21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Медыкi «забракавалi» калекцыю адзення для школьнiкаў

25.08.2009 22:05 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея НIКАЛАЕВА

Мноства праблемных пытанняў выявiла выбарачная рэйдавая праверка прадпрыемстваў i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якiя займаюцца выпускам i рэалiзацыяй дзiцячага адзення i абутку. Спецыялiстамi тэрытарыяльных органаў дзяржаўнага санiтарнага нагляду былi правераны на прадмет выканання патрабаванняў санiтарных правiлаў i нормаў, уведзеных у дзеянне з 1 чэрвеня 2006 года, 39 прадпрыемстваў, 180 магазiнаў i 780 гандлёвых кропак. Па вынiках рэйдаў за выяўленыя парушэннi, пераважна за рэалiзацыю на рынках дзiцячага адзення i абутку без пасведчанняў аб гiгiенiчнай рэгiстрацыi, штрафныя санкцыi былi накладзены на 161 iндвiдуальнага прадпрымальнiка, плюс вынесена 50 пастаноў аб прыпыненнi рэалiзацыi гэтага тавару.

Яшчэ на этапе распрацоўкi калекцыi школьнага адзення на 2006/2007 навучальны год медыкi выступалi за ўвядзенне адзiнай маркiроўкi штодзённага адзення для школьнiкаў. Галоўным чынам маркiроўка была патрэбная для таго, каб бацькi былi ўпэўненыя, што прапанаваныя мадэлi адпавядаюць санiтарна-гiгiенiчным патрабаванням да школьнага адзення. Але ў вытворцаў гэта iдэя падтрымкi не знайшла...

Самыя жорсткiя гiгiенiчныя патрабаваннi прад’яўляюцца па паказчыку «ўкладанне хiмiчных валокнаў», паколькi школьнае адзенне прызначна для штодзённага карыстання. Дапушчальныя ўкладаннi сiнтэтычных валокнаў i нiтак у тэкстыльных матэрыялах школьнай формы ўсiх узроставых груп не павiнны перавышаць 30—35 працэнтаў у вырабах блузачнага i кашульнага асартыменту i 55 працэнтаў — у вырабах касцюмнага i сукенкавага асартыменту. Падкладка павiнна быць пашытая з натуральных цi штучных валокнаў. Сто працэнтаў укладання сiнтэтычных валокнаў дапускаецца толькi ў блузах, якiя трапляюць у катэгорыю «святочнае адзенне».

Але што ўбачылi работнiкi санiтарнага нагляду ў аддзелах «Адзенне для школьнiкаў» i на школьных кiрмашах? Высветлiлася, што «львiную» долю iх асартыменту складалi блузы для дзяўчынак старэйшага школьнага ўзросту вытворчасцi ЗАТ «Калiнка» i кашулi для хлопчыкаў старэйшага школьнага ўзросту вытворчасцi дзяржынскай фабрыкi «Элiз» i ААТ «Надэкс», у якiх бавоўны было ўсяго 35 працэнтаў i 65 працэнтаў — полiэфiру (ПЭ). Штаны i жылеты Жлобiнскай швейнай фабрыкi, а таксама касцюмы для хлопчыкаў РУП «Бараўчанка» ўвогуле былi пашытыя са 100-працэнтных полiэфiрных тканiн.

У правераных сталiчных магазiнах 78 працэнтаў адзення 40—46-га памераў рэалiзоўвалася з саставам хiмiчных валокнаў у матэрыяле ад 70 да 100 працэнтаў. Цi варта здзiўляцца, што бацькi напярэдаднi навучальнага года лiтаральна «завалiлi» медыкаў шматлiкiмi скаргамi на адсутнасць у продажы дастатковага асартыменту школьнага адзення, якое б па паказчыках гiграскапiчнасцi i паветрапранiкальнасцi адпавядала дзеючым гiгiенiчным нарматывам.

Акрамя таго, у ходзе рэйдавых праверак было ўстаноўлена, што некаторыя прадпрыемствы некарэктна прымяняюць маркiроўку. Для прыкладу, касцюм для дзяўчынкi «нарядный» вытворчасцi фiрмы «Юнона» (94 працэнты ПЭ) i касцюм для школьнiка «нарядный» (100 працэнтаў ПЭ) вытворчасцi ААТ «Славянка» мелi штодзённы выгляд. А касцюмы, штаны i жылеты са 100-працэнтнага полiэфiру з выкарыстаннем 100-працэнтнай полiэфiрнай падкладкi вытворчасцi ЗАТ «Калiнка» мелi маркiроўку «касцюм для школьнiка».

На прайшоўшым нядаўна рабочым пасяджэннi Каардынацыйнага савета па пытаннях увядзення дзелавога стылю адзення ў агульнаадукацыйных установах медыкi таксама ўзнiмалi гэту праблему. Але ў вытворцаў «праўда» свая — па iх меркаванню, школьнае адзенне з натуральных тканiн можа аказацца многiм сем’ям проста не па кiшэнi... Але тут ужо заканамерна паўстае iншае пытанне. Чаму адзенне, якое вытворцы спрабуюць прадаць спажыўцам пад выглядам адзення для школы i якое не адпавядае дзеючым гiгiенiчным нарматывам, рэалiзуецца праз школьныя кiрмашы i аддзелы «Адзенне для школы»?



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мноства праблемных пытанняў выявiла выбарачная рэйдавая праверка прадпрыемстваў i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якiя займаюцца выпускам i рэалiзацы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика