ЗАЯВА
Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па мiжнародных справах i нацыянальнай бяспецы ў сувязi з канструктыўнай пазiцыяй групы сенатараў Iтальянскай Рэспублiкi адносна супрацоўнiцтва з Рэспублiкай Беларусь
Пастаянная камiсiя Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па мiжнародных справах i нацыянальнай бяспецы з вялiкiм задавальненнем адзначае канструктыўную пазiцыю, занятую групай сенатараў Iтальянскай Рэспублiкi адносна сiтуацыi з беларускiмi дзецьмi, якiя выязджаюць на аздараўленне ў Iталiю, адабрае iх заклiк да вырашэння канфлiкту на аснове законнасцi i iмкненне да прадаўжэння беларуска-iтальянскага супрацоўнiцтва ва ўсiх сферах. Пастаянная камiсiя Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па мiжнародных справах i нацыянальнай бяспецы вiтае ўрэгуляванне пытання з вяртаннем Вiкi Мароз у Рэспублiку Беларусь i выказвае надзею на тое, што гэты iнцыдэнт не стане перашкодай для рэалiзацыi праграмы аздараўлення беларускiх дзяцей за мяжой, а падобныя сiтуацыi больш не паўторацца. Мы выступаем за прадаўжэнне дыялога памiж Беларуссю i Iталiяй у палiтычнай, гандлёва-эканамiчнай, гуманiтарнай сферах, iмкнёмся да ўмацавання адносiнаў з Сенатам Iтальянскай Рэспублiкi i выказваем гатоўнасць да iх актывiзацыi. 20 кастрычнiка 2006 г.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па мiжнародных справах i нацыянальнай бяспецы ў сувязi з канструктыўнай |
|