СТБ пакажа «Салдатаў навыварат»
Вiкторыя ЦЕЛЯШУК
Гледачы так прызвычаiлiся да расiйскага серыяла «Салдаты», што нiхто ўжо не сочыць, якая частка бясконцай камедыi выходзiць на экраны — здаецца, «Салдаты» былi заўжды. А вось унутраны бок вытворчасцi серыялу дакладна будзе прадэманстраваны ўпершыню. З 23 кастрычнiка на канале СТБ пачнецца фiльм «Салдаты. Навыварат».
У гэтым праекце, якi рэалiзаваў рэжысёр Максiм Васiленка, будуць паказаны як лепшыя эпiзоды серыяла, так i гiсторыi, якiя ўвогуле не ўвайшлi ў кадр, акцёрскiя «ляпы» i тытанiчная праца бутафораў ды iншых «закадравых» спецыялiстаў, а таксама бiтва самалюбства, захапленняў i амбiцый творчых асоб, фанатаў i прыхiльнiкаў. Удзел у праекце ўзялi прадзюсары, сцэнарысты, рэжысёры i практычна ўсе акцёры, якiя ў розны час здымалiся ў серыяле i якiм ёсць пра што расказаць. Словам, атрымаўся гэткi «фiльм пра фiльм» — 5 серый па 44 хвiлiны.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гледачы так прызвычаiлiся да расiйскага серыяла «Салдаты», што нiхто ўжо не сочыць, якая частка бясконцай камедыi выходзiць на экраны — здаецца, «Салд
|
|