Свабоднае месца з дазволу ўрача
Сяргей ГРЫБ
(Заканчэнне. Пачатак у нумары за 25 кастрычніка.)
Калi вучыцца, то бясплатна Аднак часцяком праблема аказваецца зусiм не ў «нежаданнi» прадпрыемстваў. Значная частка iнвалiдаў, якiя звяртаюцца па дапамогу ў працаўладкаваннi, не маюць нiякай прафесii. А, значыць, яны па сутнасцi не прадстаўляюць нiякай цiкавасцi для наймальнiкаў. Хоць гэта праблема шмат у чым вырашальная. У прыватнасцi, кажа Марына Шахловiч, чалавеку з абмежаванымi магчымасцямi з працоўнымi рэкамендацыямi, але без спецыяльнай падрыхтоўкi прапануюць прайсцi прафкансультаванне. Падобную ж прапанову могуць пачуць i тыя, хто з-за стану здароўя вымушаны пакiнуць ранейшы вiд дзейнасцi. — Далей гэтыя людзi могуць быць накiраваны на навучанне, — працягвае Марына Шахловiч. — Мы даём магчымасць асвоiць больш чым 50 спецыяльнасцяў, рэальна запатрабаваных на рынку працы. Да прыкладу, гаворка iдзе аб спецыяльнасцях аператара ПЭВМ, гандляра, майстра па рамонту абутку, аператара газавай кацельнi, зборшчыка радыёэлектроннай апаратуры, лiфцёра, бухгалтара, эканамiста-менеджара, пераплётчыка. Прычым само навучанне можа весцiся як у iнтэгрыраваных, так i ў спецыялiзаваных, прызначаных толькi для iнвалiдаў з пэўнымi захворваннямi, групах. Большасць з тых, хто набывае спецыяльнасць, затым знаходзяць сабе сталае месца. Дарэчы, таксама важны момант. Калi навучанне адбываецца з дапамогай цэнтра занятасцi, то апошнi бярэ на сябе ўсе выдаткi па аплаце яго кошту. А самому iнвалiду прызначаецца стыпендыя. I яшчэ. Як заўважае Марына Шахловiч, не выключаецца варыянт прафесiйнага навучання iнвалiдаў непасрэдна па iнiцыятыве наймальнiка. Пры гэтым у такiм выпадку наймальнiк зноў-такi можа разлiчваць на поўную кампенсацыю «адукацыйных» выдаткаў за кошт сродкаў фонду садзейнiчання занятасцi насельнiцтва. Футбол — таксама бiзнэс Не менш цiкавая прапанова цэнтраў занятасцi — навучанне асновам прадпрымальнiцкай дзейнасцi. Гэты напрамак з’явiўся не выпадкова. Кожны беспрацоўны, якi жадае распачаць сваю справу, можа разлiчваць на дзяржаўную дапамогу. I ў тым лiку гэта датычыцца беспрацоўных-iнвалiдаў. — Вывучэнне навыкаў прадпрымальнiцкай дзейнасцi — толькi адзiн вiд падтрымкi, — адзначае Марына Шахловiч. — Разам з тым беспрацоўны iнвалiд мае права разлiчваць на кансультацыйную дапамогу ў распрацоўцы бiзнэс-плана. Нарэшце, такi iнвалiд з’яўляецца патэнцыяльным прэтэндэнтам на атрыманне субсiдыi са сродкаў фонду садзейнiчання занятасцi. Галоўнае тут — знайсцi сваю «нiшу». А яна можа быць разнастайнай. Да прыкладу, вядомы прэцэдэнт, калi беспрацоўны iнвалiд узяўся за фiзкультурна-аздараўленчую дзейнасць, а iнакш кажучы — за арганiзацыю футбольных турнiраў сярод дваровых каманд. «Асноўны» памер гэтай субсiдыi складае 7 бюджэтаў пражытачнага мiнiмуму, што адпавядае на сёння больш чым 1 млн 180 тыс. рублёў. Апроч таго, прадпрымальнiк можа атрымаць да 4 бюджэтаў пражытачнага мiнiмуму на пакрыццё першапачатковых «арганiзацыйных выдаткаў» — афармленне дакументаў, адкрыццё рахунку, выраб пячаткi. Дзеля справядлiвасцi, варта заўважыць, што iнвалiд, якому былi выдадзены субсiдыi, не павiнен забываць, што гэтыя сродкi трэба выкарыстаць строга па прызначэнню. Прычым гэты нюанс будзе адсочвацца на працягу прынамсi 5 месяцаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аднак часцяком праблема аказваецца зусiм не ў «нежаданнi» прадпрыемстваў. Значная частка iнвалiдаў, якiя звяртаюцца па дапамогу ў працаўладкаваннi, не
|
|