21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Каб дэпутат бударажыў уладу

25.08.2009 22:05 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iлона IВАНОВА

ПЕРАД ВЫБАРАМ

14 студзеня 2007 года ў Беларусi адбудуцца выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. Падрыхтоўка да iх пачалася ў рэгiёнах. На Магiлёўшчыне створана абласная выбарчая камiсiя па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў 25-га склiкання. Абласная камiсiя складаецца з 13 чалавек. Адзiн з iх — прадстаўнiк кампартыi Беларусi, астатнiя вылучаны зборам подпiсаў выбаршчыкаў. Узначалiў камiсiю начальнiк абласной службы занятасцi Мiкалай Мяцелiца, сакратаром абрана Людмiла Макаранка, галоўны спецыялiст упраўлення арганiзацыйна-кадравай работы Магiлёўскага аблвыканкама.

Выбарчыя камiсii таксама створаны ў гарадах i раённых цэнтрах вобласцi. У iх увайшлi, акрамя вылучаных зборам подпiсаў, прадстаўнiкi працоўных калектываў, ветэранскай арганiзацыi i БРСМ.

Цяпер будуць створаны акруговыя камiсii па выбарах у Магiлёўскi абласны Савет. 27 кастрычнiка — апошнi дзень вылучэння ў iх склад. А потым будуць вызначаны выбарчыя ўчасткi i створаны ўчастковыя камiсii. Падрыхтоўка да выбарчай кампанii iдзе ў адпаведнасцi з планам ва ўсiх сельскiх раёнах.

Мiкалай Далгун, старшыня Клiмавiцкага раённага Савета дэпутатаў, падзялiўся з намi сваiмi думкамi напярэдаднi выбараў у мясцовыя Саветы:

— Мы павiнны абраць у Клiмавiцкiм раёне 117 дэпутатаў сельскiх Саветаў, 38 дэпутатаў райсавета i двух дэпутатаў абл-савета. Раённая выбарчая камiсiя створана, i праз пэўны час пачнецца рэгiстрацыя iнiцыятыўных груп i вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты.

Я i сам буду вылучацца. Гэта будзе не першая мая выбарчая кампанiя: я быў дэпутатам гарсавета, намеснiкам старшынi райсавета на грамадскiх пачатках i адзiн тэрмiн адпрацаваў старшынёй райсавета. Людзi ў нас будуць вылучацца i шляхам збору подпiсаў, i ад партый. Нiякiх перашкод для гэтага няма.

Мы будзем рабiць усё для таго, каб дэпутатамi абралi дастойных людзей. Хочам, каб у дэпутацкiм корпусе былi перадавiкi вытворчасцi i аўтарытэтныя людзi. Каб яны ведалi праблемы народа i ставiлi iх на парадак дня, бударажылi ўладу. Мы будзем вылучаць у дэпутаты тых людзей, якiя добра сябе зарэкамендавалi. Я ўжо меў размову з такiмi дэпутатамi i прасiў, каб яны прадоўжылi сваю дзейнасць. Хочацца, каб у нашых Саветах былi i моладзь, i ветэраны, каб атрымаўся такi сплаў вопыту i маладосцi.

Самая галоўная задача мясцовых Саветаў дэпутатаў — гэта стварэнне дастойнага жыцця для людзей. Таму трэба працягваць работу па ўкараненню сацыяльных стандартаў. Тут шмат чаго зроблена, але мы бачым i недахопы, над якiмi яшчэ можна працаваць. Трэба выконваць указ па дэбюракратызацыi i ўкараняць прынцып «аднаго акна». Шмат сёння пытанняў у справе навядзення парадку са старымi вясковымi дамамi. I з насельнiцтвам трэба працаваць няспынна. Карацей, работы хопiць не на адно склiканне!

***

На Брэстчыне створаны абласная, раённыя, сельскiя выбарчыя камiсii. У склад абласнога выбарчага органа ўвайшло 13 чалавек. Дзевяць з iх маюць вопыт работы ў падобных фармiраваннях. Узначалiў абласную камiсiю Аляксандр Каляда, начальнiк упраўлення арганiзацыйна-кадравай работы аблвыканкама.

Членамi камiсii сталi, напрыклад, Алена Шамкуць ад Беларускага саюза моладзi, Яўгенiя Цемпераментава ад кампартыi i савета ветэранаў, у камiсiю ўвайшлi таксама прадстаўнiкi прафсаюзаў, грамадскiх аб’яднанняў, а таксама вытворчасцi.

Старшынёй Жабiнкаўскай раённай камiсii па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў стала Святлана Федарцова, загадчык аддзела арганiзацыйна-кадравай работы райвыканкама. У склад камiсii працоўныя калектывы i грамадскiя арганiзацыi раёна вылучылi аўтарытэтных, вядомых у раёне людзей. Так, грамадзяне шляхам збору подпiсаў з наступнай падачай заявы аказалi давер пенсiянерцы Лiдзii Тур. Працоўны калектыў Жабiнкаўскага ДРБ-103 надзялiў паўнамоцтвамi працаваць у камiсii сваю супрацоўнiцу, сакратар-машынiстку Людмiлу Смалюк.

Выбралi членаў камiсii на сваiх форумах раённыя грамадскiя арганiзацыi.

Святлана ЯСКЕВIЧ.

***

На сумесным пасяджэннi прэзiдыума абласнога Савета дэпутатаў i абласнога выканаўчага камiтэта быў сфармiраваны склад Вiцебскай абласной выбарчай камiсii па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 25-га склiкання.

Старшынёй камiсii выбраны Мiхаiл Пiшчулёнак — начальнiк аддзела па архiвах i справаводству Вiцебскага аблвыканкама (у склад камiсii ён быў вылучаны шляхам падачы заяў грамадзянамi). Выбарчы кодэкс дазваляе ўключаць у склад камiсii максiмум 13 членаў. Роўна столькi чалавек i будуць уважлiва сачыць за ходам выбараў у органы прадстаўнiчай улады i кантраляваць законнасць пры правядзеннi выбараў на Вiцебшчыне. Сярод iх — прадстаўнiкi палiтычных партый (ЛДПБ, КПБ), працоўных калектываў, грамадскiх аб’яднанняў (сярод iншых ёсць i БРСМ) i выбаршчыкаў, якiя дэлегавалi кандыдатаў у члены камiсii шляхам збору подпiсаў. Склад камiсii абнавiўся на 36 працэнтаў.

У абласны Савет дэпутатаў трэба будзе выбраць 60 чалавек. У сельскiх раёнах сфармiраваны 30 акруг, i столькi ж — у гарадах абласнога падпарадкавання...

Аляксандр ПУКШАНСКI.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
14 студзеня 2007 года ў Беларусi адбудуцца выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. Падрыхтоўка да iх пачалася ў рэгiёнах
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика