з’явiцца з адкрыццём музейнай прыбудовы.
Супрацоўнiкi музея чакаюць гэтага моманту не менш, чым гледачы: абяцаюць, што на першай экспазiцыi ў новым будынку ўжо будзе прадстаўлены макет адзiнага музейнага комплексу галоўнага музея краiны, пра якi можна марыць. Але мары могуць збывацца, асаблiва калi яны малююць ва ўяўленнi сучасны музей, у якiм будзе зручна як персаналу, так i наведвальнiкам. Менавiта пра наведвальнiкаў падумалi, калi да адкрыцця сезона падрыхтавалi ў музеi новую экспазiцыю рускага мастацтва ХVIII — пачатку ХХ стагоддзяў. У нашым музеi сабрана адна з лепшых калекцый рускага мастацтва, што знаходзяцца за межамi Расii. Цяпер яна будзе прадстаўлена больш шырока — у пяцi залах. Магчымасць гэтая з’явiлася менавiта дзякуючы павелiчэнню выставачных плошчаў. Са сховiшчаў выйдуць творы, якiя гадамi чакалi свайго часу.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Нацыянальным мастацкiм музеi хутка можна будзе ўбачыць больш, чым раней. Вядома, што ўсю сваю калекцыю музей паказаць сёння не можа: мастацкiх твора
|
|