Прынцып «аднаго акна» павiнен шырэй укараняцца ў дзяржорганах на мясцовым узроўнi
Людмiла САЦ, БЕЛТА
Такую думку выказаў журналiстам мiнiстр юстыцыi Беларусi Вiктар Галаванаў. Нагадаем, Прэзiдыум Савета Мiнiстраў разгледзеў работу дзяржорганаў з грамадзянамi па прынцыпу «аднаго акна».
Асноватворным дакументам у гэтай сферы з’яўляецца ўказ № 152. Iм вызначаны пералiк працэдур, якiя ажыццяўляюць дзяржорганы (414 працэдур), неабходныя дакументы для падрыхтоўкi даведак, тэрмiн выканання заказаў, кошт паслуг. Як адзначыў Вiктар Галаванаў, указ будзе пастаянна ўдасканальвацца, дапаўняцца. Цяпер рыхтуецца новая рэдакцыя гэтага дакумента, якая прадугледжвае ўжо 550 працэдур, што ажыццяўляюць дзяржорганы. Паводле слоў мiнiстра юстыцыi, «далейшая работа будзе будавацца на тым, каб на ўсiх узроўнях, пачынаючы з сельскiх пасялковых Саветаў i завяршаючы мiнiстэрствамi i рэспублiканскiмi органамi, больш шырока ўкараняўся прынцып «аднаго акна», павышалася культура абслугоўвання насельнiцтва». «Сёння з упэўненасцю можна сказаць, што гэта работа зрушылася з месца. Дзяржслужачыя, якiя непасрэдна займаюцца абслугоўваннем грамадзян, зразумелi свае задачы», — сказаў Вiктар Галаванаў. «Калi параўнаць тое, што было год таму, i тое, што робiцца цяпер, — гэта дзень i ноч. Але, на жаль, не ўсюды пакуль гэта работа пабудавана належным чынам», — адзначыў ён. У прыватнасцi, сёння не ўсюды правiльна пабудавана работа натарыяльных кантор, бюро тэхнiчнай iнвентарызацыi. Акрамя таго, Вiктар Галаванаў падкрэслiў: «Цяпер мы запытваем даведкi шляхам напiсання адпаведнага запыту, што займае шмат часу». Плануецца, што з укараненнем сiстэмы «Электронная Беларусь» органы дзяржкiравання будуць аб’яднаны адзiнай iнфармацыйнай сеткай, што дасць магчымасць рыхтаваць даведкi i iншыя дакументы хутчэй.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такую думку выказаў журналiстам мiнiстр юстыцыi Беларусi Вiктар Галаванаў. Нагадаем, Прэзiдыум Савета Мiнiстраў разгледзеў работу дзяржорганаў з грама
|
|