21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

$300 тысяч пад «паперкi»

25.08.2009 22:05 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Фiнансавая міліцыя ўзбудзiлi некалькi крымiнальных спраў, фiгуранты якiх падазраюцца ў выманьваннi крэдытаў на буйныя сумы ў беларускiх банках.

У прыватнасцi, як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў прэс-цэнтры Камiтэта дзяржкантролю, упраўленнем Дэпартамента фiнансавых расследаванняў па Мiнскай вобласцi i Мiнску ўзбуджана крымiнальная справа ў адносiнах да дырэктара i галоўнага бухгалтара таварыства з абмежаванай адказнасцю «Альактыў». Два гады таму, як мяркуецца, гэтыя адказныя асобы прадаставiлi ў сталiцы ў адзiн з банкаў несапраўдныя дакументы, каб атрымаць крэдыт на 300 тысяч долараў ЗША.

Iншы махляр пры пасадзе з Мазыра, якi з’яўляецца заснавальнiкам аднаго з таварыстваў, летась атрымаў крэдыт у банку ў памеры больш як 706 мiльёнаў рублёў, прадаставiўшы заведама фальшывыя звесткi аб наяўнасцi залогавай маёмасцi. Мазырскiм мiжрайаддзелам Упраўлення Дэпартамента фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржкантролю па Гомельскай вобласцi ў дачыненнi да яго ўзбуджана крымiнальная справа.

«ВАЛЮТЧЫК» ПАПАЎСЯ...

У Iвацэвiчах супрацоўнiкi падраздзяленняў па барацьбе з эканамiчнай злачыннасцю «вылавiлi» буйную «рыбу» — валютнага мянялу.

Паводле iнфармацыi прэс-службы УУС Брэсцкага аблвыканкама, узялi яго на рэчавым рынку за парушэнне валютных аперацый. Пры сабе «валютчык» меў вялiкую суму грошай, якiя i канфiскавалi: 9120 долараў ЗША, каля 18 мiльёнаў беларускiх рублёў, больш як 46 тысяч расiйскiх рублёў i 80 еўра.

Iгар ГРЫШЫН.

КАРОВЫ — «НЕЛЕГАЛКI»

242 беларускiя каровы пераплылi памежны Буг, каб далучыцца да польскiх кароў на пашы ў гарадку Яноў Падляскi.

Як паведамляе газета Dziennik Wschodni, статак беларускiх кароў спакойна пасвiўся недалёка ад беларуска-польскай мяжы. Пачуўшы мыканне польскай каровы, беларускiя рагулі раптам накiравалiся да Буга, пераплылi раку i апынулiся за мяжой. Вырашаецца пытанне вяртання статка. Спроба пераправiць кароў уплаў цераз раку не мела поспеху. Хутчэй за ўсё рагулі будуць пагружаны на грузавiкi i адпраўлены на радзiму.

Роберт НАЦКI, БЕЛТА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фiнансавая міліцыя ўзбудзiлi некалькi крымiнальных спраў, фiгуранты якiх падазраюцца ў выманьваннi крэдытаў на буйныя сумы ў беларускiх банках
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика