21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пасёлак з сапраўднымі гарадскiмi выгодамi

25.08.2009 22:05 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУРКАЧ

Да апошняга часу Таццяна Пашкевiч з сям’ёй жыла ў Столiнскiм раёне. Пэўны час працавала яна там медсястрой i было ў яе жыццi ўсё больш-менш добра, але... Уласнага жылля ў сям’i не было. Пасля нараджэння двух дзетак гаспадыня згубiла працу, ды i муж стаў беспрацоўным. Таму, калi Пашкевiчам прапанавалi жыллё i працу ў вёсцы Старыца, яны доўга не вагалiся.

Працавiтым перасяленцам — новае жыллё

Сёння ў вёсцы Старыца Капыльскага раёна будуецца аграгарадок. У новым пасёлку ў межах населенага пункта было запланавана ўзвесцi 25 дамоў. Летась у пасёлку было заселена 10 сучасных дамоў, а сёлета яшчэ 12 здадзена ў эксплуатацыю. Тры домiкi дабудуюць у пачатку лiстапада. Паводле слоў дырэктара ААТ «Старыца-Агра» Уладзiмiра Рудакоўскага, зараз у пасёлку наводзяць апошнi глянец. Для прыцягнення працоўных кадраў з iншых рэгiёнаў агульны сход гаспадаркi прыняў прынцыповае рашэнне аб тым, што 70 працэнтаў ад усяго новага пабудаванага жылля трэба аддаць перасяленцам, а астатнiя дамы атрымаюць свае работнiкi, якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў.

Увогуле гаспадарка Старыца-Агра абслугоўвае 8 тысяч гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў, мае 7 тысяч буйной рагатай жывёлы i больш тысячы галоў свiней. Прадпрыемства моцнае, бо выручка ад рэалiзацыi прадукцыi толькi за 9 месяцаў склала 8 мiльярдаў рублёў.

* * *

Зараз Таццяна Пашкевiч працуе ў таварыстве Старыца-Агра даяркай, яе муж — будаўнiком у мясцовай брыгадзе. Гаспадарка дала сям’i службовае жыллё — прасторны трохпакаёвы дом з усiмi выгодамi i паравым ацяпленнем. Дом у перасяленцаў прыгожы з газасiлiкатных блокаў, аблiцаваны цэглай, з агульнай плошчай 73—75 квадратных метраў. Аднак ёсць яшчэ i паддашак, дзе ўстаноўлены сучасныя акенцы са шклопакетамi, якi прадугледжаны для далейшага развiцця мансарднага паверха. Там гаспадары дома могуць самастойна зрабiць яшчэ два жылыя пакоi. Пару дзён таму ў кожную сядзiбу пасёлка правялi тэлефон. Малодшая дачка Пашкевiчаў наведвае дзiцячы садок, старэйшая — пайшла ў школу. Спадарыня Таццяна лiчыць, што ёй моцна пашанцавала i зараз у iх жыццi сапраўды пачалася белая паласа.

На перспектыву

Згодна з праграмай адраджэння вёскi сёлета ў Капыльскiм раёне запланавана будаўнiцтва 110 жылых дамоў. На пачатак кастрычнiка ў раёне ўведзена ў эксплуатацыю ўжо 89. Намеснiк старшынi Капыльскага райвыканкама па будаўнiцтву i жыллёва-камунальнай гаспадарцы Мiхась Бурак упэўнены, што план яны перавыканаюць i пабудуюць 135 сядзiб.

А вось у вёсцы Цiмкавiчы будуецца зараз самы буйны ў рэспублiцы новы пасёлак, дзе ўзводзiцца адразу 41 жылы дом. Першыя дамы пасёлка пачалi будавацца сёлета ў лютым, а апошнiя 4 сядзiбы будуць здадзены «пад ключ» ужо ў пачатку лiстапада. Будуе пасёлак-гiгант Салiгорскае будаўнiчае ўпраўленне-105. На мой погляд, пасёлак атрымлiваецца амаль iдэальным. Тут прадугледжаны асфальтаваныя дарогi, тратуарная плiтка на пешаходных дарожках, сучасныя зоны адпачынку, дзiцячыя i спартыўныя пляцоўкi. У былым вытворчым памяшканнi будзе харчовы магазiн. Пасёлак цалкам газафiкаваны. У кожным доме цэнтралiзаванае водазабеспячэнне, прадугледжана мясцовая каналiзацыя.

Мiхась Бурак паведамiў карэспандэнту «Звязды», што згодна з планамi на будучыню падобныя комплексныя пасёлкi на 20—30 дамоў будуць будавацца менавiта ў аграгарадках. Так, у наступным годзе ў раёне запланавана ўладкаваць 4 аграгарадкi ў вёсках Мажа, Грозава, Ванелевiчы i Доктаравiчы. Ужо сёння ў гэтых населеных пунктах закладзены падмуркi на 70 жылых дамоў.

Паводле слоў намеснiка Мiнскага аблвыканкама Анатоля Мiрчука, сёлета сталiчны рэгiён перапрафiляваўся на будаўнiцтва жылля менавiта ў аграгарадках i iншых буйных вясковых населеных пунктах. Пры будаўнiцтве падобных пасёлкаў аблвыканкам за кошт абласнога бюджэту праводзiць добраўпарадкаванне тэрыторый, азеляненне, пабудову дарожнай сеткi i тэлефанiзацыю. У сядзiбах будуць жыць спецыялiсты i спраўныя работнiкi. Больш таго, дзякуючы прынятаму летась Указу Прэзiдэнта № 405, сельскiя гаспадаркi зараз маюць магчымасць выдзяляць жыллё, якое будуецца за кошт iльготных крэдытаў, таксама i абслуговаму персаналу сельскагаспадарчага прадпрыемства — урачам, настаўнiкам, работнiкам службы сувязi, аховы i iншым.

Развiццё рэгiянальнага будаўнiцтва

Калi ў вёсках Мiншчыны праграма будаўнiцтва жылля вырашаецца зараз паспяхова, то ў такiх буйных прамысловых цэнтрах, як Жодзiна, Барысаў, Салiгорск, Слуцк i Маладзечна кватэрны дэфiцыт застаецца. Анатоль Мiрчук лiчыць, што ў рэгiёне не хапае будаўнiчых магутнасцяў абласных трэстаў.

Сёлета абласнымi структурамi запланавана набыць каля 10 вежавых пад’ёмных кранаў. Так адбылося, што на Мiншчыне ў камунальнай уласнасцi такiх кранаў няма ўвогуле. Кiраўнiцтва вобласцi плануе набыць на сталiчным аўтамабiльным заводзе ў лiзiнг каля 50 МАЗаў, якiя пасля пераабсталявання на жодзiнскiм БелАЗе стануць працаваць у якасцi бетоназмяшальнiкаў.

Працягваюцца актыўныя намаганнi па вытворчасцi ў сталiчным рэгiёне ўласных жалезабетонных вырабаў, бо сёння iснуе дэфiцыт гэтых матэрыялаў для будаўнiцтва жылых дамоў на вёсцы. Па адпаведнаму ўказу кiраўнiка дзяржавы жалезабетонныя вырабы павiнны накiроўвацца пад будаўнiцтва вясковых домiкаў з рэнтабельнасцю 5 працэнтаў. Аднак, не ўсе прадпрыемствы жадаюць прадаваць сваю прадукцыю з такой рэнтабельнасцю для сельскiх домiкаў, у той час калi iнвестарам у сталiцы магчыма рэалiзаваць тавар з максiмальнай рэнтабельнасцю, або — у памеры 25 працэнтаў для будаўнiцтва ЖБК.

Для актывiзацыi будаўнiцтва трэба мець не толькi вытворчыя магутнасцi, але i дастаткова спецыялiстаў. Сёлета ўпраўленне адукацыi вобласцi для будаўнiчага комплексу выпусцiла 1068 квалiфiкаваных спецыялiстаў i работнiкаў, з якiх 1030 адразу атрымалi працу ў будаўнiчых арганiзацыях. У наступным годзе ў спецыялiзаваныя будаўнiчыя лiцэi Мiншчыны было вырашана павялiчыць прыём студэнтаў яшчэ на 400 чалавек.

Мiнск—Капыльскi раён—Мiнск.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да апошняга часу Таццяна Пашкевiч з сям’ёй жыла ў Столiнскiм раёне. Пэўны час працавала яна там медсястрой i было ў яе жыццi ўсё больш-менш добра, але
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика