Шукаецца... чалавек, якi знойдзе ўсё
Вiкторыя ЗАХАРАВА
Кiберпрастора Кампанiя «Яндэкс» абвясцiла пра старт VII Адкрытага кубка Расii па пошуку ў Iнтэрнэце. Да ўдзелу ў спаборнiцтвах дапускаюцца ўсе, хто валодае рускай мовай i клавiятурай.Гульнi першага тура Кубка завершацца 28 кастрычнiка, а фiнал традыцыйна адбудзецца на пачатку снежня ў Маскве. Дарэчы, прызавы фонд Кубка-2006 складае 1 мiльён рублёў (расiйскiх). Як ён будзе падзелены? На гэта пытанне адкажуць самi ўдзельнiкi. Так, уладальнiку першага месца i тытула «Чалавек, якi знайшоў усё» дастанецца сума, роўная даўжынi Ыгыатты (у метрах), прыз за другое месца роўны плошчы нацыянальнага прыроднага парку на паўночным захадзе вострава Кюсю (квадратныя метры трэба памножыць на 1000); бронзавы прызёр атрымае па тысячы рублёў за кожны вальс Iагана Штрауса (бацькi). Слабо падлiчыць? А для iгракоў гэта ўсяго толькi лёгкая размiнка перад пачаткам сур’ёзнага i нялёгкага пошуку iнфармацыi, зашыфраванай у мудрагелiстых пытаннях. Нагадаем, летась прызавы фонд Кубка быў роўны 815 тысячам расiйскiх рублёў, а званне «Чалавека, якi знайшоў усё» атрымаў мiнскi праграмiст Iгар Маханёк. Беларус Антон Сомiн стаў уладальнiкам Кубка Яндэкса-2005 у юнацкiм залiку. Яшчэ адзiн наш суайчыннiк, Антон Мартусевiч, удзельнiчаў у пяцi папярэднiх кубках i стаў першым беларусам, якi трапiў у фiнал спаборнiцтваў. Так што шукайце — i хто ведае, магчыма, «знайсцi ўсё» пашанцуе менавiта вам...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кампанiя «Яндэкс» абвясцiла пра старт VII Адкрытага кубка Расii па пошуку ў Iнтэрнэце. Да ўдзелу ў спаборнiцтвах дапускаюцца ўсе, хто валодае рускай м
|
|