Прэм’ер-мiнiстр Беларусi завяршыў афiцыйны вiзiт у Арменiю
Кар. БЕЛТА
Прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi завяршыў сёння трохдзённы афiцыйны вiзiт у Арменiю.
У ходзе вiзiту кiраўнiк беларускага ўрада правёў перагаворы з прэзiдэнтам Арменii Робертам Качаранам, прэм’ер-мiнiстрам Андранiкам Маргаранам. Сустрэўся з Вярхоўным Патрыярхам, Каталiкосам усiх армян Гарэгiнам II, наведаў шэраг армянскiх прадпрыемстваў. Па вынiках вiзiту былi падпiсаны мiжурадавыя пагадненнi аб узаемнай абароне сакрэтнай iнфармацыi i аб супрацоўнiцтве ў галiне геадэзii, картаграфii, дыстанцыйнага зандзiравання зямлi, стварэння i вядзення зямельнага кадастру. Акрамя таго, быў падпiсаны пратакол аб парадку ўзаемадзеяння Дзяржаўнага мытнага камiтэта Беларусi i Дзяржаўнага мытнага камiтэта пры ўрадзе Арменii пры супастаўленнi даных мытнай статыстыкi ўзаемнага гандлю i пратакол аб унясеннi змянення ў пагадненне памiж урадамi Беларусi i Арменii аб часовай працоўнай дзейнасцi i сацыяльнай абароне грамадзян, якiя працуюць за межамi сваiх дзяржаў, ад 19 лiпеня 2000 года. Кiраўнiкi Вярхоўнага суда i Вышэйшага гаспадарчага суда нашай краiны падпiсалi мемарандумы аб узаемным супрацоўнiцтве i абмене прававой iнфармацыяй з Касацыйным судом Арменii. Па вынiках вiзiту таксама было падпiсана пагадненне памiж Мiнiстэрствам спорту i турызму Беларусi i Дзяржаўным камiтэтам па фiзiчнай культуры i спорту пры ўрадзе Арменii аб супрацоўнiцтве ў сферы фiзiчнай культуры i спорту.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi завяршыў сёння трохдзённы афiцыйны вiзiт у Арменiю |
|